Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус. перемітишперапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przerwa

przerw|a

ж.

1. перапынак;

~a obiadowa — перапынак на абед;

~a w przedstawieniu тэатр. антракт;

2. прабел; разрыў; прагал;

bez ~y — без перапынку; бесперапынна; безупынна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трынаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Узростам у трынаццаць год. Трынаццацігадовы хлопчык. □ У 1911 годзе адкрыта аб адной толькі К. Буйло, трынаццацігадовай тады паэтэсе, Багдановіч сказаў, што яна «абяцае развіцца ў праўдзіва асабісты талент». Лойка.

2. Працягласцю ў трынаццаць год. Трынаццацігадовы перапынак у рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штора́ніцы, прысл.

Кожную раніцу, кожнай раніцай. Калісьці дзядзька Ціхон растлумачыў мне, што такі перапынак, такое агульнае маўчанне бывае ў птушак вясною штораніцы. Паслядовіч. [Мальвіна] з дзяўчатамі цягала да саду салому, сухі леташні бульбоўнік і штораніцы дымам абкурвала яблыні, каб не пашкодзіў мароз. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БРО́ДСКІ (Іосіф Аляксандравіч) (24.5.1940, г. С.-Пецярбург — 28.1.1996),

рускі паэт. Пісаць пачаў у 16 гадоў. Да 1960 быў вядомы як паэт сярод моладзі і ў неафіц. колах. У 1963 арыштаваны, у 1964 за «дармаедства» прыгавораны да 5 гадоў ссылкі з абавязковым прыцягненнем да працы. Датэрмінова вызвалены (1965) дзякуючы заступніцтву А.​Ахматавай, С.​Маршака, Дз.​Шастаковіча і інш. У 1972 Бродскі пакінуў радзіму. Жыў у ЗША. Выкладаў рус. л-ру ва універсітэтах і каледжах. Пісаў на рус. і англ. мовах. Аўтар кніг «Перапынак у пустыні» (1967), «Канец цудоўнай эпохі» (1972), «Уранія» (1987) і інш., у якіх паказаў складаны творчы і духоўны свет паэта. Яго паэзія — у своеасаблівым творчым вымярэнні і ў той жа час яна цвёрда стаіць на рэальнай зямлі. Нобелеўская прэмія 1987.

Тв.:

Соч.: В 4 т. Т. 1—2. СПб., 1992—94;

Назидание. 1990;

Форма времени. Т. 1—2. Мн., 1992.

І.А.Бродскі.

т. 3, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pauza

ж.

1. муз. паўза;

2. (у школе) перапынак;

3. грам. працяжнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przestanek, ~ku

przestan|ek

м. перапынак;

bez ~ku — безупынна; без перапынку; бесперапынна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

standstill

[ˈstændstɪl]

n.

1) по́ўнае спыне́ньне

2) перапы́нак -ку m., заці́шша n.

3) тупі́к -а́ m. (у перамо́вах)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

interval [ˈɪntəvl] n. (between)

1. праме́жак, інтэрва́л;

at intervals час ад ча́су;

at intervals of 10 metres з праме́жкам у 10 ме́траў

2. BrE перапы́нак; антра́кт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

let-up [ˈletʌp] n. перапы́нак; перады́шка, перады́х;

We were working 7 days a week with no let-up. Мы працавалі 7 дзён у тыдзень без перапынку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)