цэ́ўка, ‑і, ДМ цэўцы; Р мн. цэвак; ж.

1. Спец. Дэталь перадатачнага механізма цыліндрычнай формы.

2. Прыстасаванне ў выглядзе трубкі, на якое навіваюцца ніткі і якое ўстаўляецца ў чаўнок пры тканні. Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала. Купала. А потым.. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі. Васілевіч.

3. Косць у назе птушкі, якая знаходзіцца паміж галёнкай і пальцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́на

1. Прыстасаванне для адводу, сцёку вады, пакатае месца, па якому сцякае вада (БРС), звычайна на млынавае кола; ставок (Слаўг.).

2. Прорва, бездань (Слаўг.).

3. Жолаб, які ўтвараецца пры сутыкненні пад прамым вуглом двух бакоў дахаў сумежных пабудоў (Слаўг.); капежная труба (Гродз., Слаўг.).

4. Вялікая гурба снегу, занос (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Тарас 1, ст.-бел. тарасъ ’рухомае абложнае прыстасаванне; заслону’ (1568 г., КГС), ’заслона; турма’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. та́ра́с ’хмызняк; галлё для гаці’, рус. та́рас ’апора’, ст.-рус. тарасъ ’рухомае прыстасаванне пры аблозе’, польск. taras ’штучны насып; тэраса; вежа, турма’. Выводзяцца праз польскую мову з с.-в.-ням. tarraz ’земляны насып’, франц. terrasse ’тс’ з нар.-лац. *terrācea ад лац. terra ’зямля’ (Брукнер, 565; Булыка, Лекс. запазыч., 190; Трубачоў, Дополн., 4, 23; ЕСУМ, 5, 521; Махэк₂, 636). Параўн. тэраса, гл.

Тара́с 2 ’пра жанчыну або дзяўчыну, што сваім выглядам або паводзінамі падобна да мужчыны’ (мазыр., Грыгор’еў, вусн. паведамл.). Да мужчынскага імя Тарас (< грэч. Τεράσιος), магчыма, пад уплывам Кур’ян (Бірыла, Бел. антр. 2), суадноснага з кур’ян ’курыца з прыкметамі пеўня’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магазі́н

(фр. magazin, ад ар. mahāzin = склады)

1) прадпрыемства рознічнага гандлю;

2) прыстасаванне ў апараце, прыборы, куды закладваецца некалькі аднародных прадметаў (напр. м. аўтамата).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мадыфіка́тар

(ад лац. modificare = відазмяняць, мяняць форму)

1) прыстасаванне, якое мяняе работу, дзеянне машыны;

2) дабаўка да расплаўленага металу, якая садзейнічае змяненню яго структуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

віндро́за

(ням. Windrose, ад Wind = вецер + Rose = ружа)

дапаможнае прыстасаванне ў выглядзе невялікага мнагалопасцевага ветракола для аўтаматычнай арыентацыі асноўнага кола ветрарухавіка адносна паветранага патоку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парава́н​1

(англ. paravane, ад гр. para = пры, каля + англ. vane = лопасць вінта)

прыстасаванне тыпу трала для засцярогі карабля ў час руху ад мін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Маты́рка ’шнурок з драўлянай палачкай на адным канцы і драцяным стрыжнем на другім для нанізвання рыбы’ (міёр., Нар. сл.). Няясна. Магчыма, роднаснае да рус. паўн. мотырь, мотырь ’палка ў рыбалоўнай сеці’, ’кол, пахіла ўбіты ў зямлю над агнём (замест сошак), на якім вешаюць чайнік’ і да кіраў. мотылка ’прыстасаванне для намоткі нітак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́зня 1 ’майстэрня для апрацоўкі металаў коўкай’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жыв. сл., Сержп. Грам., Яшк., Яруш., Жыв. сл., Нар. словатв., Гарэц., Грыг.). Да каваць (гл.). Суфіксацыя на ‑знь‑ (SP, 1, 118–119).

Ку́зня 2 ’прыстасаванне з кары для збірання ягад’ (Жыв. сл.). Параўн. кузаў 2 (гл.). Магчыма, да *кузоўня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парашу́т ’прыстасаванне ў выглядзе вялікага парасона, прызначанае для спуску людзей, грузаў з лятальных апаратаў, для тармажэння пры пасадцы самалётаў і пад.’ (ТСБМ). З рус. парашю́т ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 80, 83) < франц. parachute, якое ўтворана ад італ. para ’абараняй’ і франц. chute, ’падзенне’ (Фасмер, 3, 205). З рус. парашюти́ст таксама бел. парашуты́ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)