ПАТАГЕНЕ́З (ад грэч. pathos пакута, хвароба + ...генез),
працэс пашкоджання клетак, тканак і органаў; неспецыфічныя рэакцыі арганізма ў адказ на ўздзеянні на яго і развіццё тыповых паталагічных працэсаў (напр., запаленне); раздзел паталогіі, які вывучае механізмы ўзнікнення і развіцця хваробы. Складаецца з многіх этапаў ці звенняў, якія злучаны паміж сабой прычынна-выніковымі адносінамі. Уключае фізіял., біяхім., марфал., імуналагічныя і інш. змены ў арганізме пры хваробе.
Механізмы развіцця П. вызначаюцца сукупнасцю асаблівасцей арганізма (агульны стан, бар’ерная функцыя, рэакцыі імунітэту, рэгенерацыя і інш.) і этыялогіяй. Звязана з дзейнасцю нерв. і эндакрыннай сістэм і ахопліваюць усе ўзроўні рэгуляцыі арганізма — сістэмныя, клетачныя, субклетачныя і малекулярныя. Этыялагічны фактар з’яўляецца пускавым момантам хваробы. П. пачынаецца з пашкоджання, з паталаг. рэакцый, якія выклікаюць уключэнне і фарміраванне кампенсаторна-прыстасавальных рэакцый паводле прынцыпу рэфлексу або гарманальных уздзеянняў. Даследаванне П. — аснова мэтанакіраванага лячэння. Пры дыягностыцы найб. важна вызначыць вядучае звяно ў ланцугу парушэнняў, што узнікаюць у ходзе хваробы. Уздзеянне на гал. звяно дазваляе атрымаць лячэбны эфект.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОТАЗААЛО́ГІЯ (ад прота... + заалогія),
раздзел заалогіі, у якім вывучаюцца аднаклетачныя жывёльныя арганізмы, або прасцейшыя.
Вылучаюць агульную, мед., вет. і палеанталагічную П. Агульная П. вывучае марфалогію прасцейшых, іх хім. састаў, спосабы размнажэння і цыклы развіцця, сістэматыку і філагенію, экалогію, ролю ў біяцэнозах, паразітацэнозах і інш.Медыцынская П. вывучае прасцейшых як узбуджальнікаў захворванняў чалавека, іх уздзеянне на арганізм, шляхі пераносу ўзбуджальнікаў, магчымасці іх існавання ў навакольным асяроддзі, пытанні эпідэміялогіі, прыроднай ачаговасці, зменлівасці ўзбуджальнікаў, іх генет. і інш. асаблівасці, што спалучае мед. П. з паразіталогіяй. Ветэрынарная П. вывучае прасцейшых пераважна з мэтай задавальнення патрэб прамысл. жывёлагадоўлі і аховы навакольнага асяроддзя. Па задачах і метадах блізкая да мед. П. Палеанталагічная П. вывучае рэшткі стараж. прасцейшых з геал. адкладаў і выкарыстоўвае іх у якасці індыкатараў пры вызначэнні геал. ўзросту зямных парод. Тэрмін «П.» часам выкарыстоўваюць як сінонім пратысталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ХНІКА БЯСПЕ́КІ,
сістэма арганізацыйных мерапрыемстваў і тэхн. сродкаў, якія прадухіляюць уздзеянне на работнікаў небяспечных вытв. фактараў; ахова ўсяго арганізма чалавека або асобных яго органаў ад неспрыяльнага ўплыву тэхнал. працэсаў, тэхн. сродкаў і прадметаў працы. Сістэма нарматыўных актаў Т.б. Рэспублікі Беларусь, заснаваная на Канстытуцыі і Кодэксе законаў аб працы, абавязковая для выканання ўсімі арг-цыямі незалежна ад формы ўласнасці.
Арганізац. мерапрыемствы па Т.б. ўключаюць: інструктаж і навучанне работнікаў бяспечным і бясшкодным метадам працы, карыстанню ахоўнымі сродкамі, распрацоўку і ўкараненне рэгламентаў працы і адпачынку пры выкананні цяжкіх работ у шкодных умовах і г.д. Паводле сферы выкарыстання адрозніваюць адзіныя правілы па Т.б. для ўсіх галін нар. гаспадаркі; міжгаліновыя, што рэгламентуюць бяспеку працы для пэўнага віду работ у розных галінах вытв-сці; галіновыя, якія адносяцца да канкрэтнай вытв-сці. Абавязкі па Т.б. заканадаўствам ускладзены на наймальніка. Нагляд і кантроль за яе выкананнем ажыццяўляюць спец. ўпаўнаважаныя органы, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, мін-вы і ведамствы, пракуратура. Гл. таксама Ахова працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯРЭ́НЦЬЕЎ Валянцін Міхайлавіч (7.4.1907, г. Веліж Смаленскай вобл., Расія — 14.12.1983),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1959), праф. (1962). Скончыў БСГА (1937). З 1945 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (з 1954 заг. аддзела, з 1970 заг. лабараторыі). Навук. працы па абмене рэчываў, росце, развіцці і фарміраванні мех. тканак раслін. Даследаваў уздзеянне воднага і светлавога рэжымаў, мінер. жыўлення на жыццёвыя праяўленні раслін. арганізма на тарфяной глебе і іонаабменных субстратах ва ўмовах штучнага асяроддзя. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Аб паветраным і мінеральным жыўленні раслін. Мн., 1953 (разам з Ц.М.Годневым);
Особенности физиологии роста хлебных злаков на торфяной почве. Мн., 1970;
Вырошчванне капусты Хібінскай у працяглай монакультуры на іанітнай глебе (разам з Т.П.Суровай, Л.Л.Кошалевай) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1970. № 6;
Физиология устойчивости растений к полеганию и методы ее оценки // Физиология растений в помощь селекции. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня.Танк.
2. і без дап.Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў.Танк.
•••
Адыграць ролю — мець значэнне, аказаць уздзеянне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verfángen*
1.vi (bei D) ака́зваць уздзе́янне [ура́жанне], (уз)дзе́йнічаць (на каго-н.; пра сродкі, абяцанні)
2.~, sich заблы́тацца (тс. у супярэчнасцях)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Рабіць што-н., займацца чым-н.
Д. рашуча.
2.чым. Кіраваць, валодаць чым-н.
Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.
Пасля ранення нага не дзейнічае.
3.на каго-што і без дап. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.
Лякарства на яго станоўча дзейнічае.
Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.
4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).
Механізм дзейнічае безадказна.
5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.
Тут дзейнічаў даўні звычай.
◊
Дзейнічаць на нервыкаму (разм.) — раздражняць каго-н.
|| зак.падзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ціск, -у, м.
1.гл. ціснуць.
2. Сіла, што дзейнічае на якую-н. паверхню ў разліку на адзінку плошчы паверхні (спец.).
Ц. паветра.
Ц. пары на сценкі катла.
3. Тое, што і крывяны ціск (разм.).
Праверыць ц.
4. Пра павышаны крывяны ціск у каго-н. (разм.).
Ад ціску баліць галава.
5.перан.Уздзеянне на каго-, што-н., насілле над чыёй-н. воляй, перакананнямі; прымус.
Эканамічны ц.
○Атмасферны ціск — напор атмасферы на ўсе размешчаныя ў ёй прадметы і на зямную паверхню.
Крывяны ціск — сіла, што дзейнічае на сценкі крывяносных сасудаў чалавека і жывёл пад уплывам кровазвароту.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уплы́ў, уплыву, м.
1.Уздзеянне на каго‑, што‑н. Рабіць уплыў на што‑н. Пад чужым уплывам. Уплыў камсамольцаў на беспартыйную моладзь. □ Маці мела вялікі ўплыў на дачку, выхаваную ў сляпой пакоры царкве і матчынай волі.Лынькоў.Пад уплывам прыроды самы пануры і маўклівы чалавек змяняецца — мякчэе, робіцца весялейшым і нават гаваркім.Ляўданскі.
2. Сіла аўтарытэту, улады. [Грыша:] — Вось дзе трэба наша прапаганда.. Трэба ўвесь раён пад свой уплыў узяць!Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФРАНК Глеб Міхайлавіч (24.5.1904, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 10.10.1976),
расійскі вучоны ў галіне біяфізікі; стваральнік навук. біяфіз. школы. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1960). Чл.-кар.АМНСССР (1945). Брат І.М.Франка. Скончыў Крымскі ун-т (1925, г. Сімферопаль). З 1929 у Ленінградскім фіз.тэхн. ін-це, з 1933 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны. З 1948 дырэктар Ін-та біяфізікі АМНСССР. З 1952 у Ін-це біял. фізікі АНСССР (з 1957 дырэктар). Адначасова ў 1950—71 праф. Маскоўскага ун-та. З 1961 у Навук. цэнтры біял. даследаванняў АНСССР (у 1963—67 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння ультрафіялетавага і іанізавальнага выпрамяненняў на біял. аб’екты, біяфізіцы мышачнага скарачэння і нерв. ўзбуджэння. Распрацаваў метады рэгістрацыі мітагенетычнага выпрамянення клеткі. Стварыў колькасныя асновы фотабіялогіі і фотатэрапіі, радыёбіял. пашкоджання і абароны арганізма. Даследаваў уздзеянне фактараў касм. палётаў на жывыя арганізмы. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1978.