людзі, людзей, Д людзям і (радзей) людзям, Т людзьмі, М аб людзях і (радзей) людзях; адз. няма.
1. Мн. да чалавек. Усюды было поўна людзей, і ўсе былі радасныя, вясёлыя. Лынькоў. Свет не без добрых людзей. Прыказка. // чаго ці якія. Асобы, якія належаць да пэўнага асяроддзя або характарызуюцца наяўнасцю якіх‑н. агульных прымет. Савецкія людзі. Людзі навукі. ▪ Можна спадзявацца, што з Панямоні прыбудуць Тарас Іванавіч Шырокі і Базыль Трайчанскі. Але на апошніх двух ускладаць надзей не варта — яны людзі сямейныя. Колас.
2. Іншыя, пабочныя асобы (для абазначэння няпэўна дзеючай асобы). Не хвалі сябе, няхай людзі пахваляць. Прыказка.
3. Асобы, якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. справе; кадры. Да нас на работу наступілі новыя людзі. // У ваенным асяроддзі — асабовы склад войска, жывая сіла. Сёння людзі падраздзялення капітана Грэкава, якія прыйшлі сюды ўлетку 1944 года, просяць аб прысваенні іхняй заставе імені «Васемнаццаці паўшых герояў». Брыль.
4. Уст. Слугі, парабкі, наймічкі.
•••
Маладыя людзі — а) моладзь мужчынскага полу, юнакі; б) малады мужчына і дзяўчына.
Бываць на людзях гл. бываць.
Вывесці ў людзі гл. вывесці.
Выйсці (выбіцца) у людзі гл. выйсці.
Людзі добрай волі — чэсныя людзі, якія хочуць шчасця і міру народам. За мір і дружбу вечную Рады Шчыльней злучайце, Людзі добрай волі. А. Александровіч.
На людзях — на віду ў іншых. [Зіна] на людзях стрымлівалася, нават бадзёрылася, а дома дасць волю слязам. Васілёнак.