Лы́біла ’даўгавязая няўклюдная жанчына’, ’лытка’, ’прыстасаванне для лоўлі ракаў’ (Бяльк.). Да прасл.libь > любі́вы (гл.), параўн. таксама каш.lëbi ’празмерна высокі’, ст.-польск.luby ’шчуплы’, ст.-чэш.libí ’нятлусты’, літ.líebas ’хваравіты, тонкі, худы, з тонкімі нагамі’. Гл. яшчэ лі́біла, лы́нды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
morbída
1) сла́бы, кво́лы, хвараві́ты, нямо́глы
2) трухля́вы; ло́мкі, кро́хкі
3) жыв. мя́ккі, прые́мны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rocky
I[ˈrɑ:ki]
adj.
1) скалі́сты
2) каме́нны, ска́льны
3) цьвёрды
II[ˈrɑ:ki]
adj.
1) хі́сткі, няўсто́йлівы
2) нерашу́чы
3) informal кво́лы, хвараві́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
анемі́я
(гр. anaimia, ад а- = не, без + haima = кроў)
хваравіты стан, які характарызуецца памяншэннем колькасці эрытрацытаў і гемаглабіну ў крыві; малакроўе.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
псіхо́з, ‑у, м.
Хваравіты стан, звязаны з пашкоджаннем галаўнога мозга. //Разм. Ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы таго або іншага чалавека. Гэтыя .. [Тамарыны] заляцанні, званкі на дом, запрашэнні давялі Галіну да хваробы, бо рэўнасць яе набыла паталагічны характар, стала псіхозам.Шамякін.// Моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх‑н. з’яў, падзей і пад., якія выклікаюць страх, нервуюць. Ваенны псіхоз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кво́лы ’фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Грыг., Сержп. Пр., Ян., ТС, Бяльк., КЭС, лаг.). Руская тэрыторыя, дзе зафіксавана кволый, уваходзіць у адзін арэал з беларускай (Герд, Бел.-рус. ізал., 32). Беларуска-ўкраінская інавацыя (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 47). Укр.кволий ’слабы, хваравіты, марудны, павольны’. Паходзіць ад прыслоўя кволи ’павольна’, якое да *къволи (параўн. польск.gwoli і бел.павольна, укр.повільно) (ЕСУМ, 2, 419). Параўн. таксама кволіць2. Такая этымалогія прыводзіць да адмаўлення ад ранейшых версій, абгрунтаванне якіх было вельмі цяжкім. Гэта датычыцца Ільінскага, РФВ, 1917, 3–4, 204–206 (кволы < *kъv‑, звязанага з kyvati ’ківаць’), Праабражэнскага, I, 304 (хилый > *хволый > кволы), Фасмера, 2, 218–219 (кволый < квелить ’дражніць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
летаргі́я
(гр. lethargia, ад lethe = забыццё + argia = бяздзеянне)
хваравіты стан, падобны на працяглы сон, пры якім пульс і дыханне амаль не адчуваюцца.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
дэкампрэ́сія
(ад дэ- + кампрэсія)
1) паступовае змяншэнне ціску, які дзейнічае на вадалазаў пры пад’ёме іх з глыбіні;
2) хваравіты стан, які ўзнікае ад рэзкага паніжэння ціску навакольнага паветра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўты́зм
(ад гр. autos = сам, адзін)
хваравіты стан псіхікі чалавека, які характарызуецца паглыбленнем ва ўласныя ўнутраныя перажыванні, імкненнем адасобіцца ад знешняга свету і паступовым адрывам ад рэальнай дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)