кла́сці, кладу́, кладзе́ш, кладзе́; кладзём, кладзяце́, кладу́ць; клаў, кла́ла; кладзі́; незак.

1. каго-што. Надаваць ляжачае становішча каму-, чаму-н. або змяшчаць куды-н. у такім становішчы.

К. дзіця ў калыску.

2. Змяшчаць, засоўваць куды-н.

К. рэчы ў чамадан.

3. Адпраўляць на лячэнне, змяшчаць (у клініку, шпіталь і пад.).

К. хворага ў бальніцу.

4. што. Накладваць, наносіць на паверхню чаго-н.

К. фарбу на сцены.

К. павязку на рану.

5. што. Накладваць (страву, корм); дадаваць унутр чаго-н.

К. кашу ў талеркі.

К. прыправу ў страву.

6. што. Рабіць адбітак на чым-н.

К. штамп.

7. што. Узводзіць, будаваць.

К. сцены з цэглы.

8. што. Рабіць, пракладваць, укладваць.

К. падлогу.

К. мост.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Адкладваць (яйцы) для захавання патомства (пра насякомых).

К. лічынкі.

10. перан., што. Аддаваць, траціць.

К. сілы на будаванне хаты.

Класці галаву (жыццё) за каго-штопаміраць, аддаваць жыццё за каго-, што-н.; ахвяроўваць сабой.

|| зак. пакла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кла́ў, -ла́ла; -кладзі́, палажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны і скла́сці, складу́, складзе́ш, складзе́; складзём, складзяце́, складу́ць; склаў, -ла́ла, складзі́; скла́дзены (да 7 знач.).

|| наз. кла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тану́ць, тану, тонеш, тоне; незак.

1. Апускацца пад ваду на дно пад дзеяннем сілы цяжару. Жалеза тоне. Дрэва не тоне. □ Паведамлялася, што эсмінец вядзе бой з варожымі самалётамі, што эсмінец пашкоджаны і тоне. Кулакоўскі. // Гінуць, паміраць, ідучы на дно. «Нехта тоне, — здагадаўся Валодзька. — Трэба хутчэй ратаваць...» Гамолка. // перан. Гінуць, трацячы жыццёвыя сілы, волю пад уздзеяннем неспрыяльных умоў. Партыя хутка асушыла прышчэпаўскія балоты ў зямельных установах, дзе танула раней любая ініцыятыва, любая добрая задума. Лынькоў.

2. у чым. Апускацца ў што‑н. мяккае, сыпкае, вязкае і пад.; засядаць, вязнуць у чым‑н. Тануць у гразі. Тануць у балоце. □ Пыл на дарозе быў, што прысак, ногі танулі ў ім. Шамякін. // перан. Станавіцца мала прыкметным сярод чаго‑н., закрывацца чым‑н. Крайнія хаты танулі ў густым тумане. Навуменка. Дарога ў маёнтак танула ў кустах чаромхі і бэзу. Хомчанка. / Пра гукі. Бывалі моманты, калі надыходзіў перарыў у громе, і тады чулася стральба кулямётаў дзесьці ў полі, на захад ад горада, пасля зноў усё танула ў выбухах артылерыйскіх разрываў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ginąć

giną|ć

незак.

1. гінуць, паміраць;

~ć od kul — гінуць ад куль;

2. прападаць, губляцца; знікаць;

głos ~ł w ulicznym hałasie — голас прападаў у вулічным шуме;

~ć w cieniu — быць у цяні; быць непрыкметным; быць на другім плане

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

natural [ˈnætʃrəl] adj.

1. прыро́дны;

natural gas прыро́дны газ;

natural resources прыро́дныя бага́цці, прыро́дныя рэсу́рсы;

a natural disaster/calamity стыхі́йнае бе́дства (паводка, ураган і да т.п.)

2. натура́льны (у розных знач.);

natural dyes натура́льныя фа́рбы/фарбава́льнікі;

natural wool натура́льная шэрсць;

natural selection натура́льны адбо́р;

die a natural death паміра́ць сваёй сме́рцю

3. уласці́вы, прыро́джаны, прыро́дны;

a natural hunter прыро́джаны паляўні́чы

4. fml пазашлю́бны, незаконнанаро́джаны;

a natural son пазашлю́бны сын;

Agatha was adopted as a baby: she never knew her natural parents. Агату ўдачарылі (яшчэ) у маленстве: яна ніколі не ведала сваіх сапраўдных бацькоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

свет, -у, М све́це, м.

1. Зямля з усім тым, што на ёй існуе; сусвет (у 2 знач.), а таксама людзі, якія насяляюць зямлю, і ўсё, што акружае чалавека.

Падарожжа вакол свету.

Няпраўдай с. пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).

2. Тое, што і сусвет (у 1 знач.).

Пакарыцелі свету.

3. які. Чалавечае грамадства, аб’яднанае пэўным грамадскім ладам, культурнымі і сацыяльна-гістарычнымі адзнакамі.

Антычны с.

Адышоў у нябыт стары с. (перан.: змяніўся лад жыцця).

4. чаго або які. Асобная галіна жыцця, з’яў, прадметаў.

Жывёльны с.

С. гукаў.

Духоўны с. народа.

5. чаго або які. Якая-н. сфера, галіна дзейнасці людзей.

С. навукі.

6. Кола асоб, якія належаць да прывілеяваных класаў.

Вышэйшы с.

Арыстакратычны с.

7. Зямное жыццё ў процілегласць незямному.

Выйсці ў свет — быць апублікаваным.

Гэ́ты свет — зямны свет, жыццё як супрацьпастаўленне замагільнаму свету.

Зжыць са свету — загубіць, знішчыць.

З усяго свету — здалёк.

Ісці на той светпаміраць.

На чым свет стаіць — вельмі моцна лаяць, крычаць.

Ні за што на свеце — ні ў якім выпадку, ніколі.

Пусціць на свет — нарадзіць.

Свет аб’ехаць — пабыць у розных месцах.

Свет не бачыў — незвычайна.

Такі свет настаў — настала не тое жыццё.

Той свет — замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному свету, жыццю.

У белы свет як у капейку (разм.) — без мэты, не ведаючы куды (ісці, ехаць і пад.).

Чуць свет — раніцай, на золку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

die2 [daɪ] v.

1. паміра́ць; кана́ць; гі́нуць; здыха́ць (пра жывёлу);

die a natural death паме́рці сваёй сме́рцю;

He died in an accident. Ён загінуў у аварыі;

He died of/from cancer. Ён памёр ад раку.

2. infml ве́льмі хаце́ць;

I’m dying to see him. Я страшэнна хачу яго бачыць;

We nearly died of laughing. Мы ледзь не памерлі са смеху.

die away [ˌdaɪəˈweɪ] phr. v. заміра́ць, заціха́ць (пра гукі, буру); заглуха́ць (пра пачуцці)

die down [ˌdaɪˈdaʊn] phr. v. га́снуць, загаса́ць (пра агонь); уціха́ць, сціха́ць (пра шум)

die out [ˌdaɪˈaʊt] phr. v.

1. выміра́ць

2. адміра́ць (пра ідэі, сацыяльныя з’явы і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mkommen* vi (s)

1. гі́нуць (пры аварыі і г.д.);

nichts ~ lssen* не дава́ць нічо́му прапа́сці;

ich will gleich auf der Stlle ~, wenn ich (nicht)… правалі́цца мне на гэ́тым са́мым ме́сцы, калі́ я (не)…

2) (vor D) знемага́ць, паміра́ць (напр., ад гарачыні, суму і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Смерць1 ‘спыненне жыццядзейнасці, гібель арганізма’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр., рус. смерть, стараж.-рус. съмьрть, польск. śmierć, в.-луж. smjerć, н.-луж. sḿerś, чэш. smrt, славац. smrť, серб.-харв. смр̋т, славен. smŕt, балг. смърт, макед. смрт, ст.-слав. съмрьть. Прасл. *sъmьrtь роднаснае літ. mir̃tìs, mirtìs ‘смерць’, лат. mir̃te ‘тс’, ст.-інд. mr̥tis, лац. mors, Р. скл. mortis ‘тс’, гоц. maúrꝥr ‘забойства’ ад і.-е. *mer‑паміраць’. Большасць даследчыкаў (гл. Траўтман, 187; Махэк₂, 562; Фасмер, 3, 685–686; Сной₁, 586–587, Борысь, 618 і інш.) звязваюць частку *sъ‑ у праславянскім слове з ст.-інд. su‑ ‘добры’, першапачаткова ‘добрая’, г. зн. ‘свая, натуральная’ і, далей, з слав. займеннікам svo‑ (гл. свой). Аднак Трубачоў (Проспект, 82 і наст.) разглядае слав. *sъmьrtь як праславянскі наватвор з прыст. *sъ‑ параўнальна з больш старым *mьrtь < і.-е. *mr̥t‑s, параўн. чэш. mrt ‘адмёршая частка; неўрадлівая зямля’; гл. Глухак, 567.

*Смерць2, смэрть ‘вусень’ (кам., ЛА, 1), смяртэ́льнік ‘начны матылёк’ (Сцяшк. Сл.). Да папярэдняга слова, відаць, на базе ўяўленняў пра дрэнны знак, які падае начны матылёк, што заляцеў у хату, прадвеснік смерці, падрабязней гл. Гура, Символика, 487–488); параўн. цьма ‘тс’ (гл.), што перанесена і на вусеня як стадыю ў развіцці матылька.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

finish

[ˈfɪnɪʃ]

1.

v.t.

1) канча́ць

2) зака́нчваць (вучо́бу, будо́ўлю)

3) спажыва́ць да канца́; даяда́ць; дапіва́ць (да канца́)

4) informal

а) змардо́ўваць, змо́рваць

б) дабіва́ць; дако́нваць; дака́нчваць

5) апрацо́ўваць у́капіс); выгла́джваць (паве́рхню), выраўно́ўваць

6) дапаўня́ць адука́цыю

2.

v.i.

1) канча́цца

2) Obsol. паміра́ць

3.

n.

1) заканчэ́ньне n., кане́ц -ца́ m.

2) даскана́ласьць, зако́нчанасьць f.

3) апрацо́ўваньне n. (ткані́ны), апрацо́ўка f.э́ксту); адстро́йваньне n.о́му, кватэ́ры) і матэрыя́л ужыва́ны для гэ́тага

- finish off

- finish up

- finish with

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

чым 1, злучн.

1. злучн. параўнальны. Ужываецца для сувязі параўнальных сказаў і членаў сказа са значэннем параўнання, супастаўлення, якія паясняюць у галоўным сказе прыслоўе ці прыметнік у форме вышэйшай ступені параўнання. Хутчэй перасохнуць крыніцы ды рэкі, Чым клятву парушу сваю. Бялевіч. Чым па-рабску жыць на каленях, лепей стоячы паміраць! Таўлай. [Паўліна:] Не, сваток, нас такім козырам не заб’еш. Мы крыху дужэйшыя, чым ты думаеш. Крапіва. Алесь бегаў на каньках значна лепш, чым на лыжах. Шыцік. Дзед быў узрушаны не менш, чым Міколка. Лынькоў.

2. злучн. супастаўляльны. Падпарадкоўвае даданыя супастаўляльныя сказы і часткі сказа пры суадносным слове «тым» у галоўным сказе. І чым больш аддаляліся, заміралі гукі, тым больш вастрэйшая станавілася туга. М. Ткачоў. Пачалі браты церабіць прасекі.. Але дзе там! Чым далей, тым лес гусцей, а ў ім такія нетры, што і выбрацца нельга. Якімовіч. Чым госць радзейшы, тым мілейшы. Прыказка.

3. Уваходзіць у склад састаўнога непадзельнага злучніка «перш чым», пры дапамозе якога падпарадкоўваюцца даданыя часавыя сказы. Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць старое карэнне... Зарэцкі. Дзён пяць блукаў Антось па навакольных вёсках і хутарах, перш чым натрапіў на след пана Томчака. Бажко.

чым 2,

гл. што ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)