Заске́міцца ’зажмурыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Зваротны да *заскеміць варыянт да зашчаміць (гл. шчаміць). Семантычна сувязь празрыстая: ’заціснуць’. Захаванне е пад націскам можа тлумачыцца тым, што е < , тады ск захавалася, паводле гіпотэзы Якабсона (IJSLP, 1/2, 270), перад *oi > . З тым жа коранем, відаць, аскома (гл.). Фасмер, 4, 502; Праабражэнскі, 1, 662–663. У і.-е прадстаўлены розныя ступені чаргавання галоснага і розныя зычныя падаўжэнні кораня *skē̆i‑ ’рэзаць, дзяліць’. Покарны, 1, 919–922. Параўн. аскепак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карадзі́цца ’курчыцца, сімуляваць курч, капрызіць’ (Нас., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Байк. Некр.), укр. кородигися ’скардзіцца на боль’, польск. kródzić ’укарочваць’ семантычна далёкае і, магчыма, не звязана з беларускай і украінскай лексемамі (Слаўскі, 3, 152). Падрабязна аб гэтай групе слоў Мяркулава, Этимология, 1973, 55–58. Фактычная адсутнасць лексемы на рускай моўнай глебе гаворыць або аб вузкай інавацыі, або аб запазычанні. Менш верагоднымі з’яўляюцца генетычныя суадносіны з літ. skursti ’чэзнуць, марнець’, skurdus ’хваравіты, кволы’ (Мяркулава, там жа, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клёваць1 ’жыць, дыхаць’: «Якей зь яго жыціль, чуць клёвыіць» (Юрч. Фраз. 2, З нар. сл.). Да клёваць2 (гл.). Развіццё значэнняў: ’біцца (пра сэрца)’ > ’дыхаць’. Існуе версія аб балтыйскім паходжанні разглядаемай лексемы. Але словы, якія разглядаюцца як магчымая крыніца для беларускай групы лексікі, далёкія семантычна і фанетычна і марфалагічна неадпаведныя: літ. kliáutis ’давяраць’, kliáuti ’зачапляць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 67).

Клёваць2 ’тоўкаць, торкаць, пульсаваць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Да кляваць (гл.). Параўн. укр. клювати ’пульсаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Межаву́ха ’балотнае дрэва’, ’кручаная драўніна з ускрайку леса, якая дрэнна колецца’ (Сцяц., Інстр. II). Балтызм. Параўн. усх.-літ. mẽdžias ’лес’, лат. mežs ’лес’, ’дрэва’ — у балт. мовах лексемы з і.-е. коранем *medhi̯o ’сярэдні’ азначаюць ’тое, што служыла граніцай, размяжоўваннем чаго-небудзь’. Семантычна бел. лексема ўваходзіць у лік тых, якія маюць звязаныя семемы ’балота’ ⟷ ’лес’ (гл. Талстой, Геогр., 244). Параўн. ме́жань2, а таксама бел. ку́дра ’ставок, азярцо, балота’ — ’лясок сярод поля’ і літ. kūdra ’ставок’, лат. kūdra ’торф’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мечая́, мечея́, мячая́ ’адтуліна ў верхнім камені жорнаў’ (В. В.; іўеў., Сл. ПЗБ). Да прасл. ęča, ęčaja (Трубачоў, Эт. сл., 6, 61) > ячай, ячая́ (гл.) з менай пачатковай зычнай j‑: лечая́ (гл.), лях. ача́й, стол. ячая́ (Сл. ПЗБ), іча́й, руча́й, рус. пск. вице́я, укр. нечая́, бел. гродз. ве́чай, вечая́ (апошнія памылкова выводзяцца з akʼ‑ ač‑ услед за Ваянам, Зб. Курцу «Studia poleoslovenica», Praha, 1971, 381–382) — гл. ЭСБМ, 2, 111. Параўн. таксама семантычна кантамінаванае дуча́й (там жа, 3, 167).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́нця ’бесхарактарны, заняпалы чалавек’ (Цых.). Няясна, параўн., аднак, фармальна і семантычна блізкія балг. пу́нчо ’ненармальны, дурны чалавек’ (няяснага паходжання, гл. БЕР, 5, 854), в.-луж. punca, риса, н.-луж. punca ’weibliche Scham’ (з ням. Bume, puncen ’тс’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1186), славен. punca ’лялька, дзяўчына, каханка’ (з італ. pulcella ’дзяўчына, дзеўка’ < лац. pullus ’юнак’, гл. Бязлай, 3, 136) і пад., у аснове якіх, магчыма, экспрэсіўныя словы дзіцячай мовы, параўн. рус. дыял. пуня ’плаксівы чалавек, недарэка; ахламон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аба́да ’віна’ (Нас.), ст.-бел. обада з 1503 г. (Нас. гіст.) ’знеслаўленне, абражанне’ да об‑вада (Нас. гіст., 244); параўн. ст.-бел. обадити ’зняславіць, зганьбіць’ і обвадити ’тс’ (Нас. гіст.). Ст.-рус. обада ’паклёп’, паводле Фасмера, 3, 97, царкоўнаславянскага паходжання: ст.-слав. обадити ’абвінаваціць’. Параўн., аднак, серб.-харв. о̏беда ’абвінавачанне’, а таксама больш далёкае семантычна ўкр. (о)бада ’перашкода’ (Ёкль, AfslPh, 29, 29; Ільінскі, PF, 11, 184). Бел. обада, магчыма, праславянскі архаізм, што, звычайна, не выключае царкоўнаславянскага паходжання старарускіх форм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Але́сіца ’лухта, глупства’ (Нас.), алесіць ’гаварыць прывабна, гаварыць лухту’ (Нас.) з акалесіца. Параўн. рус. околёсица лухта, глупства’, околёсная ’тс’, околёсина ’след кола пры павароце’. Усё гэта да калёсы (Міклашыч, 124). Семантычна параўн. лац. delīrus ’вар’ят’ (= які сышоў з баразны) да līra ’баразна’ і бел. зʼехаць з глузду (Мартынаў, Лекс. Палесся, 14). Значэнне ’гаварыць прывабна’ ў дзеяслова алесіць, відаць, пад уплывам лесціцца (гл.). Не выключаны таксама ўплыў куралесы ’небыліца’ (гл.). Нас., 363, перакладае алесіць ’куролесить, нести вздор’ (Мартынаў, SlW, 65–65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пала ’капун, капуха’ (Жыв. сл., Янк. Мат.). Гл. кепацца. Магчыма, утворана пры дапамозе суфікса ‑ала ад капаць (параўн. семантычна капун) з другасным пераносам націску на каранёвы галосны (ка́пала > ке́пала, а > е пад націскам) (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 93–94). Іншую версію прапануе Непакупны (Лекс. балтызмы, 29) з літ. kẽpalas ’булка хлеба’. Семантычнае разыходжанне ён тлумачыць наступным чынам. Тое ж літ. утварэнне з іншым суфіксам kepaĩšis, апрача значэння ’хлеб, ляпёшка’, мае яшчэ пераноснае значэнне ’мямля, размазня’. Гэтай версіі прытрымліваецца таксама Лаўчутэ (Балтизмы, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мільга́ць, мельга́ць, мілька́ць, мільгаце́ць ’паказвацца на кароткі час і знікаць’, ’хутка праносіцца адно за адным’, ’свяціць коратка, бліскаць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), мелькану́ць, мількану́ць ’мільгануць’ (Нас., Яруш., Бяльк.), мі́льгацца ’мітусіцца’ (Жд. 1). Укр. мелька́ти, рус. мелька́ть (а таксама новасіб. мельга́вка ’малёк’, разан. мельгу́н, мельгу́ша ’той, хто падміргвае’, ’гарэза’. Відавочна, балтызм. Параўн. літ. mérkti ’жмурыцца’. Мена r/l — магчымая ў балт. мовах (напр. mìrkterėti і mírtelėti ’заморгаць хутка, вочы заплюшчыць і расплюшчыць’. Азванчэнне к > г адбылося пад уплывам семантычна блізкай лексемы міргаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)