Прака́т ’перадача рухомай маёмасці ў часовае карыстанне за пэўную плату’ (ТСБМ). З рус. прока́т ’тс’, якое ад прокатить, прокатать (гл. каціць). Першапачаткова, магчыма, адносілася да экіпажаў, якія даваліся на пракат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыбро́дка, прыбрю́тка ’прыблудная жанчына (прыйшла з другога сяла)’ (Сіг.). Сюды ж, відаць, зафіксаванае Ластоўскім прыбрэдка з рэканструяваным, магчыма, пераносным значэннем ’падхалім, падхалімка’ (Ласт.). Да прыбрысці́, брысці (гл.), параўн. наброд (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкадо́ліцца ’прыладзіцца’ (Касп.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад незафіксаванага *кадо́ліць/кадо́ліцца, параўн. рус. арханг. кодо́лить ’прывязваць каня на пашы’, якія ад кадо́л/кадо́ла ’вяроўка (рознага прызначэння)’ (гл.), што, магчыма, сведчыць пра запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылу́дзіць ’адбяліць (напрыклад, палатно)’ (паст., Сл. ПЗБ). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад луг3 ’шчолак з попелу, залітага варам’ (гл.) з чаргаваннем у фіналі асновы, магчыма, пад уплывам лудзіць ’пакрываць палудай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́гальна (puhalno) ’ручка біча, пугі’ (Тарн.). Ад пуга1 па тыпу касільна ’дзяржанне касы’, пужальна ’пугаўё’, магчыма, пад уплывам вядомай на Палессі “дэпалаталізацыі” ж: угэ < ужэ, няўго < пяўжо і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́таніца ’курыца, якая нясе яйкі ў розных месцах’ (ст.-дар., Жыв. НС). Хутчэй за ўсё, ад пу́таць ’блытаць; уводзіць у зман’, магчыма, на базе пераасэнсаванага пу́тачка ’курачка’, пу́ця ’курыца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухна́ч ’тоўсты, пульхны чалавек’, ’мякіннік, хто харчуецца пушным хлебам’ (Нас.), пухнацік ’пра поўнага, пухлага, пушыстага’ (слонім., Роднае слова, 2001, 5, 89). Да пухнуць ’таўсцець, надувацца’, магчыма, ад пу́хны ’пышны’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Раскатруба́чыць, роскотруба́чыць ’раскудлаціць’ (ПСл). Няясна; магчыма да *каструба́чыць, што ўзыходзіць да *kostrъba, kostroba, kostrǫba ’лахманы, раскудлачаная галава’, звязанае з прасл. *kostra ’кастрыца, ачосы’ (Махэк₂, 283; ЭССЯ, 11, 163). Гл. каструбаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распалта́ць ’разабраць (напр., кабана)’, ’анатаміраваць (труп)’, распалта́ч ’той, хто разбірае кабана’, сюды ж ро́спалаць (гл.), ро́спаласць ’разразанне; анатаміраванне’ (Ласт.). У выніку метатэзы ад расплата́ць (гл.). Магчыма, пад уплывам полць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапта́ркі ’грыбы’ (?): таптаркі прама на поле выбягаюць (Мат. Гом.), тапча́нік ’падрашэтнік, Suillus piperatus (Fr.)’. Няясна, магчыма, з-за знешняга выгляду (з пляскатай шапачкай, як бы “растаптаныя”), да тапта́ць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)