КУЛЯШО́ВА Валянціна Аркадзеўна (н. 27.1.1936, Мінск),
бел. літ.-знавец, перакладчыца. Дачка А.А.Куляшова. Скончыла Маскоўскі ун-т (1958). З 1960 жыла ў Балгарыі. У 1967—71 выкладала ў БДУ, працавала на Бел. тэлебачанні, у час. «Вожык». Літ. дзейнасць пачала ў 1961 як перакладчыца з балг. мовы. У бел. друку выступае з 1984. Піша на бел. і рус. мовах. Аўтар кн. пра бацьку «Лясному рэху праўду раскажу...» (1989). Складальнік зб. Куляшова «Маналог», яго «Выбраных твораў» (т. 1—2, абодва 1989), фотаальбома «Аркадзь Куляшоў» (1985), на балг. мове зб. «Беларускія апавяданні» (1968). Перакладае з балг. і польск. на бел. мову, з бел. на балг. і рус. мовы. Пераклала на рус. мову раман П.Вежынава «Вагі» (1983).
Тв.:
З радаводу Аркадзя Куляшова // Роднае слова. 1996. № 1—2, 4—5, 7.
т. 9, с. 17
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯКРА́САВА Марыя Аляксандраўна (н. 13.11.1928, Масква),
расійскі мастацтвазнавец. Чл.-кар. АМ СССР (з 1990). Д-р мастацтвазнаўства (1983), праф. (1986). Засл. дз. маст. Расіі (1991). Скончыла Маскоўскі ун-т (1954). З 1971 працуе ў НДІ тэорыі і гісторыі выяўл. мастацтваў Рас. АМ. Даследуе рус. нар. мастацтва. У агульных тэарэт. працах закранае праблемы і бел. нар. мастацтва. Аўтар кніг «Мастацтва Палеха» (1966), «Айчынная вайна 1812 г. і рускае мастацтва» (1969, з С.М.Зямцовым), «Сучаснае народнае мастацтва» (1980), «Палехская мініяцюра» (2-е выд.), «Народнае мастацтва як частка культуры: Тэорыя і практыка», «Народнае мастацтва Расіі: Народная творчасць як свет цэласнасці» (усе 1983). Адна з аўтараў зб. «Мастацтва ансамбля: Мастацкі прадмет, інтэр’ер, архітэктура, асяроддзе» (1988). Аўтар-складальнік альбома-анталогіі «Руская лакавая мініяцюра» (1994). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1989.
т. 11, с. 407
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й Ларыса Фёдараўна (н. 22.7.1934, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец. Засл. настаўнік Беларусі (1975). Скончыла Бел. тэатр. маст. ін-т (1968). У 1966—81 выкладала ў ПТВ, у 1968—70 — у Бел. тэатр.-маст. ін-це, у 1988—92 нам. дырэктара Дырэкцыі маст. выставак Мін-ва культуры Беларусі, у 1992—97 — выставачнага комплексу «На ростанях». Даследуе мастацтва сучаснае і 1930-х г., праблемы эстэт. выхавання, музеязнаўства. Аўтар творчых партрэтаў пра Г.Вашчанку, А.Гугеля, Я.Зайцава, А.Казлоўскага, У.Кожуха, П.Крахалёва, А.Кузьміча, І.Міско Л.Панамарэнку, Я.Радзялоўскую, Р.Сіплевіч, В.Целеша і інш.; арганізатар выставак бел. мастакоў у Італіі і Славакіі, складальнік каталогаў.
Тв.:
Р.Кудрэвіч. Мн., 1974;
Мікалай Казакевіч. Мн., 1986;
Іван Рэй: Альбом Мн., 1990.
Б.А.Крэпак.
т. 14, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЗКО́ Вера Аляксандраўна (2.3.1916, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 25.3.1999),
бел. музыказнавец, педагог. Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948). У 1948—74 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.І.Глінкі (з перапынкам), адначасова ў 1948—68 — Бел. кансерваторыі (з перапынкам), у 1959—64 на Рэсп. радыё (маст. кіраўнік, гал. рэдактар муз. вяшчання, старшыня муз.-рэпертуарнай камісіі). У 1974—89 выкладчык Бел. тэатр.-маст. ін-та. Даследавала бел. опернае мастацтва, творчасць бел. кампазітараў. Складальнік зб-каў арт. пра Р.Шырму «Песня на ўсё жыццё», песень «Спадчына» на вершы Я.Купалы і Я.Коласа (абодва 1983), аўтар муз. радыё- і тэлеперадач.
Тв.:
Белорусская советская опера. Мн., 1959;
И.М.Лученок // Они пишут для детей. М., 1980. Вып. 3;
Творчае гарэнне // Мастацтва Беларусі. 1989. №11;
Све. духоўнай музыкі // Там жа. 1999. №10.
І.М.Шмелькіна.
т. 14, с. 372
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ДАЛЬ Уладзімір Ільіч (н. 13.9.1937, в. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. літаратуразнавец, краязнавец. Скончыў Мінскі пед. ін-т (1963). Настаўнічаў. У 1967—2000 працаваў на Бел. тэлебачанні. Даследуе бел. л-ру і культуру 19—20 ст., жыццёвы і творчы шлях В.І.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Аўтар кніг «Людзьмі звацца» (1977), «Пуцявінамі сейбіта» (1982), «Кушлянскі кут», «Сцежкамі Мацея Бурачка» (абедзве 1990), «Жупранская старонка» (1992), «Тут бачу свой край» (1994), «Свіранскія крэскі» (1995), «Карпілаўка» (2001). Складальнік альбомаў «Францішак Бенядзікт Багушэвіч» (1986), «Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч» (1997). Укладальнік зб-каў твораў Багушэвіча «Мая дудка» (1987), «Каму дудка паслушна» (1990). Аўтар сцэнарыяў навучальных дыяфільмаў пра Багушэвіча, Дуніна-Марцінкевіча, К.Каліноўскага і інш.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 73
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРЫНЧА́Н Вадзім Браніслававіч (н. 14.1.1950, г. Гомель),
бел. паэт, перакладчык. Сын Б.П.Спрынчана. Скончыў БДУ (1972). У 1972—89 у выд-ве «Мастацкая літаратура» (з 1982 заг. рэдакцыі паэзіі). Друкуецца з 1976. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Зямля і зоры» (1981), «Святло непадзельнае» (1991) філас. роздум пра чалавека, прыроду, трывога за лёс свету, тэма кахання. Вершы 1990-х г. вызначаюцца ўзмацненнем хрысц. матываў. Складальнік кніг вершаў бел. паэтаў «Адданасць» (1978), «Дзень паэзіі, 1965—1984» (1986, з Я.Міклашэўскім), кніг твораў М.Лермантава «Зорка зорцы голас падае» (1989), А.Пушкіна (т. 1—2, 1990) і інш. Пераклаў на рус. мову асобныя вершы Я.Коласа, Р.Барадуліна, А.Канапелькі, М.Мятліцкага, Г.Пашкова, А.Пысіна, М.Стральцова, Я.Янішчыц і інш.
І.У.Саламевіч.
т. 15, с. 122
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТА́ЦЫ Ніна Барысаўна (н. 14.5.1908, г. Цэсіс, Латвія),
бел. бібліёграф, літаратуразнавец. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Скончыла БДУ (1930). У 1930—92 працавала ў Нац. б-цы Беларусі (з 1945 — гал. бібліёграф аддзела бел. л-ры і бібліяграфіі). Складальнік фундаментальных бібліягр. паказальнікаў асобных выданняў бел. маст. л-ры, літ.-знаўства і крытыкі. Унікальны па шырыні зафіксаваных звестак даведнік «Беларуская савецкая драматургія, 1917—1965» (1967). Склала бібліягр. даведнікі па творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, К.Крапівы, П.Труса, І.Шамякіна, П.Панчанкі і інш. бел. пісьменнікаў. Даследуе жыццё і творчасць М.Багдановіча: склала літ. альбом пра яго жыццё і творчасць (1968, разам з А.Лойкам), зборнік успамінаў і біягр. матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліягр. паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай л-ры «Максім Багдановіч» (1977).
Тв.:
Песня Максіма. Мн., 1981;
Шляхі. Мн., 1986.
т. 4, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ Антон Іванавіч (н. 14.1.1936, в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фалькларыст. Канд. філал. н. (1978). Скончыў Мінскі пед. Ін-т (1959). З 1959 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе фалькл. жанры (загадкі, песні, паданні, легенды). Аўтар кніг «Зімовая паэзія беларусаў» (1980), «З любоўю да народа» (1989), «Тайны народнай песні» (1994), раздзелаў у кнігах «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» (1967), «Праблемы сучаснага беларускага фальклору» (1969), «Беларуская фалькларыстыка» (1980). Складальнік тамоў збору «Беларуская народная творчасць»: «Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі» (1975), «Загадкі» (1972) і «Легенды і паданні» (1983, абедзве з М.Грынблатам), «Земляробчы каляндар» (1990), зб-каў фальклору «Дрэва кахання» (1980), «Сакрэт шчасця» (1986), «Бяздоннае багацце» (1990), «Самае галоўнае» (1992), «Музыка-чарадзей» (1995), «Не сілай, а розумам» (1997) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
І.У.Саламевіч.
т. 5, с. 537
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКУ́ЛЬСКІ Сцяфан Сцяфанавіч (7.8.1896, Тбілісі — 25.1.1960),
расійскі тэатразнавец, літ.-знавец; адзін з заснавальнікаў сав. тэатразнаўства. Д-р філал. н. (1937). Скончыў Кіеўскі ун-т (1918). З 1923 выкладаў у Ленінградскім ун-це (з 1937 праф.), пед. ін-це імя Герцэна, працаваў у Ленінградскім тэатр. ін-це. З 1943 у Маскве, выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (да 1948 дырэктар) і інш. Даследаваў італьян. і франц. мастацтва эпох Адраджэння і Асветніцтва, італьян. л-ру 13—16 ст. і драматургію 18 ст., сучасны тэатр, кіно, сав. і замежную культуру. У працах пра Мальера, П.Карнеля, Н.Буало, Ж.Расіна, Вальтэра распрацоўваў канцэпцыю франц. класіцызму. Аўтар «Гісторыі заходнееўрапейскага тэатра» (т. 1—2, 1936—39), складальнік «Хрэстаматыі» па гісторыі зах.-еўрап. т-ра (т. 1—2, 1937—39).
Тв.:
О театре. М., 1963;
Итальянская литература: Возрождение и просвещение. М., 1966.
т. 9, с. 547
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ Павел Аркадзевіч (н. 27.6.1954, Мінск),
бел. паэт, перакладчык. Сын А.Н.Марціновіча. Скончыў БДУ (1976). З 1974 працаваў у Т-ры юнага гледача, у 1978—79 у час. «Вясёлка». Друкуецца з 1969. У зб-ках «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977) паэт. роздум пра гісторыю і культуру роднага краю, пошукі духоўнасці. Піша пародыі, эпіграмы, сатырычныя вершы. Выдаў кн. вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынец» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989). Складальнік кн. «Бурштынавыя пацеркі: Вершы, апавяданні, казкі літ. пісьменнікаў» (1984). На бел. мову перакладае з літ. (аповесці В.Бубніса «Белы вецер», «Рамунас», абедзве 1978), чэшскай (раман Я.Козака «Гняздо бусла», 1979), англ. (аповесці А.Крысці «Нябожчыкава люстэрка», 1988, «Нямейскі леў», 1994; Дж.Д.Сэлінджэра «Гэпварт, 16, 1924»; Э.Хемінгуэя «Стары чалавек і мора», абедзве 1996) і інш. моў.
т. 10, с. 148
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)