it rained but he went anyway — Быў дождж, а́ле ён усё ро́ўна пайшо́ў
2) хіба́ то́лькі; як не
What can I do but confess — Што я магу́ зрабі́ць, як не прызна́цца
3) што
I don’t doubt but he will come — Я не сумняю́ся, што ён пры́йдзе
2.
prep.
за вы́няткам, апрача́, то́лькі не
all but one — усе́ апрача́ аднаго́
3.
pron.
хто б не
There is no one but knows it — Няма́ ніко́га, хто б ня ве́даў гэ́тага
4.
adv.
то́лькі, усяго́, ня больш як
He saw him but today — Ён ба́чыў яго́ то́лькі сёньня
She is but five years old — Ёй усяго́ пяць гадо́ў
•
- all but
- but for
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ліўрэя ’фірменная адзежа швейцараў, лакеяў, фурманаў’ (ТСБМ). Запазычана з рус.ливрея ’тс’, якое з франц.livrée ’тс’, першапачаткова — ’адзежа, якую дзяржава і высокая шляхта выдавалі свіце’ < франц.livrer ’выдаваць’ < с.-лац.liberāre ’тс’. Аднак пры пасрэдніцтве франц.livrée і ісп.librea яшчэ ў XIII ст. слова пранікла ў ням. дыялекты і ў форме Liberei ’спецыяльная форма для прыслугі’ трапіла ў ст.-польск. мову (liberyja, XVI ст.), адтуль у ст.-бел. у выглядзе либерия ’ліўрэя’ (XVII ст.). Больш падрабязна гл. Фасмер, 2, 494; Слаўскі, 4, 219–220; Булыка, Запазыч., 107.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Грамада́ ’натоўп, гурт; вясковая абшчына’ (БРС, Шат.), таксама грама́да (Касп.). Прасл.*gromada (: *gramada). Параўн. рус.грома́да, укр.грома́да, польск.gromada, чэш.hromada, далей паўд.-слав. (пераважна ў значэнні ’куча’, ’каменне’, ’гара’ і да т. п.): балг.грома́да, серб.-харв.гро̀мада, грома́да, славен.grmáda, gromáda. Роднаснае: ст.-інд.grāma‑ ’натоўп, гурт; вёска, абшчына’, лац.gremium ’бярэмя, ахапак, звязак’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 103; Фасмер, 1, 460–461, Слаўскі, 1, 347–348 (апошні спецыяльна адзначае сувязь з балт. мовамі, аднак Трубачоў, там жа, мяркуе, што літ.grãmatas хутчэй запазычанне са слав.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́піта ’насцеж’ (Гарэц., Бяльк., Мат. Маг.; віц., Бел. дыял.), ’шырока, да канца расчыніць (акно, дзверы)’ (бялын., Янк. Мат.), напята ’тс’ (ветк., Мат. Гом.), ’наўсцяж, наросхрыст’ (Юрч.), рус.напятё, на́пяту, на́пято, на́пяты ’насцеж (пра дзверы, вароты)’. Відаць, да пяць, пну (гл.), параўн. напяты ’расцягнуты, нацягнуты’. Не выключана, аднак, і іншая версія: да пяти ’гняздо, у якім мацавалася вось дзвярэй’, параўн.: На ўвесь пятнік расчыніў дзверы (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.), пры пптнік ’перакладзіна, верхні вушак’ (Мат. Маг.), г. зн. ’так, каб быў відаць увесь вушак’. Гл. таксама Шаур, Etym. Brun., 99.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ня1, ня‑ня ’выгукі, якімі падзываюць сабаку’ (ТС), ня‑ня‑ня ’падзыўныя для кароў’ (ДАБМ, камент. 895), укр.ня, ня‑ня ’падкліканне сабакі’. Відаць, «спешчаны» варыянт да на, на‑на ’тс’ (гл.), параўн., аднак, балг.дыял.нё‑не ’падзыўныя для каровы ці вала’.
Ня2 ’не; хіба’ (Касп.), ’не; няўжо’: ня ты ня ведыіш (Бяльк.). З не (не-) у выніку якання і адсячэння другой часткі ў няво́, няго́ ’тс’, параўн. смал.ня ’тс’: ня у вас нет? (СРНГ), маг.ня не, якое Карскі (2–3, 83) тлумачыць па-руску ’ужели нет?’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нячуйве́цер ’цмен пясчаны, Helichrysum arenarium (L.)’ (гродз., Кіс.), нічуйвецер ’старасцень вясенні, Senecio vernalis W. et K.’ (брэсц., Федар.), параўн. укр.нечуйвітер ’расліны Hieratium Filosella, Beilis perennis і інш.’ Магчыма, табуізаваная назва («жаб яе вецер не пачуў?»), што выклікана лекавымі ўласцівасцямі раслін, параўн. польск.powietrzne ziele (ад powietrze ’паветра; пошасць’), паралельнае да suchotne ziele ’гарлянка’. Аднак не выключана, што тут маюцца на ўвазе некаторыя фізічныя ўласцівасці раслін, параўн. чуй‑вецер ’цмен’ (валож., ТЗб. ”84), узвей‑вецер (взвѣй‑вѣцеръ) ’ветрагон’ (Нас.), сухавейка ’цмен’ (гродз.Кіс.) і пад. Гл. чуць, вецер; параўн. нічавей (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калама́шка ’лаянка на няўклюднага, чараватага чалавека’ (Шат.). Фармальна суадносіцца з каламашка ’воз’, ’нязграбны воз’, ’воз для перавозу цяжкасцей’ і да т. п. — значэнні, якія тлумачаць, відаць, утварэнне каламашка ’лаянка’. З разглядаемым словам суадносіцца кылымашыцца ’таўчыся, збірацца ў адным месцы’ (Бяльк.) (паводле фанетычнага крытэрыю ўтворана ад асновы каламаш‑). Семантыка, відавочна, адрозніваецца, аднак яе можна зразумець як натуральнае развіццё ’капацца, вазіцца’ > ’таўчыся на адным месцы’, > ’збірацца ў адным месцы’. Такое развіццё значэння верагоднае, паколькі ажыццяўляецца ў яўна экспрэсіўных лексемах, дзе семантыка з’яўляецца дыфузорнай і лёгка можа субстывавацца. Параўн. яшчэ пск.колымажиться ’важнічаць, фанабэрыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каламя́нка ’густая моцная льняная тканіна’ (БРС, ТСБМ, Гарэц.), ’палатняная блуза’ (Др.-Падб.). Наяўнасць слова толькі ў літаратурнай мове не дазваляе вызначыць крыніцу запазычання. Укр.каламайка (у Грынчэнкі), рус.коломенка і коломёнка, коломийка (Фасмер, 2, 294), аднак статус няясны. У рус. мове лічыцца запазычаннем праз ням.Kalamank, kalmank або гал.kal(a)mink ’гладкая льняная або пяньковая тканіна’, з с.-лац.camelāncium (Фасмер, 2, 294–259), дзе ням. словы з с.-лац.calamancum, якое шэрагам аўтараў тлумачыцца як утворанае на базе с.-грэч.καμηλάνκιον ’вопратка з вярблюджай воўны’, гл. Бернекер, 1, 471; Фасмер, 2, 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кальсо́ны ’споднія мужчынскія штаны’ (БРС, ТСБМ; клец., іўеў., КЭС; Сцяц., Сцяшк.). Як паказвае геаграфія, слова ў гаворкі магло трапіць з польск. мовы; польск.kalesony (фіксуецца і ў Віленскім слоўніку) узыходзіць да франц.caleçon ’споднікі’ і ў сваю чаргу перадае італ.calzoni ’споднія штаны’ (ад calza ’панчоха’, лац.calceus, якое да calx ’пятка’). У франц. мове зафіксавана і calçon (з 1680 г.), аднак, відаць, кальсоны да яе не ўзыходзіць. Бел. фармальна ідэнтычнае з рус.кальсоны, ва ўсякім выпадку ў слоўніку літаратурнай мовы, можа быць і русізмам, для якога мяркуюць польскае пасрэдніцтва, параўн. Шанскі, 2, К, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Канва́ ’рэдкая сятчатая тканіна (баваўняная або льняная), якая служыць асновай пры вышыванні крыжам’ (ТСБМ, Сцяшк.), лід.канво́ ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле націску запазычана з рус., (а не з польск.), канва́, якое (у XIX ст.) < з франц.canevas ’канва’. Аднак раней, яшчэ ў XVI ст. ст.-бел.канавасовый ’з палатна канавасу’ прыйшло са ст.-польск.kanawasowy < kanawas < (kanawac(a), kanafas ’шаўковая або баваўняная тканіна’, суч. польск.kanafas ’пераплётны матэрыял’) < італ.canavaccio ’ануча’ < с.-лац.canovacium ’грубае палатно’, якое ўзыходзіць да canava ’каноплі’ (Булыка, Запаз. 136; Слаўскі, 2, 47–48).