Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аза́лея, ‑і, ж.
Паўднёвая дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з жоўтымі і інш. кветкамі. Недалёка ад вёскі Замошша, каля Жыткавіч, ёсць участак зямлі з раслінай, узрост якой, па сцвярджэнні вучоных, мільён гадоў. Гэта пантыйская азалея — старажытная і амаль усюды вымерлая расліна. А тут на невялікім кавалачку палескай зямлі яна захавалася.«Звязда».
[Ад грэч. azaleos — сухі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абу́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Стаць абураным; разгневацца. [Раман] нёс у кішэні паперку на атрыманне саломы і загадзя ведаў, як абурыцца цешча, што не выпрасіў сена.Чарнышэвіч.
абуры́цца, ‑рыцца; зак.
Разм. Абрушыцца, абваліцца. Сцяна абурылася. □ Высокі, дужы ў плячах,.. [Міхалка], як бы наўмысля, падпёр плячыма Сузонаву хату, каб яна не абурылася.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і адбегчы. Ліпачка таксама была ў той кашы [разгон сялян-дэманстрантаў]. Яна адбеглася да плота і пазірала.Сабаленка.Міхалка ахрып і шчабятаў ціха, к таму ж ён адбегся далёка ад стала, і старшыня не чуў яго шчэбету.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвінава́ўца, ‑ы, Т ‑ам, м.
Асоба, якая падтрымлівае абвінавачванне ў судовым працэсе. Дзяржаўны, грамадскі абвінаваўца. □ Нарэшце ў Галі нібы прарэзаўся гнеўны голас, і яна пачала гаварыць не як сведка, а як абвінаваўца.Сабаленка.// Той, хто выкрывае перад грамадскасцю злачынную сутнасць дзейнасці якой‑н. асобы, сацыяльнай групы або ўкладу жыцця. Абвінаваўца самаўладства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
занемагчы́, ‑немагу, ‑няможаш, ‑няможа; пр. занямог, ‑немагла, ‑ло; зак.
Адчуць недамаганне; занядужаць, захварэць. Маці зусім занемагла. Яна неяк адразу асунулася з твару, пастарэла.С. Александровіч.Рыбак быў нязлы чалавек, але, маючы неблагое здароўе, ставіўся да хворых трохі безуважна, часам проста не мог уявіць сабе, як гэта можна прастудзіцца, занемагчы, захварэць.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Прапасці, падзецца невядома куды. Вылез з палаткі і Лета. Шырокай далонню правёў па барадзе, падкінуў некалькі галін пад таган. — Дзе ж Хмара запрапасціўся? — спытаў у Кіры, калі яна вярнулася.Лукша.— Дзе ж гэта вы так запрапасціліся? — Начавалі ў тым сяле, што за ляском.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)