Уласцівасць прывабнага; здольнасць прывабліваць, прыцягваць да сябе. Сіняя сівізна не пасавала да маладжавасці твару і тым не менш надавала яму мяккую прывабнасць.Хадкевіч.Прыпяць надае ўсёй гэтай мясцовасці чароўную прывабнасць.В. Вольскі.// Прыгажосць, мілавіднасць. Колькі разоў прыязджалі да .. [Эльзы] багатыя жаніхі, захапляліся яе прывабнасцю.Шчарбатаў.//Цікавасць, займальнасць. Янук з усіх сіл імкнуўся даказаць мне прывабнасць клоунскай прафесіі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
attention[əˈtenʃn]n.
1. ува́га; ува́жлівасць;
call/draw smb.’s attention to smth. прыцягну́ць ува́гу каго́-н. да чаго́-н., звярну́ць ува́гу каго́-н. на што-н.;
pay attention to smb./smth. звярну́ць ува́гу на каго́-н./што-н.;
Attention, please! Увага!
2. вялі́кая ўва́га; інтарэ́с; ціка́васць;
attract attention выкліка́ць ціка́васць;
be the centre of attention быць у цэ́нтры ўва́гі
3. до́гляд, нагля́д; кло́пат;
He was in need of medical attention. Яму патрабаваўся медыцынскі догляд.
4.mil. (у граматычным значэнні выклічніка) смі́рна! (каманда)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
эро́тыка
(гр. erotikos = любоўны)
1) пачуццёвасць, цікавасць да аголенага цела, да палавых адносін;
2) адлюстраванне аголенага цела і палавых адносін у літаратуры, жывапісе, кіна- і фотамастацтве, а таксама творы, які змяшчаюць такое адлюстраванне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БОГАШУКА́ЛЬНІЦТВА,
рэлігійна-філас. плынь, што ўзнікла ў пач. 20 ст. сярод расійскай ліберальнай інтэлігенцыі. Адзін з філас. вытокаў богашукальніцтва — канцэпцыя «ўсеяднання» У.С.Салаўёва і яго погляды на спасціжэнне быцця шляхам містычнага вобразна-сімвалічнага асвятлення, накіраванае на выратаванне грамадства з дапамогай тэорыі хрысц. «богачалавечага працэсу». Прадстаўнікі богашукальніцтва (М.А.Бярдзяеў, С.М.Булгакаў, Дз.С.Меражкоўскі, З.М.Гіпіус, М.М.Мінскі і інш.) шукалі «трэці шлях» паміж традыц. праваслаўна-дзярж. каштоўнасцямі і рэв. рухам, таму іх ідэалогія з абодвух бакоў сустракала непаразуменне і не мела вял. пашырэння. Прыхільнікі богашукальніцтва прапаноўвалі вучэнне пра новую рэліг. свядомасць, усталяванне божага царства ў зямным жыцці; крытыкавалі марксісцкую тэорыю класавай барацьбы як аднабаковую і недасканалую; негатыўна ставіліся да філас. матэрыялізму і лічылі яго «іншародным псіхічнаму складу» рус. чалавека. Цікавасць да богашукальніцтва праяўлялі прадстаўнікі мастацтва, асабліва прыхільнікі дэкадэнцтва і сімвалісты старэйшай генерацыі.
Літ.:
История философии. Т. 5. М., 1961;
Короткая Т.П. Религиозная философия в Белоруссии начала XX в.: Критич. анализ. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЦКІ Сяргей Мітрафанавіч (17.1.1884, С.-Пецярбург — 8.6.1967),
рускі паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. Адзін з арганізатараў «Цэха паэтаў» (гл.Акмеізм). Скразныя тэмы паэзіі Гарадзецкага — роздум пра лёс радзімы на розных гіст. этапах, рамантыка барацьбы за шчасце народа, цікавасць да простых працаўнікоў горада і вёскі, інтэрнац. салідарнасць. Аўтар зб. вершаў «Яр» (1907, тэмы і вобразы рус. фальклору), «Пярун» (1907), «Русь» (1910), «Серп» (1921), «З цемры да святла» (1926), «Грань» (1929), «Думы» (1942), «Паўночнае ззянне» (апубл. 1968), раманаў «Пунсовы смерч» (1927, пра падзеі 1-й сусв. вайны на Каўказе) і «Сады Семіраміды» (апубл. 1971, пра трагічныя падзеі ў Зах. Арменіі ў канцы 1916), аповесцей «Сутулаўскае гняздоўе» (1915), «Помнік паўстання» (1928), «Чорны шаль» (1929), паэм «Чырвоны Піцер» (1922), «Тры сыны» (1956) і інш., новага лібрэта да оперы М.Глінкі «Іван Сусанін» (1937—44). Перакладчык вершаў і паэм Я.Купалы («Над ракою Арэсай») і Я.Коласа («Новая зямля», «Рыбакова хата», з Б.Ірыніным і П.Сямыніным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАФ (Staff) Леапольд (14.11.1878, г. Львоў, Украіна —31.5.1957),
польскі паэт, перакладчык. Скончыў Львоўскі ун-т (1901). У першым зб. «Сны пра магутнасць» (1901) працягваў сімвалісцкія пошукі «Маладой Польшчы», выступіў супраць дэкадансу. У зб-ках «Квітнеючая галінка» (1908), «Усмешкі імгненняў» (1910) і інш.цікавасць да культуры антычнасці і Адраджэння, апяванне вечных этычных і эстэт. каштоўнасцей; у зб. «Вясёлка са слёз і крыві» (1918) грамадз. лірыка. Лірычныя зб-кі «Высокія дрэвы» (1932), «Колер мёду» (1936), «Мёртвае надвор’е» (1946), «Вербалозы» (1954), «Дзевяць муз» (выд. 1958) адметныя пошукамі ўзвышанага ў паўсядзённасці, імкненнем да прастаты і гармоніі ў выяўленні агульначалавечых пачуццяў. Пераклаў некат. творы ант., ням. і франц. аўтараў. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі С.Дзяргай, М.Машара, А.Мінкін, М.Танк. Дзярж. прэмія Польшчы 1927, 1937, 1951, 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯДО́СКІНСКАЯ МІНІЯЦЮ́РА,
рускі нар. мініяцюрны жывапіс на лакавых вырабах з пап’е-машэ (куфэрках, табакерках і інш.). Засн. ў 1798 П.Корабавым у с. Данілкава, якое пазней злілося з суседнім сялом Фядоскіна Мыцішчынскага р-на Маскоўскай вобл. У канцы 19 ст.вытв-сць перайшла да П.Лукуціна. «Лукуцінскія» майстры стварылі арыгінальную школу мініяцюры. якая вылучалася вытанчанасцю малюнка, маляўнічай дэкаратыўнасцю. Характэрныя прыёмы пісьма — кампазіцыі на чорным лакавым фоне з лесіроўкай па перламутры, сусальным золаце і серабры, упрыгожванне інкрустацыяй, «шатландкай» (каляровай сеткай з тонкіх ліній або палос), узорам «пад чарапаху». Пашыраныя сюжэты 19 ст. — катанне на тройках, чаяванне, танец, копіі карцін і партрэтаў, нацюрморты. З 1910 — «Фядоскінская саматужная арцель» (пазней — фабрыка). У 1931 арганізавана Фядоскінская маст. школа, якая прадоўжыла традыцыі «лукуцінскіх лакаў». З 1950-х г. побач з традыц. сюжэтамі пашырыліся казачныя, быт., пейзажныя. У 1980—90-я г. ўзрасла цікавасць да прадметнай формы.