Гром ’гром’. Сюды ж грыме́ць. Параўн. рус. гром, греме́ть, укр. грім, гримі́ти, польск. grom, grzmieć, чэш. hrom, hřměti, ст.-слав. громъ, грьмѣти. У аснове ляжыць і.-е. гукапераймальнае *ghrem‑: *ghrom‑ (апафанічныя варыянты). Параўн., напр., грэч. χρεμίζω, χρόμος ’шум, гук’. Сюды ж і бел. граме́ць (але з іншай рэфлексацыяй ‑рь‑). Слаўскі, 1, 347, 372–373; Фасмер, 1, 455, 460.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балдаве́шка 1 ’патаўшчэнне на канцы палкі’ (Бір. Дзярж.). Параўн. рус. дыял. балдаве́шка ’тс’, балдава́шка ’дубінка’. Утварэнне ад балдава́ ’паліца, булава, дубіна’, вядомага, напр., у рус. гаворках (бясспрэчная сувязь з балда́ ’дубіна’). Гл. яшчэ булдава́ ’булава’.

Балдаве́шка 2 ’дурань, дурная галава’ (Шат., Бір. Дзярж.). Метафарычнае ўжыванне слова балдаве́шка ’дубіна’ (гл.). Параўн. такое ж ужыванне слоў балда́, дубі́на, стоўб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

До́ўжыць, до́ўжыцца, таксама даўжы́ць. Рус. должи́ть, укр. довжи́ти, чэш. dloužiti, серб.-харв. ду́жити і г д. Прасл. *dьlžiti ’тс’. Вытворнае ад прыметніка *dьlgъ ’доўгі’ (гл. до́ўгі). Агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211. Цікава, што гэта прасл. слова не з’яўляецца агульнаславянскім і ў мінулым было, відаць, праславянскім дыялектызмам; яго няма, напр., у польск. мове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачны́ ’стравы’ (зэльв., Сцяшк.). Не зусім ясна. Відаць, утворана пры дапамозе суфікса ‑ь‑по (Слаўскі, SP, 136) ад назоўніка печ (< прасл. pektь). Мена пе‑ ў па‑ характэрная сакаючым гаворкам: галосная е (< ё) пасля губных пераходзіць у ‑α‑, напр., баліціса (з-пад Белавежскай пушчы) ’мыць бялізну’ < beliti sę, нават е (< е) > а: лун. пачаніна ’апёк’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зма́званне н.

1. Ábschmieren n -s, Schmíerung f -, Schmíeren n (выявы – напр. у тэлевізары) Verwackelung f -, Verwacklung f -;

зма́званне го́рла мед. Pínseln der Kéhle;

зма́званне пыта́ння разм. das Verwíschen [Vertúschen] éiner Fráge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перамыва́ць

1. (мыць) (áus)wáschen* vt;

2. (нанова) von néuem wáschen*; noch ein Mal spülen (напр. талеркі);

◊

перамыва́ць ко́стачкі каму-н. j-n dúrchhecheln, kein gútes Wort an j-m lássen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

закаране́лы

1. éingewurzelt; éingebürgert; éingefleischt (напр. пра звычку, тс. чалавека); hártnäckig;

закаране́лая хваро́ба hártnäckige [verschléppte] Kránkheit;

закаране́лыя забабо́ны éingewurzelte [stárre] Vórurteile;

2. (пра чалавека) verstóckt; hálsstarrig, hártgesotten (разм.);

закаране́лы злачы́нец ein notórischer [verstóckter] Verbrécher

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

АКТУА́ЛЬНАСЦЬ,

важнасць, значнасць чаго-н. на гэты момант, сучаснасць, надзённасць (напр., актуальнасць пытання).

т. 1, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭФЕ́КТ (лац. defectus),

недахоп чаго-н., загана. Гл., напр., Дэфект мас, Дэфекты металаў.

т. 6, с. 363

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁ...,

частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да радыё, напр., радыёхвалі.

т. 13, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)