ЛА́ХВІЧ Фёдар Адамавіч (н. 12.4.1945, в. Грабава Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне арган. і біяарган. хіміі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-рхім.н. (1987), праф. (1991). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це арган. хіміі АНСССР. З 1971 у Ін-це фіз.-арган. хіміі, з 1974 у Ін-це біяарган. хіміі (у 1981—89 нам. дырэктара), з 1997 гал. вучоны сакратар Нац.АН Беларусі. Навук. працы па хіміі стэроідаў, простагландзінаў і інш. нізкамалекулярных біярэгулятараў, па стварэнні хіміка-біял. сродкаў аховы раслін (біярацыянальных пестыцыдаў) на аснове фіта- і інсектагармонаў. Прапанаваў тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваную метадалогію поўнага сінтэзу і мадыфікацыі прыродных біярэгулятараў рознай хім. структуры. Сінтэзаваў шэраг злучэнняў з высокай біял. актыўнасцю, у т. л. супрацьзапаленчыя, імунатропныя, цытапратэктарныя, супрацьпухлінныя рэчывы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Гетеропростаноиды: синтез и биол. активность (разамз Ф.С.Пашкоўскім, А.В.Каралёвай) // Успехи химии. 1992. Т. 61, № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НАЎ Васіль Антонавіч (23.4.1889, г. Варонеж, Расія — 4.9.1972),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі; адзін з заснавальнікаў бел. школы педыятраў. Акад.АН Беларусі (1941, чл.-кар. 1940), д-рмед.н. (1921), праф. (1924). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Пецярб. ваенна-мед. акадэмію (1914). З 1924 заг. кафедры, з 1933 дэкан і нам. дырэктара Мінскага мед. ін-та. У 1940—47 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1941 заг. кафедраў Горкаўскага, Новасібірскага і Мінскага мед. ін-таў, адначасова з 1959 заг. Сектара геранталогіі АН Беларусі. Навук. працы па ўмоўных астаткавых рэфлексах у дзяцей, пранікальнасці сасудаў галаўнога мозга, узбагачэнні мікраэлементамі прадуктаў харчавання, эпідэмічным і туберкулёзным менінгіце ў дзяцей.
Тв.:
Материалы к изучению условных следовых рефлексов у детей. Мн., 1926;
Минеральный спектр крови в динамике лейкозов у детей (разамз А.К.Усціновічам) // Докл.АНБССР. 1966. Т. 10, № 3;
Цинк в организме человека и животных. Мн., 1971 (разамз Т.Л.Дубінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫНЕ́НКА Алег Рыгоравіч (н. 12.3.1936, г. Краматорск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991; чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н. (1973), праф. (1978). Скончыў Чэшскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1959, Прага). З 1963 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» (з 1966 заг. лабараторыі і нам. дырэктара, з 1988 дырэктар). Навук. працы па аэратэрмаоптыцы, асімптатычных метадах канвектыўнага цепла- і масаабмену, газадынаміцы віхравых атм. утварэнняў, метадах разліку цеплаабменных апаратаў і прылад. Выявіў анамальны эфект у цеплаперадачы пры турбулентным працяканні вадкасці ў каналах складанай формы, устанавіў заканамернасці эвалюцыі дысіпатыўных структур, эфект «адмоўнай вязкасці». З 1974 сурэдактар ад СССРчас. «International Jornal of Heat and Mass Transfer» («Міжнародны часопіс па цепла- і масаабмену»), з 1988 гал. рэдактар «Инженерно-физического журнала».
Тв.:
Введение в теорию конвективных газовых линз. Мн., 1972 (разамз П.М.Калеснікавым, В.Л.Калпашчыкавым);
Асимптотические методы в теории свободно-конвективного теплообмена. Мн., 1979 (разамз А.А.Беразоўскім, Ю.А.Сакавішыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́ЕЎ Іван Іванавіч (27.3.1812, С.-Пецярбург — 2.3.1862),
рускі пісьменнік, журналіст. Муж А.Я.Панаевай. Скончыў Шляхетны пансіён пры Пецярбургскім ун-це (1830). З 1847 разамз М.Някрасавым выдаваў час.«Современник». Друкаваўся з 1834. Першыя празаічныя творы («Яна будзе шчаслівая. Эпізод з успамінаў пра пецярбургскае жыццё», 1836; «Сёння і заўтра», 1837, і інш.) у традыцыях свецкай аповесці. У 1839—46 выступаў у «Отечественных записках» як белетрыст натуральнай школы: аповесці «Анагр» (1841), «Актэон» (1842), сац.-псіхал. раман «Мамчын сынок» (1845), апавяданні, нарысы, фельетоны. Адным з першых у рус. л-ры стварыў вобраз «лішняга чалавека» з новага сац. асяроддзя — інтэлігенцыі (аповесць «Родзічы», 1847). У 1851—61 друкаваў у «Современнике» штомесячныя агляды журналістыкі і пецярбургскага жыцця пад псеўданімам «Новы паэт». Аўтар раманаў «Ільвы ў правінцыі» (1852), «Унук рускага мільянера» (1858), цыкла нарысаў «Вопыт пра хлышчоў» (1854—57), «Літаратурных успамінаў» (1861), літ. пародый (некаторыя разамз Някрасавым) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЮЧЭ́НКА Міхаіл Міхайлавіч (17.3.1909, в. Глухавічы Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 24.3.1975),
бел. фізікахімік. Акад.АН Беларусі (1959, чл.-кар. 1956), д-рхім.н., праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Скончыў Маскоўскі ун-т (1933). У 1934—68 у БДУ (у 1938—58 заг. кафедры), адначасова з 1937 у АН Беларусі: у Ін-це хіміі (з 1957 заг. лабараторыі), з 1959 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі (у 1959—66 дырэктар, з 1966 заг. лабараторыі). Навук. працы па тэорыі топахім. рэакцый, кінетыцы гетэрагенных хім. рэакцый з удзелам цвёрдай фазы, радыяхіміі, малекулярным і эмісійным спектральным аналізе. Прапанаваў шэраг новых флатарэагентаў для абагачэння калійных руд. Прымаў удзел у распрацоўцы тэхніка-эканам. абгрунтавання развіцця прамысл. вытв-сці мінер. угнаенняў у Беларусі.
Тв.:
Калийные соли Белоруссии, их переработка и использование. Мн., 1966 (разамз Х.М.Александровічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ТКІН Уладзімір Іванавіч (н. 19.7.1953, г.п. Красныя Бакі Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. хімік-арганік.
Чл.-кар. Нац.АН Беларусі (2000), д-рхім.н. (1996). Скончыў Горкаўскі ун-т (1975). З 1975 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Навук. працы па хіміі галагенвытворных арган. злучэнняў, у т. л. гетэрацыклічных. Распрацаваў метады атрымання цяжкадаступных гетэрацыклічных сістэм і поліфункцыян. арган. рэчываў розных класаў з выкарыстаннем новых высока рэакцыйназдольных селектыўных рэагентаў — нітразамешчаных галагенбутадыенаў. Адкрыў новую рэакцыю нітразлучэнняў, якая з’яўляецца зручным шляхам пабудовы ізатыязольнага цыкла. Сінтэзаваў шэраг злучэнняў з высокай біял., у т. л. проціпухліннай актыўнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ПАЎ Пётр Яфімавіч (13.9.1909, в. Старая Мілееўка Магілёўскага р-на — 24.6.1980),
бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). З 1946 і з 1953 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1950 у Мін-ве сельскай гаспадаркі Беларусі (з 1961 нач. Упраўлення). З 1969 у Бел.НДІ земляробства (заг. аддзела). Навук. працы па ўкараненні ў с.-г.вытв-сцьнайб. рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці с.-г. культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.
Тв.:
Правильные севообороты и рациональное использование земли. Мн., 1973;
Основы севооборотов в северо-западных и западных районах СССР. Л., 1974 (разамз М.Ф.Сціхіным);
Рациональные севообороты — необходимое условие увеличения производства зерна в районах Белорусского Полесья. Мн., 1978 (разамз В.М.Гарошка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТАСЛА́Ў УСЕ́ВАЛАДАВІЧ (у хрышчэнні Міхаіл; пасля 1116—27.7.1194),
князь тураўскі, вял. князь кіеўскі. Сын вял.кн. Усевалада Ольгавіча. У 1140 пасланы бацькам княжыць у Ноўгарад, аднак там яго не прынялі. Каля 1142 бацька пасадзіў яго ў Тураве, але хутка туды з Пераяслава пераведзены Вячаслаў Уладзіміравіч, а С.У. атрымаў Уладзімір-Валынскі. У 1146 па загадзе вял.кн.Ізяслава Мсціславіча С.У. разамз Расціславам Мсціславічам выгнаў Вячаслава Уладзіміравіча з Турава. Пасля смерці Ізяслава Мсціславіча (1154) С.У. пільнаваў Кіеў, пакуль туды не прыйшоў княжыць Расціслаў Мсціславіч; за гэту паслугу атрымаў ад яго Тураў і Пінск, аднак праз год іх страціў. У 1162 удзельнічаў разамзінш. князямі ў паходзе на Слуцк супраць Уладзіміра Мсціславіча. У 1164 захапіў Чарнігаўскае княства, а свайго сына Алега паслаў у Гомель. У 1176—94 вял.кн. кіеўскі. У 1180 з наўгародскім войскам удзельнічаў у вял. кааліцыйным паходзе на Друцк, спаліў там астрог. З 1143 жанаты з дачкой полацкага кн.Васількі Святаславіча Марыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХЛО́Ў Рэм Віктаравіч (15.7.1926, г. Ліўны Арлоўскай вобл., Расія — 8.8.1977),
савецкі фізік, адзін з заснавальнікаў нелінейнай оптыкі. Акад.АНСССР (1974, чл.-кар. 1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1948), дзе і працаваў (з 1973 рэктар). Навук. працы па нелінейнай оптыцы, радыёфізіцы, акустыцы, квантавай электроніцы. Распрацаваў матэм. апарат нелінейнай оптыкі і нелінейнай акустыкі. Прапанаваў параметрычны генератар і ўзмацняльнік святла (1962, з С.А.Ахманавым), стварыў параметрычны лазер з пераналаджвальнай частатой (1965), лазеры ультрафіялетавага дыяпазону на сцынтылятарах (1969, разамзінш.). Пабудаваў класічную тэорыю вымушанага камбінацыйнага рассеяння святла (1963—64). Устанавіў магчымасць стымулявання хім. рэакцый з дапамогай лазернага выпрамянення (1967), чым заклаў асновы селектыўнай лазернай фотахіміі. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія СССР 1985. Яго імем названа вяршыня на Паміры.
Тв.:
Проблемы нелинейной оптики: (Электромагнитные волны в нелинейных диспергирующих средах). М., 1965 (разамз С.А.Ахманавым).
італьянская артыстка балета і спявачка; адна з відных прадстаўніц рамант. балета. Вучылася ў балетнай школе т-ра «Ла Скала». У 1832—53 выступала на сцэнах многіх т-раў Італіі і за мяжой, у т. л. ў Лондане, Парыжы, Пецярбургу; з 1833 разамз Ж.Перо, настаўнікам і мужам, які ў многім вызначыў яе творчы лёс. Сусв. вядомасць ёй прынесла першае выкананне напісанай для яе партыі Жызэлі («Жызэль» А.Адана) у Парыжскай оперы (1841). Сярод інш. партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Перы («Перы» Ф.Бургмюлера). У балетах «Чатыры стыхіі» Дж.Баеці, «Па-дэ-катр» і «Поры года» Пуні танцавала разамз М.Тальёні, Л.Гран, Ф.Чэрыта. Валодала драм. талентам. Яе творчасць прадвызначыла многія дасягненні віртуознага жаночага танца 2-й пал. 19 ст. Яе кар’еру спыніў няшчасны выпадак у 34-гадовым узросце.