ЦІЛЬВІ́ЦІС (Tilvytis) Тэафіліс (28.1.1904, в. Гайджай, Літва — 5.5.1969),
літоўскі паэт. Нар. паэт Літвы (1954). Друкаваўся з 1923. У лірыка-сатыр. паэме «Аратыя» (ч. 1—4, 1930—65) гіст. хроніка Літвы; яна адзначана фрагментарнасцю кампазіцыі, умоўнымі, сімвалічнымі вобразамі, эпіграмнасцю. Эпічная паэма «Дзічус» (1934) і раман «Падарожжа вакол стала» (1936) — сатыра на «залатую моладзь», бюракратаў. Аўтар зб-каў лірыкі «Вецер Балтыкі» (1948), «Санеты пра шчасце» (1951), «Дом мой родны» (1958), паэм «Уснынэ» (1949, у рус. пер. «На зямлі літоўскай», 1953), «Песня цаною жыцця» (1962, пра В.Монтвілу) і інш. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Астрэйка, С.Быстрыцкая, Я.Семяжон, М.Танк. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Тв.:
Raštai. Т. 1—6. Vilnius, 1975—82;
Бел. пер. — у кн.: Літоўская савецкая паэзія: Анталогія. Мн., 1977. Т. 1;
Рус. пер. — Избранное. М., 1951;
Поэмы. М., 1958;
Стихи. М., 1964.
Літ.:
Кубилюс В. Теофилис Тильвитис. М., 1958.
т. 17, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)