РАСПАРАДЖЭ́ННЕ ў праве,

1) адно з правамоцтваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купля-продаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўванне і г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці.

2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можа быць агульнага, працяглага або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.

т. 13, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

затры́мка ж. (перашкода) Störung f -, -en; Verzögerung f -, -en (у часе); Stckung f -, -en (запінка); ufschub m -(e)s -schübe (часовае спыненне); гл. затрымліваць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пасто́й ’часовы начлег, раскватараванне вайскоўцаў у прыватных дамах’, ’прыпынак для адпачынку, сну’ (ТСБМ, Інстр. III), ’пастаўнік’ (астрав., ДАБМ, 784; беласт., Сл. ПЗБ). Укр. пості́й, рус. посто́й, ст.-рус. постойчасовае пражыванне’ (XVI ст.), польск. postój ’тс’, в.-луж. postoj ’поза, манера’, ’пункт гледжання, адносіны’, чэш., славац. postoj ’тс’. Паўн.-славянскае postojь. Да па‑стаяць < стая́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bulge1 [bʌldʒ] n.

1. вы́пукласць;

the bulge of a curve вяршы́ня крыво́й

2. часо́вае павелічэ́нне аб’ёму або́ я́касці;

After the war there was a bulge in the birth rate. Пасля вайны быў рост нараджальнасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Remissin f -, -en

1) вызвале́нне (напр. ад выплаты доўгу), ільго́та, памяншэ́нне

2) мед. часо́вае паляпшэ́нне, рэмі́сія

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пераме́жка ’невялікая змена (напр., надвор’я)’, ’прамежак’ (Нас.), рус. цвяр., пск., каcтр. переме́жки, перемёжкачасовае спыненне, невялікі перапынак у працы’. Да праме́жак (гл.), які паводле будовы адпавядае літ. prótarpis ’прамежак’. Мена пра- > пера- рэгіянальная “крывіцкая” асаблівасць, параўн. яшчэ рус. маск. перемежу́ток = промежу́ток ’тс’, перемеж́ье ’прамежак часу’. Утворана з пера- і мяжа (гл.) — першапачаткова ’прастора паміж межамі чаго-небудзь’, ’заканчэнне аднаго перыяду і пачатак іншага’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́РКА ТРЫУМФА́ЛЬНАЯ, трыумфальная брама,

пастаяннае або часовае манументальнае афармленне праезду (звычайна арачнае) або збудаванне ў гонар ваеннай перамогі, гістарычнай падзеі ці асобы. Брамы з адным ці трыма арачнымі пралётамі звычайна маюць насычаны арх.-пластычны дэкор: аздоблены скульптурай, памятнымі надпісамі. Узніклі ў Стараж. Рыме, дзе прызначаліся для цырымоніі ўезду пераможцы: аркі Ціта (81), Септымія Севера (203), Канстанціна (315). Накшталт іх пабудаваны аркі ў Парыжы на пл. Карузель (1806, арх. Ш.​Персье і П.​Фантэн) і пл. Шарля дэ Голя (1837, арх. Ж.​Ф.​Шальгрэн). У Расіі аркі трыумфальныя будавалі ў гонар ваен. перамог (Трыумфальныя вароты ў Маскве, 1834, В.​Бавэ; Неўскія трыумфальныя вароты ў С.-Пецярбургу, 1833, арх. В.​Стасаў).

т. 1, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУДА́Н, курэнь,

часовая жылая пабудова, вартоўня ці склад у садах, на вял. агародах, у лесе, на сенажаці. Вядомы на Беларусі і Украіне са старажытнасці. Найчасцей будан будавалі ў выглядзе 2-схільных канструкцый з тонкіх жэрдак на 2 слупах-сохах, злучаных уверсе перакладзінай, накрывалі карой, галлём, саломай, сенам. У пач. 20 ст. на Палессі зафіксаваны буданы больш складанай пірамідальнай канструкцыі: васьмігранныя ў плане з 4 слупамі ў цэнтры, якія звязваліся перакладзінамі і служылі асновай нахіленых сцен з плашак або драніц, абкладзеных звонку дзёрнам. Часам ніжнюю частку будана рубілі з бярвён, а над агнішчам (у цэнтры) ставілі 2-схільны дах з дымнікам па баках. Выкарыстоўвалі будан і як часовае жыллё ў перыяд розных нягод, асабліва войнаў.

т. 3, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЯЗБО́ЛЬВАННЕ,

штучнае адключэнне ўспрымання болю пры хірург. аперацыях, інш. лячэбных і дыягнастычных працэдурах, траўмах і некаторых захворваннях. Пастаяннае абязбольванне практыкуецца пры нясцерпных працяглых болях, пакутах (напр., у анкалагічнай практыцы). Часовае абязбольванне з’яўляецца звычайнай працэдурай у лячэбнай, асабліва хірург., практыцы; ажыццяўляецца без парушэння свядомасці (мясцовае абязбольванне, або мясцовая анестэзія), а таксама з яе парушэннем (агульнае абязбольванне, або наркоз). Сродкі і метады абязбольвання розныя, прадугледжваюць выкарыстанне хім. (наркотыкі і інш. анестэзіруючыя прэпараты), фіз. (электраток, холад) і нейрапсіхічных (штучная блакада або хірург. адключэнне пэўных участкаў нерв. Сістэмы, гіпнатычнае ўздзеянне) фактараў. Ад правільнасці іх выбару залежыць зыход цяжкіх хірург. аперацый (памылкі ў выбары могуць прывесці да пасляаперацыйнага шоку). Вывучэннем праблем абязбольвання займаецца анестэзіялогія.

І.​І.​Канус.

т. 1, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кан’юга́цыя

(лац. coniugatio = злучэнне)

палавы працэс у інфузорый, водарасцяў;

2) папарнае часовае збліжэнне гамалагічных храмасом, у час якога паміж імі можа адбывацца абмен гамалагічнымі ўчасткамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)