дэмаго́гія, -і, ж.

1. Заснаванае на наўмысным скажэнні фактаў і падмане ўздзеянне на пачуцці, інстынкты маласвядомай часткі мас з разлікам на дасягненне сваіх мэт.

Прапагандысцкая д.

2. Разважанні або патрабаванні, заснаваныя на груба аднабаковым асэнсаванні і вытлумачэнні чаго-н.

Яго выступленне на сходзе — адна д.

|| прым. дэмагагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)