гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і эпохі сярэдневякоўя на месцы паселішчамілаградскай культуры, каля в. Івань Слуцкага р-на Мінскай. Знойдзены абломкі керамікі, жал. нажы, сярпы, наканечнікі кап’я і стрэл, бронзавыя падвескі, фібула, шкляныя пацеркі і інш. З 3-й чвэрці 1 ст. і ў 12—13 ст. гарадзішча, відаць, выкарыстоўвалася як сховішча для насельніцтва.
Касцяное дзяржанне з цыркульным арнаментам з гарадзішча Івань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФЕРЦІ́ЦІ,
старажытнаегіпецкая царыца
[канец 15 — пач. 14 ст. да н.э.],
жонка Аменхатэпа IV. Разам з мужам праводзіла рэліг. рэформу (пераход да адзінабожжа), пасля якой атрымала імя Нефер-Неферу-Атон («цудоўная прыгажосць Атона»). У 1912 у Амарне (паселішча паблізу Каіра) была раскапана майстэрня скульптара Тутмеса з партрэтамі Н. Іл.гл. да арт.Егіпет Старажытны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСНЫ́,
пасёлак у Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Плешчаніцы. Засн. ў 1966. Цэнтр Бараўлянскага с/с і вучгаса. За 22 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 8350 ж.Паселішчаіндустр. забудовы: 26 шматпавярховых дамоў (1999). Гімназія, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 3 бальніцы, Дом быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Fléckenm -s, -
1) пля́ма (тс.перан.);
an séinem Rúfe háftet kein ~ яго́ рэпута́цыя чы́стая [не запля́млена]
2) пасе́лішча, пасёлак, слабада́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адско́чка Хутар, пасёлак, наогул невялікае паселішча, якое ўзнікла недалёка ад старога нас. п. (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
БО́ГХЕД (ад назвы паселішча Богхед у Шатландыі),
разнавіднасць выкапнёвых вуглёў (сапрапелітаў). Колер ад аліўкавага да бура-чорнага. Шчыльны, тонказярністы. Злом ракавісты. Мае вадароду 8—12%, лятучых рэчываў 75—90%; выхад першаснага дзёгцю да 50%. Цеплыня згарання гаручай масы 33,5—37,7 МДж/кг. Трапляецца лінзамі і праслоямі ў пластах гумусавых вуглёў. Каштоўная сыравіна для атрымання вадкага паліва, змазачных рэчываў, смалы, свабоднай ад фенолаў і асфальтэнаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРО́ПАЛЬ (грэч. akropolis ад акра... + polis горад),
узвышаная ўмацаваная частка стараж.-грэч. горада, т.зв. верхні горад; месца першапач. паселішча, вакол якога пазней развіўся т.зв. ніжні горад. Служыў сховішчам для жыхароў акругі ў час войнаў. На Акропалі звычайна знаходзіліся храмы багоў — заступнікаў горада. У руінах шэрагу Акропаля знойдзены шматлікія помнікі матэр. культуры. Найб. вядомы Афінскі акропаль, дзе захаваліся шэдэўры стараж. архітэктуры і скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДЗІ́ЛАВІЧЫ,
курганны могільнік радзімічаў 10—12 ст. каля в. Гадзілавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. 124 насыпы (было каля 400). Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Сярод знаходак бронзавыя паясныя кольцы, нажы, крэсівы, упрыгожанні (бронзавыя прамянёвыя скроневыя кольцы, шкляныя бочачкападобныя залачоныя, пасярэбраныя і зонныя пацеркі, медныя пярсцёнкі, падвескі, бранзалеты), фрагменты ганчарнага посуду. На думку Г.Ф.Салаўёвай, група мужчынскіх пахаванняў — некропаль дружыннікаў. Побач з могільнікам існавала паселішча эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАЦК,
горад у Расійскай Федэрацыі, цэнтр раёна ў Іркуцкай вобл. Узнік у 1955 у сувязі з буд-вам Брацкай ГЭС паблізу паселішча Брацк (засн. ў 1631 як астрог, затоплены водамі Брацкага вадасховішча). 259,6 тыс.чал. (1994). Порт на Брацкім вадасховішчы. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Развіты лесапрамысл. комплекс, каляровая металургія (вытв-сць алюмінію), энергет. машынабудаванне, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Індустр.ін-т. Тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖХУКА́Р,
археалагічная культура эпохі энеаліту (16—15 ст. да н.э.) на тэр. Сінда (Зах. Пакістан). Прасочваецца на некат. помніках, у т. л. каля сучаснага паселішча Джхукар, дзе змяняе Інда даліны цывілізацыю. Характэрная двухкаляровая кераміка, якая мае аналагі з Белуджыстанам. Выяўлены своеасаблівыя пячаткі з каменю, фаянсу і гліны, медныя шпількі, правушныя сякеры, характэрныя для тэр. Сярэдняга Усходу. Некат. даследчыкі звязваюць развіццё Дж. з арыйцамі.