Агульны выгляд якой‑н. мясцовасці, малюнкі прыроды. Палескі краявід. Паўночны краявід. □ Праз гэтыя акенцы вачам адкрываецца шырокі краявід палёў, акаймаваных лесам, а там далей паблісквае — калі сінню, калі залацістым россыпам — серадзіборскае возера.Пестрак.З Замкавай гары адкрываюцца цудоўныя і маляўнічыя краявіды ваколіц: у жоўтай аправе прысад змейкамі выгінаюцца дарогі на Ліду, Любчу і Карэлічы, на гарызонце відаць затуманеныя даллю наднямонскія лясы.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нагнуць, нахіліць; трохі сагнуць. Саўка, сутулаваты высокі мужчына, прыгнуў галаву ў дзвярах і выйшаў на двор.Федасеенка.Старасць прыгнула яго .. стан і кінула на твар і на высокі лоб цэлую сетку маршчын.Колас.// Сагнуўшы, нахіліць да чаго‑н. [Рыльскі] каменем убіў два цвікі, прыгнуў іх, і падлога зноў мела свой сапраўдны выгляд.Чорны.Як шары, Паліліся антонаўкі І да долу прыгнулі сады.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрэ́сены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад растрэсці.
2.узнач.прым. Які мае неахайны выгляд, падраны (ад частага карыстання). За шклом з паўсотні кніжак, пазачытваных насмерць, зашмальцаваных, растрэсеных.Чорны.Выбраўшы .. жменю лістоў ад старых растрэсеных падручнікаў і сшыткаў, [бабуля] сшывае з іх Толіку кнігу.Брыль.// Прыведзены ў нягоднасць, няспраўнасць, разбіты. Растрэсеныя калёсы. □ — Антон, — ужо зусім іншым голасам папрасіла бабка, — глядзі ты, сыночак, каля тае машыны. Яна старая, растрэсеная.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руся́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Блізкі да русага, светла-русы (пра валасы). Была .. [Лена] даволі прыгожая, з карымі вачамі, з доўгімі русявымі косамі, якія ў тыя гады былі модныя.Дубоўка.На галаве [Сюзаны] пушыстая вязаная хустка, з-пад якой выбіваецца пасмачка русявых валасоў.Навуменка.// Які мае такія валасы. Чалавеку гадоў было на выгляд за трыццаць. Такі сабе русявы.. мужчынка, даўно няголены.Брыль.— А ты тутэйшы? — увязаўся ў гаворку русявы чырвонаармеец.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старасве́тчына, ‑ы, ж.
Даўніна, часы, якія даўно мінулі. Герой успамінае, што некалі, у старую старасветчыну, нябожчыкаў палілі.«Полымя».// Тое, што было даўно; парадкі, звычаі, нормы і пад. Але па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя, усюды рушыліся асновы старасветчыны.Шчарбатаў.// Тое, што створана ў далёкія часы і існуе да нашых дзён. Зацятаю грознасцю і панураю суровасцю вее ад гэтых старасвецкіх муроў, а манастыр мае выгляд непадкупнага вартаўніка аджы[л]ых рэлігійных традыцый старасветчыны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узру́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узрушыць.
2.узнач.прым. Вельмі моцна ўсхваляваны. Узрушаны дзядзька Марцін выйшаў на прыгумень, кісет дастаў і стаў папяросу вярцець.Колас.— Ну, паглядзіце, што гэта за чалавек? — звяртаецца ўзрушаная прадаўшчыца да пакупнікоў.Пянкрат.// Які знаходзіцца ў прыўзнятым стане; узбуджаны. Радасны і ўзрушаны дзед Талаш абедзвюма рукамі патрос Букрэеву руку.Колас.// Які выражае такі стан. Узрушаны твар. Узрушаны выгляд. Узрушаны голас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уту́лак, ‑лку, м.
Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома.Быкаў.Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́рма, ‑ы, ж.
1. У капіталістычных краінах — прамысловае ці гандлёвае прадпрыемства, пад маркай якога прадаюцца ці вырабляюцца тавары. Замежныя машыны відны ў вялікіх люстраных вітрынах — іх прадаюць іншакраінныя фірмы.Мележ.Зоркай ён [Хендрыкс] стаў дзякуючы бясспрэчнаму музычнаму таленту, на якім нажываліся менэджэры, фірмы грамзапісаў, буйнейшыя выдаўцы.«ЛіМ».
2. У Савецкім Саюзе — аб’яднанне аднародных або сумежных прадпрыемстваў.
3.перан.Разм. Знешні выгляд, прыкрыцце чаго‑н. Пустая забава пад фірмай кахання.
[Іт. firma — подпіс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРУЗІ́НСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма, якая адлюстроўвае фанемны склад грузінскай мовы. Летапіс Грузіі («Картліс цхаврэба») прыпісвае стварэнне грузінскага пісьма цару Фарнавазу (4—3 ст. да н.э.). Некат. навукоўцы звязваюць грузінскае пісьмо з усх.-арамейскім пісьмом эліністычнага перыяду. У выніку хрысціянізацыі Грузіі адбылася трансфармацыя арамейскай асновы пад уплывам грэч. пісьма: мяняўся напрамак пісьма (ад справа налева да адваротнага), парадак літар у алфавіце, уводзіліся знакі для галосных, якія часткова былі запазычаны з грэч. пісьма. Існуе гіпотэза аб удзеле ў стварэнні грузінскага пісьма Месропа Маштоца (гл. ў арт.Армянскае пісьмо). У стараж.-груз. алфавіце было 37 (пазней 38) літар, якія мелі і лічбавае значэнне, у сучасным — 33 (5 для галосных, 28 для зычных). Вял. літары, як правіла, адсутнічаюць. Першыя пісьмовыя помнікі грузінскага пісьма датуюцца 5 ст.н.э. — надпісы ў груз. манастыры ў Палесціне (каля 433) і інш.
У працэсе развіцця ўзніклі 3 асн. формы грузінскага пісьма, якія значна адрозніваліся. Мрглавані (круглае) — устаўнае пісьмо з акруглым абрысам і аднолькавым памерам літар — існавала да 9—10 ст. З яго развілася нусхуры (радковае) — з вуглаватым нахіленым напісаннем і рознымі па вышыні літарамі (было пашырана ў 9—11 ст.). У 10 ст. на аснове нусхуры ўзнікла мхедрулі (грамадзянскае, ці свецкае) таксама з рознай вышынёй літар і круглым абрысам. Да 17 ст. мхедрулі набыло сучасны выгляд, пранікла ва ўсе сферы ўжывання, а з увядзеннем у 1629 кнігадруку канчаткова стабілізавалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРКУ́РЫЙ,
першая ад Сонца планета Сонечнай сістэмы, астр. знак .
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 57,91 млн.км. Арбіта вельмі выцягнутая: адлегласць у перыгеліі 46 млн.км, у афеліі 70 млн.км (эксцэнтрысітэт 0,206). Перыяд абарачэння вакол Сонца 87,97 зямных сутак. вакол восі — 58,65 зямных сутак (2/3 перыяду арбітальнага абарачэння). Сонечныя суткі на М. роўныя 176 зямным суткам. Сярэдняя скорасць руху па арбіце 47,9 км/с. Нахіл плоскасці экватара да плоскасці арбіты невялікі (~3°), таму сезонныя змены на М. практычна адсутнічаюць. Дыяметр М. 4879,4 км, маса 3,303∙1023кг (0,055 масы Зямлі), сярэдняя шчыльнасць 5420 кг/м³.
Т-ра паверхні ў поўдзень 430 °C, ноччу да -173 °C. Атмасфера ў асноўным вадародна-геліевая, вельмі разрэджаная (ціск на паверхні ~0,2 нПа). Паверхня М. нагадвае паверхню Месяца (шмат кратэраў), існуюць характэрныя для М. ўтварэнні — эскарпы, або абрывы. Сярэдняя адбівальная здольнасць паверхні М. ў адносінах да сонечнага выпрамянення нізкая (6%). Бляск мяняецца ад -1 да 1/3 зорнай велічыні. У М. назіраюцца фазы, аналагічныя фазам Месяца. Спадарожнікі адсутнічаюць. Магнітнае поле прыблізна ў 100 разоў меншае, чым у Зямлі. Аптычныя назіранні М. ўскладняюцца блізкасцю да Сонца (найб. вуглавая адлегласць для зямнога назіральніка 28°). Даследаванні М. праводзяцца радыёастр. метадамі, радыёлакацыяй. Найб. грунтоўныя і дакладныя звесткі атрыманы пры дапамозе касм. апарата «Марынер-10» (гл.«Марынер»).
Літ.:
Уипл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ.М., 1984.
А.А.Шымбалёў.
Агульны выгляд планеты Меркурый (мазаіка з фатаграфій, зробленых пры дапамозе аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Марынер-10»; 1974, ЗША).