гнасеалагічныя паняцці для адрознення якасцей (уласцівасцей) рэчаў паводле прынцыпу аб’ектыўнасці. Распрацоўваліся ў філасофіі Дж.Лока і інш. прадстаўнікоў зах.-еўрап. навукі 17—18 ст. Вытокі праблемы — у антычнай філасофіі. Дэмакрыт адрозніваў суб’ектыўныя веды «па меркаванні», якія звязаны з пачуццёвым успрыманнем, і веды «па ісціне» — аб’ектыўныя, якія грунтуюцца на мысленні. Пра якасці ў двух сэнсах разважаў Арыстоцель. Больш грунтоўнае ўяўленне аб першасных якасцях у працах Г.Галілея, Р.Дэкарта, Т.Гобса і Р.Бойля. Да першасных якасцей яны аднеслі механіка-геаметрычныя ўласцівасці цел. Лок ужо падзяліў усе якасці на першасныя і другасныя. Паводле яго, першасныя якасці прадметаў не залежаць ад суб’екта, гэта аб’ектыўныя якасці (працягласць, велічыня, фігура, становішча, колькасць і інш.). Другасныя якасці, наадварот, у многім залежаць ад суб’екта (колер, гук, пах, смак, цяпло, холад і інш.). Гэту праблему закраналі Дж.Берклі, Д.Юм, І.Кант і інш. філосафы. Берклі трактаваў яе ў суб’ектыўна-ідэалістычным кірунку; спрабаваў даказаць суб’ектыўнасць і другасных, і першасных якасцей. Юм і Кант таксама адкідалі аб’ектыўнасць першасных якасцей, бо не прызнавалі падабенства адчуванняў да ўласцівасцей знешніх аб’ектаў. Вытлумачаная ў суб’ектыўна-ідэалістычным духу гэта праблема стала перадумовай гнасеалогіі эмпірыякрытыцызму. З пункту гледжання дыялектыкі праблема П. і д.я. вырашальная, паколькі дыялектычны светапогляд зыходзіць з недапушчальнасці іх супрацьпастаўлення. І адны, і другія спасцігаюцца суб’ектам і з’яўляюцца суб’ектыўным вобразам аб’ектыўнай рэчаіснасці.
Літ.:
Беркли Дж. Три разговора между Гиласом и Филонусом: Пер. с англ. // Соч.М., 1978;
Локк Дж. Опыт о человеческом разумении: Пер. с англ. // Соч.М., 1985. Т. 1;
Нарский И. Джон Локк и его теоретическая система // Локк Дж. Соч.М., 1985. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бле́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Без натуральнага румянцу; бяскроўны. Госць быў увесь бледны ад хвалявання.Бядуля.Твар.. [маці] незвычайна бледны, змораны.Якімовіч.
2. Афарбаваны ў светлы, няяркі колер. Стомленыя вочы падслепавата жмурыліся на бледную палоску блізкага світанку.Лынькоў.Кіламетры два мы плылі непраходным купчастым балотам, на якім раслі тоненькія бярозкі і бледныя асіны.Бядуля.// Слабы, няяркі. Бледнае святло фары няярка асвятляла дарогу.Краўчанка.// Які свеціць няяркім святлом. Па-асенняму бледнае сонца асвятляла вёску.Хадкевіч.Па спалавеламу небу рассыпаліся бледныя зоры.Алешка.
3.перан. Нецікавы, бедны, няяркі. Бледныя вобразы. Бледная мова. □ На бледным фоне местачковай штодзённасці праявы рыжскага рабочага жыцця выступалі багатымі яскравымі прасветамі.Гартны.
4. Як састаўная частка некаторых батанічных і інш. назваў. Бледная паганка. Бледная немач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што або здадан.сказам.
1. Убачыць, звярнуць увагу; заўважыць. Шэранькую, пад колер пасохлай травы, [птушку] цяжка прыкмеціць.Пальчэўскі.Агей, прайшоўшы на другі дзень па вуліцы, прыкмеціў, што побач з разбуранымі хатамі стаяць новыя — пяцісценкі.Каваль.Разведчыкі прыкмецілі: штосьці непакоіць Белазора.Янкоўскі.// Убачыўшы, звярнуўшы ўвагу, запомніць. Ты прыкмеціў таго дзядзьку, што прыходзіў да нас учора раніцай?Новікаў.
2. Звярнуць асаблівую ўвагу, вылучыць сярод іншых. Дом пісьменнікаў.. стаў тым месцам, дзе хутка перазнаёміліся ўсе — і старэйшыя і маладзейшыя. Якуб Колас прыкмеціў і мяне — маладога паэта.Хведаровіч.[Маёр] прыкмеціў спрытненькую сястру і рознымі адзнакамі ўвагі пачаў вылучаць яе сярод іншых.Быкаў.
3. Прыгледзець, падшукаць; намеціць. — Паеду пад Баранавічы, там месца добрае прыкмеціў у адной вёсцы...Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінява́, ‑ы, ж.
Сіні колер чаго‑н. Новы дзень вядзе мяне праз вецер, Праз ільноў густую сіняву.Бялевіч.Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой.Хомчанка.Няспынна хвалі ўдаль плывуць, Адбіўшы неба сіняву.Танк.// Сіняватае адценне чаго‑н. Матавая сінява варанёнай сталі. □ У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем.Карпюк.// Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора. неба, паветра). Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць.Багдановіч.Мы крочым з вёскі росным лугам Да бугскай воднай сінявы.Арочка.Чырвоныя ствалы соснаў высока-высока ўзнесліся ў глыбокую і нерухомую сіняву неба.Лынькоў.// Сіні туман, смуга. Далёкі лес ахутаны туманнай сінявой, а наперадзе густой зялёнай сцяной стаіць хвойнік.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скон, ‑у, м.
Тое, што і скананне. Адна птушка страпянулася, пачала біцца, відаць, была недастрэленая, і паспрабавала ўзляцець перад скопам.Лужанін.Нечувана ж нідзе, каб праваслаўнага чалавека ў час яго скону спавядаў ксёндз.Сабаленка.// Апошні момант чаго‑н., што адбываецца ў часе. І вось ужо чэрвень на сконе, а адпачынку не відаць.Лобан.Сцямнела неяк адразу, толькі там, дзе на сконе дня было паказалася сонца, дрыжаў акравак барвовага неба.Пташнікаў.
•••
Да (самага) скону (дзён, гадоў, жыцця) — да (самай) смерці, да апошніх дзён жыцця. Думалася Платону, што так ужо і будзе. Да самага скону.Ракітны.[Лаўрэн] да скону будзе несці .. [сваё каханне] чыстым і запаветным.Вітка.Стаў родным і будзе да скону гадоў мне І воблік яе [Вільні] незабыўны і колер.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́рвань, ‑і, ж.
1. Уласцівасць чырвонага; чырвоны колер. Сонца яшчэ не паказалася з-за высокага бору ў канцы вёскі, і ён .. быў як намалёваны на чырвані неба.Крапіва.Ясна гарэў сухі хвораст, асыпаючы ў шэры попел хрусткія вугалькі, напоўненыя жывой чырванню агню.Самуйлёнак.У чырвань, золата ўбраны стаяць у пушчах нашых дрэвы.Дубоўка.
2. Чырвоныя плямы на целе, пачырваненне ад прыліву крыві, запалення. Слёз у .. [Мацвея] было мала, толькі чырвань з’явілася вакол вачэй.Чорны.З кулямёта.. [лейтэнанту] прабіла абедзве нагі вышэй костачак. Ногі распухлі і паліліся нездаровай чырванню.Курто.
3. Румянец. — Усё, Сяргей Рыгоравіч, — адказала [Люда]. Вочы дык узняла, а чырвань на шчоках яшчэ пагусцела.Брыль.І шчокі, і нос, і вушы гарэлі бледнай чырванню.Лынькоў.
•••
Увагнаць у чырваньгл. увагнаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brąz, ~u
м.
1. бронза;
pomnik, odlany w ~ie (z ~u) — помнік, адліты з бронзы;
2. бронза (выраб);
kolekcja ~ów — калекцыя бронзы;
3. бронза (медаль);
4. бронза (колер);
epoka (okres) ~u арх. бронзавы век
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
тонм.
1. Ton m -(e)s, Töne; Tónart f -, -en (танальнасць);
2. (колер, адценне) Tönung f -, -en;
◊
зні́зіць тон séinen Ton mäßigen, éinen beschéideneren Ton ánschlagen*;
задава́ць тон den Ton ángeben*;
тра́піць [патра́піць] у тон den ríchtigen Ton fínden* [ánschlagen*];
не размаўля́йце са мной такі́м тонам ich verbítte mir díesen Ton;
зялёнага тону in grünem Fárbton
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
soft[sɒft]adj.
1. мя́ккі;
soft muscles сла́быя му́скулы;
boil an egg soft вары́ць я́йка ўсмя́тку;
go soft мякчэ́ць, змякча́цца
2. гла́дкі; даліка́тны на до́тык;
as soft as velvet гла́дкі як аксамі́т
3. няя́ркі, спако́йны (колер)
4. прые́мны; спако́йны; даліка́тны;
a soft voice ці́хі го́лас;
a soft wind цёплы ве́цер;
soft words пяшчо́тныя сло́вы
5. безалкаго́льны (пра напоі)
♦
a soft spot/place сла́бая стру́нка, сла́бае ме́сца, слабіна́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Казлабаро́д ’расліна Tragopogon’, звычайна T. pratensis (ТСБМ). Калька рус.козлобородник ’тс’, якое з лац. Tragopogon < грэч.τράγος πώγων ’казліная барада’. Аналагічныя калькі і ў іншых мовах: польск.kozia broda, чэш.kozibrada, серб.-харв.ко̏зја бра́да, ёсць і ў іншых слав. мовах; ням.Wiesen‑Bocksbart, літ.ožkabar̃zdis і інш. Дзіўна, што добра вядомая расліна са шматлікімі ў розных мовах народнымі назвамі тым не менш называецца калькаваным тэрмінам. Махэк (Jména rostl., 235) звяртае на звычайнасць kozi ў назвах раслін і, што гэта магчыма, сведчыць аб незалежным ад навуковага паходжанні слав. тэрмінаў. Меркаваць аб гэтым цяжка; не выключана нават, што некаторыя з слав. лексем (казялок і пад.) для Tragopogon утвораны пад уплывам калькі. Магчыма таксама, што падобныя назвы існавалі спрадвеку, а навуковая толькі «сканцэнтравала» фонд дэрыватаў ад kaza і kozьlь. Не выключана, што працэс намінацыі праходзіў больш складана і сваю ролю адыгралі форма лісця, пладоў, колер кветак, наяўнасць млечнага соку, уплыў назваў іншых раслін у межах народнай класіфікацыі.