СТАРШЫ́НАЎ Мікалай Канстанцінавіч (6.12.1924, Масква — 6.2.1998),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1955). Друкаваўся з 1943. У паэт. зб-ках «Сябрам» (1951), «Пратока» (1966), «Асіннік» (1973), «Рака любові» (1976), «Ранні час» (1977), «Мілы млын» (1978), «Тваё імя» (1980), паэмах «Гвардыі радавы» (1947), «Сямёнаўна» (1973) і інш. пачуцці і думы пакалення, якое перажыло ў юнацтве Вял. Айч. вайну. Аўтар кн. апавяданняў «Белы камень» (1968), кн. пра творчасць «Памятны ўрок» (1980). Беларусі прысвяціў вершы «Ля Прыпяці», «Пратока». Пісаў пра А.Пысіна. На рус. мову перакладаў творы А.Вялюгіна, А.Русецкага, М.Танка. Асобныя вершы С. на бел. мову пераклалі К.Камейша, Ю.Свірка.
Тв.:
Избранное. М., 1980.
т. 15, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)