Ашчэ́ ’яшчэ’ (Кліх, Шат., Сцяшк., Жд., Тэксты, 144), рус. дыял. ощо, пск. още, балг. о́ще, макед. уште. Тэарэтычна можа ўзыходзіць да прасл. ošče, параўн. ст.-рус. още (побач з ešče, ješče, jьšče, iščet гл. Слаўскі, 1, 368 з літар.), аднак ужо Карскі (1, 304; 2–3, 66) дапускаў пазнейшае паходжанне беларускага слова з ješče са стратай пачатковага j, параўн. вядомае ў гэтым арэале адпадзенне j, в і г у пачатку слова: акрас ’якраз’, ачай (< ячай) ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’, авёрка ’вавёрка’, ашчына ’вашчына’, алстук ’гальштук’ (Сцяц. Нар.), аром ’ярмо’ (слуц., Рэгіян. асабл., 54), рус. пск. ащерица ’яшчарка’ і пад. Гл. яшчэ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)