кацёл, катла, м.
1. Металічная пасудзіна акруглай формы і розных памераў для награвання вады, гатавання ежы і пад. Пад дашчатым навесам гарэў агонь, у катле варылася вячэра. Шчарбатаў. Чвэрць кухні займала нізкая ёмкая печ з двума ўмураванымі катламі для награвання вады і для варкі бульбы. Колас. // Пра харчаванне з агульнай кухні. Партызанскі кацёл. Армейскі кацёл. □ Побач .. спрачаліся дзве кабеціны: рэзаць цяля для агульнага катла на сенакос ці не. Ваданосаў.
2. Закрытая пасудзіна для выпрацоўкі пары. Паравы кацёл. □ А ўжо з катлоў, зноў-такі па трубах, вада, ператвораная ў сухую пару, пойдзе ў турбіну. Краўчанка.
3. Поўнае акружэнне вялікіх варожых групіровак. Папасці ў кацёл. Бабруйскі кацёл.
•••
Як піўны кацёл — вельмі вялікіх памераў (пра галаву чалавека).
Як у катле кіпіць гл. кіпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсадзі́ць сов.
1. (отделив, посадить на другое место) отсади́ть;
а. адро́стак — отсади́ть отро́сток;
2. посади́ть вновь;
а. капу́сту — посади́ть вновь капу́сту;
3. (заставить сесть отдельно от кого-л.) отсади́ть;
4. (отделить от матери) отня́ть;
а. цяля́ — отня́ть телёнка;
5. спец. отсади́ть;
6. прост. (отбить) отсади́ть;
◊ а. пячо́нкі (нутро́) — отби́ть печёнки (вну́тренности)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жарабя́, жарэ́бны, жарабо́к, жарабе́ц, жарэ́бчык, жаро́бка і інш. Рус. жеребенок, укр. жеребʼя, польск. źrebię, в.-луж. žrěbjo, н.-луж. žrebje, палаб. zribą, zribă, чэш. hřibě, славац. žriebä, балг. ждребя, жребя, макед. ждребе, жребе, серб.-харв. ждре̑бе, славен. žrebè. Ст.-слав. жрѣбѧ, ст.-рус. жеребя ’тс’. Прасл. *žerbę ўтворана з суфіксам *‑ent‑ > *‑ę‑ ад асновы *žerb‑, і.-е. *gerbh‑/*guerbh‑/*gu̯reb‑ ’(Трубачоў, Происх., 53). Апошняе са значэннем ’плод, маладая жывёла, дзіця’ (Покарны, 1, 485) суадносіцца з грэч. βρέφος ’тс’; з слав. параўноўваюць таксама ст.-інд. gárbha ’чэрава, плод’, авест. garəva‑ ’тс’ (Трубачоў, Происх., 53; Фасмер, 2, 48). Скок (3, 673) далучае і супастаўленне з ням. Kalb ’цяля’; Махэк₂ (188) параўноўвае з герм. *xvelpa‑z (ням. Welf) ’шчаня’, хец. huelpi ’маладая жывёла’. Бенвяніст (Индоевр., 182) адзначаў, што падзел асноў I *gu̯er‑bh‑ і II *gu̯r‑ebh‑ адбыўся яшчэ ў і.-е., што і адлюстравалася ў санскр. і грэч. формах. Слав., натуральна, належыць да першай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́вад 1 ’прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня (цяля, карову)’ (ТСБМ, Янк. 1, Янк. Мат., Шат., Касп., Маслен., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), по́выд (Бяльк.) ’тс’; ’сцябло гарбуза’ (Мат. Гом.), по́вод ’тс’ (Шатал., ТС), по́вад ’гульня: гульцы становяцца ў лінію, бяруцца за рукі, утвараючы “повад”’ (ЭБ), ст.-бел. поводъ ’кіраванне’ (1596). Укр. по́від, рус. по́вад, польск. powód, серб.-харв. по́вод ’повад’. Прасл. *povodъ ад *povoditi, параўн. пово́дить ’кіраваць валамі ў вупражы’ (Маслен.) < *po‑ і *voditi, ст.-бел. водца ’вуздэчка’, чэш. vodítko ’аброжак, павадок’. Гл. вадзіць, весці.
По́вад 2 ’парода (жывёлы)’ (Касп.). Ст.-укр. поводъ ’пачатак, паходжанне’, рус. па́вод ’парода’, чэш. původ ’паходжанне’, славац. pȏvod ’тс’, параўн. яшчэ вывадак, рус. заво́д (гл.) ’гаспадарка па развядзенні жывёлы’. Да повад 1 (гл.).
По́вад 3 ’прычына, падстава’ (ТСБМ). Ст.-бел. поводъ ’падстава’ (1423). Да повад 1 (гл.); што да семантыкі, параўн. англ. breed ’парода’ > ’быць прычынай чаго, выклікаць што’. З іншай прэфіксацыяй параўн. пры́вад (прівод) ’слушнасць, дарэчнасць’ (Нар. лекс.), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
траця́к, ‑а, м.
1. Цяля, жарабя ва ўзросце трох год. Бык-трацяк.
2. Разм. Траціна (у 1 знач.). Едучы зараз побач з дзедам, я папрасіў, каб ён ясней расказаў, якое права мы маем на Абадок і адкуль у пана Ясінскага такія абшары поля і лесу, а ў нас — чацвертакі і трацякі? Якімовіч. [Сям’я Качаргі] жыл[а] на трацяку ў вёсцы, сям я вялікая, свайго хлеба не хапала да каляд. Гурскі. [Раманюк] быў, можа, у сарака дзевак: там давалі воз, там каня, воз і карову, там чацвяртак, найбольш — трацяк зямлі. Карпюк.
3. Разм. Трэцяя частка чаго‑н. (ураджаю, сенакосу і пад.). Вылі там [у Ліпаве] пасекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі І на трацяк іх засявалі — Капу да скарбу, дзве дадому... Колас. Антось даведаўся, што матку падзялілі панскай зямлёй, а абрабіць яе яна не можа. Засяваюць вяскоўцы на трацяк. Дзве часткі сабе, адна ёй. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Такро́к ’летась’ (навагр., Жыв. сл.; Нар. словатв., Скарбы; карэліц., Янк. Мат.; Сцяшк.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; вілен., гродз., ЛА, 2), такрі́к ’тс’ (брэсц., ЛА, 2), такру́к ’летась’ (лях., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ст.-бел. такрок ’у мінулым годзе’ (1579 г.), такрочны ’леташні’, сюды ж такро́чны ’леташні, мінулагодні’ (Скарбы, Сцяшк.), такро́чны, такро́чні, такро́шні ’мінулагодні’ (Сл. ПЗБ), такро́шні гот ’летась’ (навагр., ЛА, 2), такрі́чнэ лі́то ’тс’ (кам., ЛА, 2), такро́чні цялю́к ’цяля-перазімак’ (воран., ЛА, 1). Запазычана з польск. tak rok ’год таму, летась’, tak roczny ’мінулагодні, леташні’, навагодняе пажаданне na tak rok! ’каб так за год дачакацца’ (Варш. сл.), у спалучэнні з іншымі назоўнікамі: tak miesiąc ’месяц таму’, параўн. таксама чэш. мар. tak rok ’год таму’. Гл. так, рок 1, параўн. тарок (гл.). Пацюпа (Станкевіч, Язык, 1164) на падставе выразу тот рок (Баркулабаўскі летапіс) лічыць самастойным утварэннем, што сумніўна. Параўн., аднак, такро́к ’штогод’: то ж ён такрок прыезджаў к матцы (Мат. Гом.), калі гэта не памылковая семантызацыя, то яго можна разглядаць як незалежнае ўтварэнне ці другаснае пераасэнсаванне запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Aquila non generat columbam
Арол не нараджае голуба.
Орёл не рождает голубя.
бел. Свіння не родзіць бабра, а сава не выведзе арла. Ад яблыні ‒ яблыкі, ад сасны ‒ шышкі. Які куст, такі і парастак. Лысая карова лысае цяля прывядзе. На вярбе грушы не растуць. На вялікага сабаку трэба і палка вялікая. На вялікую дзірку маленькую латку не пакладзеш/не нацягнеш. На вялікія ногі малых ботаў не нацягнеш. Чабор палыном не пахне. Сава не родзіць сакала,а такога ж чорта, як сама.
рус. Свинья не родит сокола. От совы не родятся соколы. Овёс от овса, а пёс ото пса. От яблони яблоко, а от ели шишки. Не родит верба груш. От терновника не жди вино града. От осины яблочко не родится. Не родится от свиньи бобрёнок, а такой же поросёнок. И большому гусю не выси деть телёнка. С дуба яблочко не снимешь. Свинья не родит сокола.
фр. Tel oiseau tel nid (Какова птица, таково и гнездо).
англ. Like father, like son (Что отец, что сын). Like begets like (Подобное родит подобное).
нем. Adler brüten keine Tauber (Орлы не высиживают голубей). Adler fangen nicht Fliegen (Орлы не ловят мух). Es läuft kein Fluß den Berg hinan (Река не течёт под гору). Der Elefant fängt keine Mäuse (Слон не ловит мышей). Disteln tragen keine Trauben (Чертополох не приносит виноград).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
хвост м., в разн. знач. хвост, род. хваста́ м.; (очередь — ещё) разг. чарга́, -гі́ ж.;
ко́нский хвост ко́нскі хвост;
хвост самолёта хвост самалёта;
хвост коло́нны хвост кало́ны;
студе́нты сдаю́т хвосты́ разг., фам. студэ́нты здаю́ць хвасты́;
◊
поджа́ть хвост падця́ць хвост;
прише́й кобы́ле хвост з пусто́га хлява́ пусто́е цяля́; гарэ́лы блін;
держа́ть хвост пистоле́том хвост абара́нкам трыма́ць; нос дудо́ю трыма́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ссаць, ссу, ссеш, ссе; сеем, ссяце; заг. ссі; незак., каго-што.
1. Рухамі губ і языка ўцягваць у рот якую‑н. вадкасць праз вузкую адтуліну ў чым‑н., смактаць (у 1 знач.). Ссаць малако праз соску з бутэлькі. // Карміцца малаком маці, усмоктваючы яго з грудзей, вымя. Дзіця ссала прагна, круцячы ад асалоды і задавальнення галоўкай і тыцкаючыся носікам у цёплыя матчыны грудзі. Васілевіч. Пасля было ціха, мычала толькі і пляскала языком цяля — ссала. Пташнікаў. // Смактаць (у 4 знач.). Ссаць пустышку. Ссаць палец. □ У час зімовай спячкі мядзведзь падтрымлівае сваё існаванне тым, што ссе лапу. «Полымя». // Разм. Курыць папяросу, люльку і пад. [Андрэй Руды] ссаў свае далікатныя папяросы-люлечкі, пускаў ноздрамі далікатныя струменьчыкі дыму. Мележ.
2. безас. Пра тупы, ныючы боль у жываце (ад голаду, хваробы і пад.). Ссе пад лыжачкай. □ [Ігналю] робіцца моташна і нешта ссе ў грудзях. Бядуля.
•••
Ссаць кроў — тое, што і піць кроў (гл. піць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аціля́кавацца ’надта марудзіць, абыякава адносіцца да справы’ (Янк. Мат.), ацялякаваць, ацялякавацца ’марудзіць’ (КСП), ацілягавацца ’марудзіць, нядбайна адносіцца да працы’ (КЭС, лаг.), ацялягвацца ’рабіць нешта павольна’ (мядз., Цыхун, вусн. паведамл.), аціляка ’марудная, павольная ў справе асоба’ (міёр., Крыўко, вусн. паведамл.). Магчыма, запазычанне з літоўскай мовы, параўн. atsilìkti, atsiliẽkti ’адстаць, адставаць’, зваротны прыставачны дзеяслоў ад lìkti, liẽka ’аставацца, астацца’, крыніцай запазычання магла быць форма 3‑й ас. адз. л. atsiliẽka (адносна апошняй формы гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 209), параўн. аціляка, з пазнейшым расшырэннем адыменнай дзеяслоўнай асновы суфіксам ‑ва‑, параўн. прастарэка ’балбатун’ — прастарэкаваць ’гаварыць лухту, балбатаць’, варыянтнасць у корані слова тлумачыцца фанетычна: а замест і ў выніку прыпадабнення складоў, г замест к як вынік азванчэння ў інтэрвакальным становішчы, параўн. дыял. стага́н, ’шклянка’ і інш. У карысць такой версіі сведчаць і лінгвагеаграфічныя даныя, аднак яны не пярэчаць і іншай версіі: ацялякавацца ад целекаваты, у сваю чаргу ўтворанага ад вядомага з гаворак на беларуска-літоўскім паграніччы і паўночна-ўсходніх польскіх гаворак цяляк (cielak) цяля; дурнаваты, няразвіты хлопец’, раней таксама ’пастух цялят; гультай, разява’. Больш праблематычнай здаецца сувязь з полац. цюлёгаць ’квэцаць, рабіць абы-як’ (Садоўскі, вусн. паведамл.), польск. ciulać ’марудна і абы-як рабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)