падтып прасцейшых; 3 кл.: караняножкі, прамянёвікі і сонечнікі (па інш. класіфікацыях С. — падтып з 8 кл. або клас з 4 падкл.). Больш за 11 тыс. відаў. Жывуць у марскіх і прэсных водах, глебе, ёсць паразітычныя формы. Удзельнічаюць ва ўтварэнні асадкавых парод. Выкапнёвыя (фарамініферы) вядомы з кембрыйскага перыяду.
Памеры ад некалькіх да сотняў мікраметраў. Арганелы руху і захопу корму — часовыя цытаплазматычныя адросткі — псеўдаподыі. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальныя вакуолі, некат. — унутраны і вонкавы мінер. шкілет. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Размнажэнне бясполае (дзяленне напалам, розныя формы пачкавання) і палавое (узнікаюць жгуцікавыя ці амёбападобныя гаметы).
inner circle — найбліжэ́йшае ко́ла (сябро́ў, аднаду́мцаў)
2.
n.
нутро́n., сярэ́дзіна
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАЖДЖАВІ́К (Lycoperdon),
род базідыяльных грыбоў-гастэраміцэтаў парадку дажджавіковых. Каля 50 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі найб. вядомыя Д. жамчужны, або шыпаваты, ці сапраўдны (L. perlatum), Д. грушападобны (L. pyriforme), таксама адзначаны Д. маленькі (L. pusillum), Д. імшысты (L. muscorum), Д. вожыкападобна-калючы (L. echinatum). Ядомыя ў маладым узросце.
Пладовыя целы шара-, груша-, галоўчатападобныя, сядзячыя або з несапраўднай ножкай, з белымі ніткамі міцэлію каля асновы, дыям. 1—20 см. Абалонка (перыдый) 2-слаёвая. Вонкавы слой шыпаваты, ігольчасты, дробнабародаўчаты, лёгка ападае, унутраны — буры, падобны на паперу. Глеба (мякаць) белая, мяккая, пры выспяванні бледна-аліўкавая, парашкаватая. Споры шарападобныя, гладкія або бародаўчатыя, часам з доўгімі прыдаткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЫХ МУЗЫ́ЧНЫ,
здольнасць чалавека ўспрымаць, запамінаць, уяўляць асобныя якасці гукаў музычных, адчуваць функцыян. сувязі паміж імі; неабходная перадумова кампазітарскай і выканальніцкай дзейнасці. Вылучаюць асн. віды С.м.: абсалютны (здольнасць распазнаваць, вызначаць, уяўляць абс. вышыню асобных муз. гукаў) і адносны, ці інтэрвальны (здольнасць выяўляць гукавышынныя суадносіны паміж гукамі). С.м. ўключае пачуцці ладавае і рытму, слых меладыйны, гарманічны і інш. Існуе спецыфічная яго форма — унутраны слых (муз.-слыхавыя ўяўленні) — здольнасць мысленна ўяўляць асобныя гукі, меладычна-тэмат. развіццё, гарманічную паслядоўнасць, тэмбрава-каларыстычныя фарбы, тэмп, дынаміку, агогіку, драматургію муз. твора і інш.; неад’емная якасць прафесіяналізму выканаўцы. С.м. развіваецца і ўдасканальваецца ў працэсе заняткаў музыкай, у прыватнасці сальфеджыо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падаплёка ’падбіўка ў (мужчынскай) сарочцы’ (Бяльк., Касп., Мат. Гом., Малчанава, Мат. культ.). Рус.літар.подоплёка ’унутраны сэнс’, дыял. ’падбіўка ў сялянскай кашулі’, укр.підіпле́чка ’падаплёка’. Ад пад і плячо (Фасмер, 3, 299). Гродз.падапле́чка ’накладка з ваты на плечы’ (Сцяшк.), відаць, пад семантычным уплывам пле́чыкі ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эндапла́зма
(ад энда- + плазма)
унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ínnerhalbprp (G, von D)
1) уну́траны; у
2) на праця́гу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)