Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
біягра́фія, ‑і, ж.
Апісанне жыцця і дзейнасці каго‑н. Біяграфія пісьменніка. □ Калі ж што і чытаў Шалюта сам, дык гэта былі перш за ўсё біяграфіі выдатных людзей.Дуброўскі.// Чыё‑н. жыццё. [Гарлахвацкі Мікіту Сымонавічу:] А вы каму-небудзь расказвалі.. сваю біяграфію?Крапіва.Ад лірычных успамінаў аб .. шчаслівым даваенным жыцці.. [Сярдзюк] пераходзіць да цікавейшых выпадкаў сваёй багатай пагранічнай біяграфіі.Брыль.//перан. Гісторыя якіх‑н. прадметаў і пад. Паселішчы, як і людзі, без біяграфіі не маюць свайго аблічча.Скрыган.
[Ад грэч. bíos — жыццё і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запустава́ць, ‑туе; зак.
1. Прыйсці ў стан заняпаду, зрабіцца пустым; апусцець. За гады вайны.. [зямля] запуставала, пакрылася купкамі зарасляў.М. Ткачоў.Ужо і яблыкі знялі, і агароды запуставалі, і лес распранаецца.Лупсякоў.// Астацца пустым, незасеяным (пра ўчастак зямлі, ніву і пад.). Не бойся, людзі не сядзяць, Зямля не будзе нас чакаць. Не запустуе, не згуляе.Колас.
2. Апусцець, абязлюдзець. Дзве брыгады рабочых перабраліся ў баракі, па той бок лесу, цэглу рабіць будуць. Хаты запуставалі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бядо́та, ‑ы, ДМ ‑доце, ж.
Разм.
1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію.Няхай.
2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць, галеча, бедната. І тут нейк сама сабою ўспомнілася Панямонь і марная страта грошай, праўда, невялікіх, але ў такой бядоце яны мелі б значную сілу.Колас.І там, дзе гібелі Ў бядоце бясконцай, Жыццё маладое ўстала Нанова.Броўка.
3.зб. Бедната, бедныя людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.
Разм.
1. Народ, людзі. Над краем вайна лютавала, І гінуў наш люд у галечы.Хведаровіч.//звычайназазначэннем. Група людзей, якія належаць да якога‑н. асяроддзя. Працоўны люд. □ Вайсковы люд і люд цывільны Вакзалы поўнілі сабой.Колас.
2. Зборышча людзей, натоўп. Каля клуба чутна гранне: Там пад звонкія лады Ладзіць дружбу ды каханне Люд шчаслівы малады.Гілевіч.Знаёмая плошча... Хвалюецца люд. Здарова, зямля[к], здарова, паэт!Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыллё, ‑я, н.
1. Населенае месца; месца, дзе жывуць людзі; паселішча. Азяблыя галубы ціснуліся да жылля, садзіліся на падаконнікі.Жычка.Жыллё чалавечае ён абміне Балотам, гушчарам як толькі мага.Зарыцкі.
2. Памяшканне (дом, хата, пакой і інш.), у якім хто‑н. жыве. Другі пакой, больш прасторны, служыў.. [гаспадыні] жыллём.Ракітны.// Пра гняздо, нару, логава і пад. Адны з .. [дзятлаў] заняты звычайнай работай: шукаюць у кары на абед чарвякоў: другія — больш важнай: будуюць жыллё.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́рыс, ‑а, м.
1. Літаратурны твор невялікіх памераў, у аснове якога ляжаць рэальныя факты з жыцця і дзейнасці цікавых людзей. Крытыка-біяграфічны нарыс. □ Там [у калгасе] жылі добра, і Толя з радасцю пісаў аб гэтым у сваіх .. нарысах.Брыль.Спецыфічнай асаблівасцю нарыса ўяўляецца тое, што ў ім апісваюцца канкрэтныя, рэальныя (а не выдуманыя) людзі, факты, падзеі.А. Макарэвіч.
2.звычайнамн. (на́рысы, ‑аў). Назва спецыяльнай навуковай працы, прысвечанай распрацоўцы якога‑н. аднаго пытання. Нарысы па дыялекталогіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́ма, прысл.
1. Дзіка, роспачна (крычаць, галасіць, раўці і пад.). — Давай грошы! Аддай мае грошы! — нема крычаў Яўхім.Колас.[Дзядзька Вінцук:] — Хворыя паўскоквалі з ложкаў і нема крычалі.Машара.Пакараў даў газ, прытрымаў тармазы, і рухавік нема завыў, а потым з неймавернай сілай ірванулася пад самалёт роўным шэрым палатном узлётная паласа.Алешка.
2. Моўчкі, без слоў. Людзі стаялі і нема дзівіліся на цяжкую салдацкую працу.Лынькоў.[Цётка Марыля] не галасіла, як старая маці, а енчыла нема, без слоў.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́ра, ‑ы, м. і ж.
Разм.
1.ж. Адсутнасць веры ў што‑н., няўпэўненасць у чым‑н. Я стаяў, Злажыўшы рукі, Напусціўшы выгляд посны. Бо тачыла сэрца скруха, Бо расла нявера ў поспех.Глебка.
2.ДМ‑у, Т‑ам, м.; ДМ‑ы, Т‑ай (‑аю), ж. Той (тая), які (якая) не верыць у што‑н. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і кяверы ўсё-такі знайшліся.Вішнеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папе́радзе,
1.прысл. На некаторай адлегласці перад кім‑, чым‑н. Ірына ішла паперадзе.Чорны.Тарыел, ідучы паперадзе, на кожным кроку чуў, як спатыкаюцца людзі.Самуйлёнак.
2.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «паперадзе» вырашае прасторавыя адносіны: паказвае на становішча перад кім‑, чым‑н. Ідзе войска, сцягі ўюцца, Кроў бурліцца ў жылах, А паперадзе ўсіх едзе Сам Клім Варашылаў.Купала.За паўвярсты паперадзе фурманкі ішоў па лесе Максім Ус з наганам і гранатай.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)