УХСА́Й Якаў Гаўрылавіч (26.11.1911, с. Слакбаш, Башкортастан — 6.7.1986),
чувашскі паэт.Нар. паэт Чувашыі (1950). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1930—33). Друкаваўся з 1928. Аўтар зб-каў «Вершы» (1934), «Кніга радасці» (1936), «Сельская хроніка» (1937), «Навіна» (1963), паэм «Залатая кніга народаў» (1937), «Казка пра шчасце» (1940), «Слова пра адзін полк» (1943—47), «Ў рускім полі» (1944—46), «На беразе Влтавы» (1945—47), «Дзед Кельбук» (1951), «Перавал» (1952), «Зямля» (1957—60); рамана ў вершах «Лебядзінае возера» (1950—54) і інш. У зб. «Салдацкія паэмы» (1982), паэме «Зорка майго дзяцінства» (1967) працягваў традыцыі нац. фальклору. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Горкага 1972. Набел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.Барадулін, Ю.Свірка, М.Чарняўскі.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Песні волжскага краю. Мн., 1988;
узбекскі пісьменнік. Чл.-кар.АН Узбекістана (1943). У 1928—31 вучыўся ў Узб.пед. акадэміі ў Самаркандзе. Пад уплывам У.Маякоўскага распрацоўваў ва узб. паэзіі новыя паэт. формы (зб-кі вершаў «Вясна», 1929; «Ранішні ветрык», 1930; «Ноч на рацэ», 1936; «Край», 1939; паэмы «Айгуль і Бахціяр», «Зайнаб і Аман», абедзве 1938; «Шчасце», 1940). Патрыятычнасцю, актуальнасцю адметныя творы перыяду Вял.Айч. вайны (зб. «Вазьмі зброю ў рукі!» і «Маці і сын», 1942; «Вера», 1943; гіст. драма «Мукана», 1943; паэма «Слёзы Раксаны», 1944). Аўтар прац па праблемах узб. класічнай і сучаснай л-ры, яе ўзаемасувязях з фальклорам і інш. л-рамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭЙМО́ Яніна Баляславаўна (29.5.1909, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 29.12.1987),
расійская кінаактрыса. Скончыла кінамайстэрню ФЭКС (Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра; 1929), вучылася ў Ін-це экраннага мастацтва ў Ленінградзе. З дзяцінства выступала ў цырку, працавала на эстрадзе (1925—27), у Тэатры-студыі кінаакцёра (1949—56). З 1957 у Варшаве. У кіно з 1925. Першая вялікая роля — Анук («Песня пра шчасце», 1934). Стварыла паэт. вобразы дзяўчынак-падлеткаў: Ася («Сяброўкі», 1936), Надзя («Ворагі», 1938), Фроська («Ішоў салдат з фронту», 1939), Папялушка («Папялушка», 1947). Здымалася таксама ў фільмах: «Адна маладая настаўніца» (1931), «Мая радзіма» (1932), «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Доктар Калюжны» (1939), «Два байцы» (1943), «Мы з Урала» (1944), «Два сябры» (1955) і інш. Мастацтву Ж. ўласцівы глыбокі псіхалагізм, лірычны трагізм у спалучэнні з вострай эксцэнтрыкай, дакладнасць пластычнага малюнка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУ́ПКА Багдан Сільвестравіч (н. 27.8.1941, г.п. Кулікоў Жолкаўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна),
украінскі акцёр, дзярж. дзеяч. Нар.арт. Украіны (1980). Нар.арт.СССР (1991). Скончыў Кіеўскі ін-ттэатр. мастацтва (1984). З 1961 акцёр Львоўскага ўкр.т-ра драмы імя М.Занькавецкай, з 1978 — акад.т-ра імя І.Франко. З 2000 міністр культуры Украіны. Творчая манера С. вызначаецца псіхал. і эмацыянальнай напружанасцю пры строгім знешнім малюнку роляў, сярод якіх: Мікола Задарожны («Украдзенае шчасце» Франко), Дон Жуан («Каменны гаспадар» Л.Украінкі), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Васільеў («Выбар» паводле Ю.Бондарава), Тэўе («Тэўе-Таўль» паводле Шолам-Алейхема) і інш. Здымаўся ў кіно: «Белая птушка з чорнай меткай», «Дзеці сонца», «Мікалай Вавілаў», «Дарога ў рай», «Пастка», «Усход-Захад», «Мазепа» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980. Дзярж. прэмія Украіны 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
На́ба ’добра што’ (слуц., Сержп.: нава яшчэ скора хамянуўся), на́ба і на́бо ’тс’ (Янк. 1, мазыр., Шн. 3, 412; жытк., Арх. ГУ), на́бе і на́бо ’добра што; паколькі’ (ТС), на́бу ’дзякаваць богу, нашчасце’ (драгіч., З нар. сл.); параўн. рус.арханг.на‑б, якое Даль тлумачыць ’надобы, надобе, надо’, што можа разглядацца як магчымая этымалагічная версія: на́ба з на́даба ’патрэба, своечасовасць’, на́бе з на́добе, на́бу з на́добу і пад., параўн. славац.nábe, nadbe, nadbä ’патрэбна’, якое Махэк₂ (387) разглядае як русізм. Гл. на́дабі, даба́. Відаць, не звязана з на бах ’акурат, якраз’ (Арх. Федар.) і серб.-харв.nàbas ’прыгожы, харошы’, якое Скок (3, 496) выводзіць з na bas ’хуткім крокам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЮРЫДЫ́ЗМ,
умоўны тэрмін для абазначэння рэліг.-містычнай плыні ў ісламе, пашыранай наПаўд. Каўказе ў 19 ст. У аснове М. прынцыпы, выпрацаваныя ідэолагамі суфізму ў 12—14 ст., якія ўключалі ідэю роўнасці людзей перад богам у замагільным жыцці, культ беднасці, заклікі да самаадрачэння, самаўніжэння. Гал. ў М. была ідэя джыхаду (газавату) — вайны супраць каланіяльнай палітыкі рус. царызму ў 1820—60-я г. і супраць мусульман, якія былі на баку «няверных» або ўхіляліся ад удзелу ў газаваце. Правадыры гэтай барацьбы імамы Газі-Магамед, Гамзатбек і Шаміль ставілі сваёй мэтай стварэнне імамата — ісламскай тэакратычнай дзяржавы, жыццё ў якой строга рэгламентавалася шарыятам, барацьба з «нявернымі» абвяшчалася гал. умовай рэліг. самаўдасканалення. Тым, хто загінуў за справу ісламу, абяцалася выратаванне і вечнае шчасце. Вял. роля ў імамаце належала мюрыдам, найб. адданым паплечнікам імама, выхаваным у нянавісці да «няверных». Ідэі М. нацыяналісты выкарыстоўвалі на Каўказе ў 1918—21 і пазней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУНЕ́Ц Пятро (Пётр Мікалаевіч; 4.5.1911, в. Азярычына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 5.3.1997),
бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1940). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Піянер Беларусі», час. «Бярозка», наБел. радыё. Друкаваўся з 1932. Першы зб. апавяданняў «Юныя змагары» (1940). Большасць твораў пра дзяцей і для дзяцей. Склаў зб. успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (1948). Выдаў брашуру пра Я.Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй» (1979). Набел. мову пераклаў паасобныя творы С.Міхалкова, Б.Емяльянава, Ж.Грывы, А.Талвіра, Дж.Радары, З.Эргле і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІЛЬВІ́ЦІС (Tilvytis) Тэафіліс (28.1.1904, в. Гайджай, Літва — 5.5.1969),
літоўскі паэт.Нар. паэт Літвы (1954). Друкаваўся з 1923. У лірыка-сатыр. паэме «Аратыя» (ч. 1—4, 1930—65) гіст. хроніка Літвы; яна адзначана фрагментарнасцю кампазіцыі, умоўнымі, сімвалічнымі вобразамі, эпіграмнасцю. Эпічная паэма «Дзічус» (1934) і раман «Падарожжа вакол стала» (1936) — сатыра на «залатую моладзь», бюракратаў. Аўтар зб-каў лірыкі «Вецер Балтыкі» (1948), «Санеты пра шчасце» (1951), «Дом мой родны» (1958), паэм «Уснынэ» (1949, у рус.пер. «На зямлі літоўскай», 1953), «Песня цаною жыцця» (1962, пра В.Монтвілу) і інш.Набел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Астрэйка, С.Быстрыцкая, Я.Семяжон, М.Танк. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Raštai. Т. 1—6. Vilnius, 1975—82;
Бел.пер. — у кн.: Літоўская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1977. Т. 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЮ́К Уладзімір Паўлавіч (25.10.1913, Мінск — 22.1.1977),
бел. кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскі тэхнікум цыркавога мастацтва (1932). З 1933 на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, з 1935 на Мінскай студыі кінахронікі. У Вял.Айч. вайну франтавы аператар: удзельнічаў у здымках фільмаў «Дзень вайны» (1942), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944) і інш.; яго кадры выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З 1946 на кінастудыі «Беларусьфільм». Здымаў хроніку, дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. Аператар фільмаў «Шчасце народа» (1949), «Народны паэт» (1952), «Кастусь Каліноўскі», «Магілы не маўчаць» (абодва 1963), «Птушка «ікс» (1972) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сустрэча герояў Брэста» (1961, з У.Шэлегам), «Штрыхі да партрэта» (1968, з І.Пікманам і Р.Ясінскім), «Край крынічны» (1972). Рэжысёр-аператар фільмаў «Балгарскія сустрэчы» (1961), «Па дарогах Беларусі» (1967), «У добры шлях» (1969), «Паўстагоддзя ў кіно» (1971) і інш.