РУНЕ́Ц (Пятро) (Пётр Мікалаевіч; 4.5.1911, в. Азярычына Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 5.3.1997),
бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст. ін-т журналістыкі ў Мінску (1940). Настаўнічаў, працаваў у газ. «Піянер Беларусі», час. «Бярозка», на Бел. радыё. Друкаваўся з 1932. Першы зб. апавяданняў «Юныя змагары» (1940). Большасць твораў пра дзяцей і для дзяцей. Склаў зб. успамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (1948). Выдаў брашуру пра Я.Маўра «Чалавек з крылатай фантазіяй» (1979). На бел. мову пераклаў паасобныя творы С.Міхалкова, Б.Емяльянава, Ж.Грывы, А.Талвіра, Дж.Радары, З.Эргле і інш.
Тв.:
У веснавыя дні. Мн., 1954;
Бярозавы конь. Мн., 1956;
Гіпсавая маска. Мн., 1958;
Канец казкі. Мн., 1960;
Вясёлыя здарэнні. Мн., 1962;
Алёшка-верхалаз. Мн., 1963;
Аб чым шэпчацца аер. Мн., 1966;
Белы васілёк. Мн., 1971;
Добрая душа. Мн., 1977;
Незвычайны збор. Мн., 1981;
Апошняе шчасце. Мн., 1984;
Незвычайны наведвальнік. Мн., 1985.
т. 13, с. 450
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)