разбурэнне (расслаенне) эмульсій. Ажыццяўляюць мех. (цэнтрыфугаванне), тэрмічнымі (награванне ці вымарожванне), эл. (уздзеяннеэл. поля) і хім. метадамі (у т. л. ўвядзеннем дээмульгатараў — паверхнева-актыўных рэчываў, якія ўзаемадзейнічаюць з эмульгатарамі і нейтралізуюць іх уздзеянне). Выкарыстоўваюць у нафтапрамысловасці (абязводжванне і абяссольванне сырой нафты), харч. прам-сці (выраб сметанковага масла), гідраметалургіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬТЫПЛІКА́ТАРу эканоміцы,
каэфіцыент, які характарызуе сувязь паміж павелічэннем (змяншэннем) інвестыцый і зменай велічыні даходу. Інвестыцыйны М. — уздзеянне капіталаўкладанняў вузкай накіраванасці на сумарны даход (невял. інвестыцыі праз эфект М. могуць аказваць уздзеянне на ўсю эканоміку, таму што паслядоўна закранаюць розныя яе галіны). Дэпазітны (крэдытны) М. — павышанае ўздзеянне невял. змен у банкаўскіх дэпазітах на грашовую масу і аб’ём крэдытавання праз шматразовае выкарыстанне адных і тых жа грошай у банкаўскай сістэме і на крэдытных рынках. Выкарыстоўваецца разам з акселератарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЎМА (ад грэч. trauma рана),
парушэнне анатамічнай цэласнасці і функцый тканак (органаў) у выніку знешняга ўздзеяння. Вывучае траўматалогія. Бываюць Т. мех. (уздзеяннемех. сілы), хім. (уздзеяннек-т, шчолачаў і інш.), тэрмічныя (апёкі, абмаражэнне), акустычныя (гукі празмернай сілы), прамянёвыя, баявыя і інш.
Мех. пашкоджанні найб. частыя, бываюць ізаляваныя, множныя, спалучаныя (адначасова ў некалькіх органах). Адрозніваюць Т. вострую (узнікае раптоўна). хранічную (ад уплыву фактараў, што паўтараюцца). закрытую (удар, зрушэнне, вывіхі) і адкрытую (рана); таксама быт. і вытв., Т. ў час родаў (родавую), чэрапна-мазгавую (агульная назва адкрытых і закрытых Т. чэрапа і галаўнога мозга). Гл. таксама Траўматызм.
дацкі вучоны ў галіне мікрабіялогіі і патолагаанатоміі. Чл. Каралеўскай дацкай АН. Вучань Р.Коха і Э.А. фон Берынга. У 1900—05 дырэктар Ін-та клінічнай бактэрыялогіі, адначасова з 1900 праф. паталогіі Капенгагенскага ун-та. Навук. працы па эксперым. анкалогіі, даследаваў уздзеянне канцэрагенных рэчываў на арганізм. Нобелеўская прэмія 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТА́Р ВЕ́РХНІХ ДЫ́ХАЛЬНЫХ ШЛЯХО́Ў,
вострае запаленне з пашкоджаннем слізістых абалонак дыхальнага тракту (бранхіт, ларынгіт, рыніт, трахеіт, фарынгіт). Іншы раз спалучаецца з запаленнем слізістай абалонкі вока (кан’юнктывіт) і запаленнем лёгкіх. Прычыны: вірусы, адэнавірусы, бактэрыі, патагенныя грыбы, алергены, уздзеяннехім. фактараў (хлор, фармалін і інш.), пыл, злоўжыванне алкаголем, курэннем і інш. Ускладненні: запаленні прыдаткавых пазух носа (гаймарыт, франтыт і інш.), сярэдняга вуха (атыт), хранічныя формы хваробы. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯТА́ЛЬНАЯ ДО́ЗА (ЛД),
доза хімічнага або фізічнага агента, уздзеянне якога на жывы арганізм прыводзіць да гібелі. Вызначаецца ў доследах на жывёлах для фармакалагічных сродкаў, пестыцыдаў, іанізуючых выпрамяненняў і інш. Адрозніваюць мінім. ЛД (гінуць найб. адчувальныя асобіны пэўнага віду, але не болей за 10% паддоследных жывёл), сярэднюю (гіне палова — ЛД 50) і абсалютна смяротную (мінім. доза, якая выклікае гібель усіх паддоследных жывёл — ЛД 100). Гл. таксама Дозы выпрамянення.
рускі батанік; заснавальнік школы батанікаў-крыптагамістаў. Праф. (1885). Скончыў Пецярбугскі ун-т (1871) і выкладаў у ім. Навук. працы па эколага-геагр. і сістэматыка-антагенетычным вывучэнні ніжэйшых арганізмаў (амёбападобных, водарасцей, грыбоў) і пакрытанасенных раслін. Выявіў уздзеянне рэльефу мясцовасці на геагр. пашырэнне раслін, даследаваў флору Белага м. і сумежных з ім раёнаў Паўд. Ледавітага ак. Распрацаваў адну з філагенетычных сістэм расліннага свету (1916).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬТА (Volta) Алесандра (18.2.1745, г. Кома, Італія — 5.3.1827),
італьянскі фізік, хімік і фізіёлаг. Вучыўся ў школе езуітаў. Працаваў ва ун-тах Павіі (1779—1815) і Падуі (1815—19). Вынайшаў (1799) т.зв. вольтаў слуп — першую крыніцу пастаяннага эл. току. Адкрыў кантактную рознасць патэнцыялаў. Сканструяваў шэраг эл. прыбораў (кандэнсатар, электраскоп, электрометр і інш.). Выявіў і даследаваў уздзеянне электрычнасці на жывыя тканкі жывёл і чалавека. Яго імем названа адзінка эл. напружання — вольт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗІНСЕ́КЦЫЯ (ад дэз... + лац. insectum насякомае),
комплекс ветэрынарна-сан. мерапрыемстваў па знішчэнні або зніжэнні колькасці шкодных членістаногіх (насякомых, кляшчоў і інш.). Метады Д.: мех. (сеткі, ліпкія стужкі, пасты, ачыстка ферм і тэрыторый), фіз. (уздзеянне высокіх і нізкіх тэмператур, гама-выпрамянення), хім. (інсектыцыды), біял. (выкарыстанне прыродных ворагаў членістаногіх — птушак, рыб, бактэрый, вірусаў, грыбоў). Выкарыстоўваюць супраць пераносчыкаў узбуджальнікаў інфекц. і інвазійных хвароб жывёл, чалавека і раслін, а таксама свірнавых шкоднікаў.