вага́нты

(лац. vagans, -ntis = які блукае)

вандроўныя акцёры (студэнты, беглыя манахі) у сярэдневяковай Зах. Еўропе, якія былі аўтарамі і выканаўцамі вершаў, песень, прадстаўленняў пераважна сатырычнага характару.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глабігеры́ны

(ад лац. globus = шар + gerere = насіць)

група прасцейшых жывёл атрада форамініфераў, сустракаюцца ў планктоне пераважна цёплых мораў; іх вапняковыя ракавіны ўтвараюць асноўную частку акіянскага глею.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыхасты́ліс

(н.-лац. dichostylis)

травяністая расліна сям. асаковых з вузкім лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі трапляецца рэдка па берагах рэк і азёр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кале́ндула

(лац. calendula)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі або аранжавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая; наготкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

камптазо́і

(н.-лац. kamptozoa)

тып скалецыдаў, сядзячыя адзіночныя або каланіяльныя арганізмы з чашападобным целам даўжынёй ад 1 мм да 1 см, пашыраныя пераважна ў марскіх водах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

картуля́рыі

(с.-лац. chartularia, ад лац. charta = грамата)

зборнікі копій грамат, якімі ў перыяд сярэдневякоўя ў Зах. Еўропе юрыдычна афармляліся пераважна зямельныя падараванні на карысць царквы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

крыніта́рыя

(н.-лац. crinitaria)

травяністая расліна сям. складанакветных з лінейным лісцем і дробнымі залаціста-жоўтымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная пераважна ў Еўразіі, у т.л. на Беларусі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маніпуля́цыя

(фр. manipulation)

1) складаны прыём у ручной рабоце, якая патрабуе вялікай дакладнасці;

2) дэманстраванне фокусаў, заснаванае пераважна на спрытнасці рук;

3) перан. спрытнае махлярства, махінацыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пету́нія

(фр. petunia, ад індз. petuma)

травяністая расліна сям. паслёнавых з буйнымі яркімі кветкамі розных колераў, пашыраная пераважна ў Паўд. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

плектаміцэ́ты

(н.-лац. plectomycetiidae)

група сумчатых грыбоў падкласа эўаскаміцэтаў з пладовымі целамі клейстатэцыямі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, некаторыя — паразіты раслін, жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)