лю́дзі

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. лю́дзі
Р. людзе́й
Д. лю́дзям
людзя́м
В. людзе́й
Т. людзьмі́
М. лю́дзях
людзя́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лю́дзі, людзе́й, Д лю́дзям і людзя́м, Т людзьмі́; М лю́дзях і людзя́х.

1. мн. да чалавек; ужыв. таксама для абазначэння асоб, якія належаць да пэўнага асяроддзя, групы.

Л. рады лету, а пчолы цвету (прыказка). Л. навукі.

Маладыя л. (маладыя мужчыны).

2. У ваенным асяроддзі: жывая сіла, салдаты.

Страты ў людзях і тэхніцы.

3. Кадры, працаўнікі.

Інстытуту патрэбны л.

4. Слугі, наймічкі, парабкі (уст.).

5. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы).

Не хвалі сябе, няхай л. пахваляць (прыказка).

Бываць на людзях — быць сярод людзей.

Вывесці ў людзі — дапамагчы заняць пэўнае месца ў грамадстве.

Выйсці ў людзі — дасягнуць трывалага або высокага месца ў грамадстве.

|| прым. людскі́, -а́я, -о́е.

Людская памяць.

Шчасце людское.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лю́дзі ед. нет, в разн. знач. лю́ди;

малады́я л. — молоды́е лю́ди;

на (пры) людзя́х — на лю́дях;

ну і л.! — ну и лю́ди!;

вы́йсці (вы́біцца, прабі́цца) у л. — вы́йти (вы́биться, проби́ться) в лю́ди;

быва́ць у людзя́х (у кампа́ніі) — быва́ть в о́бществе;

людзе́й паба́чыць — люде́й повида́ть;

вы́весці ў л. — вы́вести в лю́ди;

л. до́брыя — честно́й наро́д; лю́ди до́брые;

ні сабе́, ні лю́дзям — ни себе́, ни лю́дям;

людзя́м у во́чы глядзе́ць — лю́дям в глаза́ смотре́ть;

л. до́брай во́лі — лю́ди до́брой во́ли;

на людзя́х і паме́рці не стра́шнапосл. на миру́ и смерть красна́;

свае́ л. — памярку́емсяпогов. сво́и лю́ди — сочтёмся;

паспе́х — людзя́м на смехпосл. поспеши́шь — люде́й насмеши́шь;

людзе́й слу́хай, а свой ро́зум майпосл. люде́й слу́шай, а свой ум име́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лю́дзі, людзей, Д людзям і (радзей) людзям, Т людзьмі, М аб людзях і (радзей) людзях; адз. няма.

1. Мн. да чалавек. Усюды было поўна людзей, і ўсе былі радасныя, вясёлыя. Лынькоў. Свет не без добрых людзей. Прыказка. // чаго ці якія. Асобы, якія належаць да пэўнага асяроддзя або характарызуюцца наяўнасцю якіх‑н. агульных прымет. Савецкія людзі. Людзі навукі. □ Можна спадзявацца, што з Панямоні прыбудуць Тарас Іванавіч Шырокі і Базыль Трайчанскі. Але на апошніх двух ускладаць надзей не варта — яны людзі сямейныя. Колас.

2. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы). Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць. Прыказка.

3. Асобы, якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. справе; кадры. Да нас на работу наступілі новыя людзі. // У ваенным асяроддзі — асабовы склад войска, жывая сіла. Сёння людзі падраздзялення капітана Грэкава, якія прыйшлі сюды ўлетку 1944 года, просяць аб прысваенні іхняй заставе імені «Васемнаццаці паўшых герояў». Брыль.

4. Уст. Слугі, парабкі, наймічкі.

•••

Маладыя людзі — а) моладзь мужчынскага полу, юнакі; б) малады мужчына і дзяўчына.

Бываць на людзях гл. бываць.

Вывесці ў людзі гл. вывесці.

Выйсці (выбіцца) у людзі гл. выйсці.

Людзі добрай волі — чэсныя людзі, якія хочуць шчасця і міру народам. За мір і дружбу вечную Рады Шчыльней злучайце, Людзі добрай волі. А. Александровіч.

На людзях — на віду ў іншых. [Зіна] на людзях стрымлівалася, нават бадзёрылася, а дома дасць волю слязам. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лю́дзі мн.

1. Mnschen pl, Lute pl; Persnen pl (асобы);

малады́я лю́дзі jnge Lute [Mnschen];

на лю́дзях vor ller ugen, öffentlich;

вы́йсці [вы́біцца] ў лю́дзі разм. ine gute Lbensstellung errichen; sich etableren;

быва́ць на лю́дзях разм. nter Mnschen ghen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЛЮ́ДЗІ,

юрыдычны тэрмін у прававых дакументах ВКЛ 15—18 ст. (у 18 ст. ўжываўся рэдка), якім абазначаліся некалькі дзесяткаў розных катэгорый насельніцтва, часам вельмі вузкія групы. Найб. пашыраныя тэрміны: Л. народу хрысціянскага, пенежныя, простага стану, прыказныя, свавольныя, лёзныя.

Л. народу хрысціянскага — грамадзяне (абывацелі) хрысціянскай веры; насельніцтва ВКЛ, якое поўнасцю карысталася палажэннямі Статутаў 1529, 1566 і 1588. Спец. артыкул ва ўсіх Статутах забараняў нехрысціянам мець нявольнікаў-хрысціян. Купля хрысціяніна ці хрысціянкі ў няволю яўрэем, татарынам і «кождым бесурмяниным» лічылася незаконнай. Перавод з хрысціянства ў інш. рэлігію забараняўся і караўся аж да спалення на кастры.

Л. пенежныя (Л. «в пенязех») — катэгорыя сялян у 15—1-й пал. 16 ст., якія, пераходзячы да новых феадалаў, бралі ў іх пазыку і абавязваліся выконваць сял. службу да моманту яе выплаты. «Л. пенежнымі» наз. таксама і жаўнераў, наёмных салдат у войску ВКЛ у 15—16 ст., якія атрымлівалі за сваю службу грашовае жалаванне (пенязі). Тэрміны «Л. пенежныя» і «Л. служэбныя» сустракаюцца ў шматлікіх дакументах Літоўскай метрыкі. Л. служэбныя падзяляліся на Л. езных (конніцу) і Л. пешых (пяхоту).

Л. простага стану — мяшчане і сяляне ў ВКЛ. Тэрмін сустракаецца ўжо ў Статуце ВКЛ 1529. У Статуце ВКЛ 1566 у 1-м артыкуле 12-га раздзела ўпамінаюцца панцырныя і путныя слугі, бортнікі, цяглыя сяляне, парабкі. Часцей тэрмін «Л. простага стану» сустракаецца ў Статуце ВКЛ 1588, дзе пералічаны іх катэгорыі: «бояре панцерные, путные, мещане, або люди тяглые». 12-ы раздзел Статута ў загалоўку мае тэрмін «людзі простыя». Гэты тэрмін часта ўжываўся і ў інш. афіц. актах 16 ст.

Л. прыказныя (слугі прыказныя) служылі па вольным найме ці былі аддадзены на службу вотчыннікам. Юрыдычна былі ўраўнаваныя з Людзьмі «пахожымі» вольнымі. Таму ўжываўся і тэрмін «Л. вольныя, прыказныя, пахожыя».

Л. свавольныя — разбойнікі, якія хаваліся ў стэпах паўд. часткі ВКЛ, рабавалі маёнткі магнатаў і шляхты, нападалі на пагранічнае насельніцтва суседніх краін. Законы ВКЛ абавязвалі старостаў і гетманаў лавіць іх і караць смерцю. У дакументах 16—17 ст. тэрмін ужываўся і для абазначэння людзей лёзных, а таксама казакоў-паўстанцаў.

Л. лёзныя, люзныя, гультаі — сацыяльная і юрыдычная катэгорыя насельніцтва, якая існавала ў ВКЛ у 16—17 ст. Паходзілі пераважна з вольных сялян, людзей «пахожых», якія страцілі сваю гаспадарку і ў пошуках заробку пераходзілі з вёскі ў вёску, а ў канцы 16—17 ст. — з горада ў горад. Яны папаўнялі гарадскі плебс, выконвалі часовыя работы ў рамеснікаў ці гандляроў, наймаліся матросамі на гандл. судны. На перыяд жніва і сенакосу ці ў час вайны Л. лёзныя прымусова выкарыстоўваліся на с.-г. работах. У 1-й пал. 17 ст. Л. лёзныя складалі ў некат. гарадах Беларусі каля 10—13% насельніцтва (Слонім, Мінск, Чавусы, Слуцк, Магілёў, Віцебск, Полацк). Па меры запрыгоньвання сялянства катэгорыя Л. лёзных у 2-й пал. 17 ст. знікае.

Літ.:

Грицкевич А.П. Частновладельческие города Белоруссии в XVI—XVIII вв. Мн., 1975. С. 221—223;

Копысский З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. Мн., 1975. С. 57—61.

А.П.Грыцкевіч.

т. 9, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Людзі, людэлюдзі’, ’сяляне, рамеснікі, рабочыя’, ’пабочныя асобы’, ’асабовы склад войска’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ). Укр. лю́дилюдзі’, ’просты люд’, ’мужчыны’, рус. лю́дилюдзі’, ’падданыя’, ст.-рус. людиꙗ, люди ’вольныя людзі’, ’сведкі’, ’ніжэйшы слой грамадства’, ’падданыя, служба’, польск. ludzieлюдзі’, ст.-польск. ’падданыя’, ’сяляне’, каш. lëz̦e ’служанкі, слугі’, палаб. lʼäudʼe, н.-луж. luźe, в.-луж. ludźo, ludźeлюдзі’, ’публіка’; чэш. lidé, ст.-чэш. ľudé, ľudie, славац. ľudia, усх. ľuʒe ’тс’; славен. ljudjẹ̑людзі, люд’, ’слугі’, серб.-харв. љу̑ди ’тс’, ’падданыя’, ’грамадзяне’, макед. луѓелюдзі’, луди, људи ’сям’я’, балг. люде, люди, людйе, луге, лугьо́, ст.-слав. людиѥ. Прасл. lʼudьje < і.-е. *leudheies. Да люд (гл.) (Фасмер, 2, 545; Слаўскі, 4, 368–369; БЕР, 3, 577; Трубачоў, История терм., 168–170; Шустар-Шэўц, 12, 867).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

людзі (мн.), люд, народ (зб.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Даўнія людзі 7/540

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Думныя людзі 2/197

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)