АГЕ́ЕЦ Уладзімір Юльянавіч (н. 15.4.1949, в. Кусянцы Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне аграхіміі і с.-г. радыеэкалогіі. Д-р с.-г. н. (2003). Скончыў Гродзенскі с.-г. ін-т (1971). З 1974 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. З 1997 дырэктар Ін-та радыеэкалогіі (г. Гомель). Навук. працы па вывучэнні міграцыі радыенуклідаў па с.-г. ланцугах і распрацоўка прынцыпаў вядзення аграпрамысловай вытв-сці на забруджаных тэрыторыях. Даследуе праблемы сац.-эканам. развіцця раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы і інш.

Тв.:

Основы ведения сельского хозяйства (разам з І.​М.​Багдзевічам, С.​К.​Фірсанавай) // Экологические, медико-биологические и социально-экономические последствия катастрофы на ЧАЭС в Беларуси. Мн., 1996;

Система радиоэкологических контрмер в агросфере Беларуси. Мн., 2001;

Миграция радионуклидов в почвах Беларуси // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 2002. № 1.

т. 18, кн. 1, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)