Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бязме́рны
1. (якінемагчымавымераць) máßlos, únermesslich;
2.перан. (глыбокі, моцны, прапачуцці) tief, stark
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГІРСУТЫ́ЗМ (ад лац. hirsutus махнаты, валасаты),
мужчынскі тып абваласення ў жанчын; адно з праяўленняў вірылізму. Тэрмін «гірсутызм» увёў франц. ўрач Э.Апер у 1910. Гірсутызм найчасцей бывае пры хваробах, якія ўзнікаюць пры пашкоджанні кары наднырачнікаў і палавых залоз. Праяўляецца валасатасцю на твары (вусы, барада), жываце, грудзях, руках, нагах, атлусценнем («тлусты» тып гірсутызму) з вял. колькасцю вугроў ці мужчынскімі рысамі («мышачны»); у дзяўчынак — заўчасным развіццём вонкавых палавых органаў і другасных палавых прыкмет, што ўласцівы мужчынскаму полу, адсутнасцю менструацый, павелічэннем малочных залоз (за кошт тлушчавай тканкі), грубым голасам; псіхіка і інтэлект зніжаны, палавыя пачуцці адсутнічаюць. Лячэнне хірургічнае. Валасатасць іншы раз бывае ў жанчын у клімактэрычны перыяд пры паніжэнні функцый яечнікаў. Лячэнне: электракаагуляцыя, электроліз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙБЕ́К (сапр.Ташмухамедаў Муса; 10.1.1905, Ташкент — 1.7.1968),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1965). Акад.АН Узбекістана (1943). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (1930). Першы зб. вершаў «Пачуцці» (1926). Асэнсаванне гіст. мінулага узб. народа, падзей 1-й сусв. і Вял.Айч. войнаў, праблем сучаснай вёскі — галоўнае ў зб-ках вершаў і паэм «Флейты сэрца» (1929), «Факел» (1932), «Песня сонца» (1955), «Палымяныя гады» (1965), сац.-псіхал. і гіст.-біягр. раманах «Свяшчэнная кроў» (1940), «Наваі» (1944, Дзярж. прэмія СССР 1946), «Сонца не пагасне» (1958), «Вялікі шлях» (1967), кнізе-дзённіку «Па фронце» (1965) і інш.Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1963 за аўтабіягр. аповесць «Дзяцінства» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРШЫ́НАЎ Мікалай Канстанцінавіч (6.12.1924, Масква — 6.2.1998),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкаваўся з 1943. У паэт. зб-ках «Сябрам» (1951), «Пратока» (1966), «Асіннік» (1973), «Рака любові» (1976), «Ранні час» (1977), «Мілы млын» (1978), «Тваё імя» (1980), паэмах «Гвардыі радавы» (1947), «Сямёнаўна» (1973) і інш.пачуцці і думы пакалення, якое перажыло ў юнацтве Вял.Айч. вайну. Аўтар кн. апавяданняў «Белы камень» (1968), кн. пра творчасць «Памятны ўрок» (1980). Беларусі прысвяціў вершы «Ля Прыпяці», «Пратока». Пісаў пра А.Пысіна. На рус. мову перакладаў творы А.Вялюгіна, А.Русецкага, М.Танка. Асобныя вершы С. на бел. мову пераклалі К.Камейша, Ю.Свірка.