Аба́да ’віна’ (Нас.), ст.-бел. обада з 1503 г. (Нас. гіст.) ’знеслаўленне, абражанне’ да об‑вада (Нас. гіст., 244); параўн. ст.-бел. обадити ’зняславіць, зганьбіць’ і обвадити ’тс’ (Нас. гіст.). Ст.-рус. обада ’паклёп’, паводле Фасмера, 3, 97, царкоўнаславянскага паходжання: ст.-слав. обадити ’абвінаваціць’. Параўн., аднак, серб.-харв. о̏беда ’абвінавачанне’, а таксама больш далёкае семантычна ўкр. (о)бада ’перашкода’ (Ёкль, AfslPh, 29, 29; Ільінскі, PF, 11, 184). Бел. обада, магчыма, праславянскі архаізм, што, звычайна, не выключае царкоўнаславянскага паходжання старарускіх форм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)