ШАГІНЯ́Н Альберт Сямёнавіч (14.7.1934, г. Армавір Краснадарскага краю, Расія — 20.8.2000),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1988). Акад.Бел. (з 1992 віцэ-прэзідэнт) і Міжнар. інжынерных акадэмій. Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Засл. вынаходнік Беларусі (1980). Скончыў ін-тс.-г. машынабудавання (г. Растоў-на-Доне, 1957). З 1957 на прадпрыемствах выпрабавальных машын (г. Армавір). З 1973 дырэктар — гал. канструктар Гомельскага СКБ сейсмічнай тэхнікі. З 1986 рэктар Гомельскага тэхн. ун-та. Навук. працы па тэорыі імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў, распрацоўцы і ўкараненні сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі, гідраўлікі.
Тв.:
Исследования несущей способности гидростатических опор высокоскоростных цилиндров вибростендов (разам з В.А.Буцько) // Трение и износ. 1996. Т. 17;
№2;
Бороться и искать... // Изв. Бел. инженерной академии. 1996. №1;
Электрогидравлические усилители. Гомель, 2001 (разам з У.В.Балоцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Сямён Барысавіч (н. 17.6.1961, в. Рачэнь Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1999), Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (2000), чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1997). Сын Б.М.Шапіры. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983). З 1983 на гасп. рабоце ў АПК Беларусі, з 1989 старшыня калгаса ў Дзяржынскім р-не. З 1999 нач.Гал. ўпраўлення эканомікі, з 2002 дырэктар Дэпартамента эканомікі Мін-ва сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах кіравання і рэфармавання АПК Беларусі ва ўмовах рыначнай эканомікі.
Тв.:
Управление в агропромышленном комплексе при рыночных отношениях. Мн., 1998;
Основы управления аграрным сектором в условиях рынка: (Теория, методология и практ. рекомендации). Мн., 1999;
Механизм рыночного развития агропромышленного комплекса Беларуси. Мн., 2000 (у сааўт.);
Реформирование агропромышленного комплекса. Мн., 2002 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАПІ́Н (Jakopin) Франц (29.9.1921, с. Драмлі, Славенія — 2003),
славенскі філолаг-славіст. Чл.-кар. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1985), д-рфілал.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Люблянскі ун-т, чытаў у ім курс лекцый «Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы». У 1969 і 1978 працаваў у БДУ. З 1982 дырэктар Ін-та славенскай мовы Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Аўтар манаграфіі «Граматыка рускай літаратурнай мовы» (1968), артыкулаў па бел. мове і мовазнаўстве, у т. л. «Праблемы беларускай мовы і мовазнаўства» (1969—70), «Вывучэнне прыназоўнікаў у беларускай мове» (1970—71), «З галіны беларускага мовазнаўства» (1971—72; 1976—77), «Новы мовазнаўчы часопіс» (пра час. «Беларуская лінгвістыка»; 1972—73), «Манаграфіі пра словаспалучэнні ў беларускай мове» (1972—73), «Беларускі тлумачальны слоўнік» (1980—81), рэцэнзіі на кн. М.Г.Булахава «Усходнеславянскія мовазнаўцы» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́ЕЦ Уладзімір Юльянавіч (н. 15.4.1949, в. Кусянцы Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і с.-г. радыеэкалогіі. Д-рс.-г.н. (2003). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1971). З 1974 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. З 1997 дырэктар Ін-та радыеэкалогіі (г. Гомель). Навук. працы па вывучэнні міграцыі радыенуклідаў па с.-г. ланцугах і распрацоўка прынцыпаў вядзення аграпрамысловай вытв-сці на забруджаных тэрыторыях. Даследуе праблемы сац.-эканам. развіцця раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы і інш.
Тв.:
Основы ведения сельского хозяйства (разам з І.М.Багдзевічам, С.К.Фірсанавай) // Экологические, медико-биологические и социально-экономические последствия катастрофы на ЧАЭС в Беларуси. Мн., 1996;
Система радиоэкологических контрмер в агросфере Беларуси. Мн., 2001;
Миграция радионуклидов в почвах Беларуси // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 2002. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШЧЭ́ПКАЎ Павел Кандратавіч (24.6.1908, в. Зуевы Ключы, Удмурція, Расія — 1.12.1992),
расійскі фізік; вынаходнік радыёлакатара, інтраскапіі і энергаінверсіі. Д-ртэхн.н. (1958). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1931). З 1932 служыў у войсках ПВА, распрацаваў тэорыю радыёлакацыі, у 1934 выпрабаваў першы ў свеце радыёлакатар (з 1937 іх пастаўлялі ў часці ПВА Чырв. Арміі). У 1937—47 рэпрэсіраваны (арыштаваны па лжывым абвінавачанні па «справе М.М.Тухачэўскага»). З 1947 нач. лабараторыі НДІМін-ва абароны СССР, з 1954 дырэктар Ін-та інтраскапіі. У 1967—92 кіраваў створаным ім ін-там Энергетычнай інверсіі (пасля смерці А. носіць яго імя).
Тв.:
Жизнь и мечта. М., 1984.
Літ.:
Алексеенко С. Электронные глаза земной цивилизации: (К 90-летию рождения изобретателя радиолокации П.К.Ощепкова) // Свет. 1998. №6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЧКО́Ў Канстанцін Афанасьевіч (н. 25.9.1950, г. Ельск Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі на чыг. транспарце. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1973, Гомель), дзе і працуе. У 1987—89 і 1993—2001 заг. кафедры, адначасова ў 1994—97 дэкан электратэхн. ф-та, з 2001 прарэктар па навуч. рабоце — дырэктар Ін-та павышэння кваліфікацыі Бел.дзярж. ун-та транспарту. Навук. працы па выпрабаваннях на бяспеку функцыянавання і эл.-магн. сумяшчальнасці сістэм кіравання адказных тэхнал. працэсаў.
Тв.:
Микропроцессорные информационно-управляющие системы в железнодорожной автоматике и телемеханике. Методы обеспечения безопасности функционирования. Гомель, 2002 (разам з С.М.Харлапам);
Методы проведения испытаний микроэлектронных систем СЦБ на безопасность и ЭМС (у сааўт.) // The 7-th intemational scientific conference of railway experts. Vmjacka Banja, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОН (Kohn) Вальтэр (н. 9.3.1923, Вена),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нац.АН ЗША (1969). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1998). Скончыў ун-т Таронта (1946) і Гарвардскі ун-т (1948). З 1950 праф.Тэхнал. ін-та Карнегі (г. Пітсбург), з 1960 Каліфарнійскага ун-та (г. Сан-Дыега), з 1979 Каліфарнійскага ун-та (г. Санта-Барбара; у 1979—84 дырэктар Ін-та тэарэт. фізікі). Навук. працы па электроннай структуры рэчыва. Прапанаваў метад функцыянала шчыльнасці, які шырока выкарыстоўваецца для разлікаў электроннай зоннай структуры цвёрдых цел і вадкасцей (1964). Нобелеўская прэмія 1998 (з Дж.Э.Поплам; гл. Дадатак). Нац.навук. медаль ЗША (1988). Залаты медаль Н.Бора ЮНЕСКА (1998).
Тв.:
Рус.пер. — Электронная структура вещества — волновые функции и функционалы плотности // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЯШО́Ў Мікалай Васілевіч (10.8.1957, в. Галавічполе Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1998). Скончыў БДУ (1979). З 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем. З 1993 у Міжнар. лазерным цэнтры (з 1993 нам. дырэктара, з 1999 дырэктар). Навук. працы па лазернай фізіцы і спектраскапіі. Даследаваў паглынанне з узбуджаных станаў іонаў пераходных і рэдказямельных элементаў у лазерных крышталях. Распрацаваў новыя лазерныя матэрыялы, а таксама шэраг цвердацельных пасіўных лазерных затвораў.
Тв.:
Exclred-state absorption ańd stimulated emission measurements in Cr4+: forsterite (у сааўт.) // Journ. Lumin. 1997. Vol. 75, № 3;
CW Laser Performance of Yb and Er, Yb Doped Tungstates (у сааўт.) // Appl. Phys. B. 1997, Vol. 64, № 4;
Новые лазерные материалы на основе легированных переходными металлами полупроводниковых соединений AI,BVI (у сааўт.) // Актуальные проблемы физики твердого тела. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зашы́цца, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.
Разм.
1. Забрацца ў куток, зацішнае, глухое месца і пад.; схавацца, затаіцца. Усё шчыльней ахутваў лясістыя горы цёплы туман — гэта радавала .. [Івана], так лягчэй было зашыцца ў лесе.Быкаў.Хлапчук зашыўся ў куток на печы і сцішыўся.Пальчэўскі.// Апусціцца, паглыбіцца ў што‑н. Зашыцца ў пясок. □ [Алёша] зашыўся з галавою ў сухі мох, як вожык, і заплюшчыў вочы.Якімовіч.Пацешны буксір, зашыўшыся па самы нос у ваду, напінаўся з усіх сваіх сіл і весела цягнуў .. баржу.Лынькоў.//перан. Цалкам аддацца якому‑н. занятку. Зашыцца ў работу.
2. Не справіцца з вялікай колькасцю работы ў пэўны тэрмін; закапацца. — Угаварваў дырэктар пасядзець у аддзеле кадраў, — смяецца Кайдалаў. — Дапамажы, кажа, аформіць працоўныя кніжкі, а то мы зашыліся.«Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́вязка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
Тое, што і завя́зка (у 2 знач.).
завя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. завязваць — завязаць 1 (у 1, 2 знач.).
2.Рмн.‑зак. Вяровачка, шнурок і пад., якімі завязваюць што‑н. Завязаць мех завязкай. □ Дырэктар высунуў скрынку пісьмовага стала і, дастаўшы адтуль зялёную папку, пачаў з таямнічым выглядам развязваць чырвоныя шаўковыя завязкі.Мележ.
3.Рмн.‑зак. Пачатак, зыходны момант чаго‑н. Дакладна сказана: на моцнай завязцы ўзаемнага давер’я выхоўваецца брыгада.«Звязда».// Эпізод, падзея, з якой пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы; проціл. развязка. Завяжа драмы.
•••
Па самую завязку; пад завязку — тое, што і як завязаць (гл. завязаць 1).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)