Зага́на ’недахоп’, ’выгавар’, дыял. маг. загу́на ’асуджэнне’ (Юрч.). Рус. смал. зага́на ’недахоп’, ’пакаранне’. Бязафіксны аддзеяслоўны (ад *заганіць, параўн. укр. зага́нити ’асудзіць’) назоўнік. Гл. ганьба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но́шта ’ноша, вязка, клунак’ (Гарэц.; брасл., шчуч., даўгаўп., ігнал., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў названага слоўніка, з літ. naštà ’тс’ (аддзеяслоўны назоўнік ад nèšti ’нясці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамо́ва ’публічнае выступленне’ (ТСБМ, Яруш., Гарэц.). Укр. промо́ва, польск. przemowa ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад прамовіць < мовіць (гл.). Не выключана і запазычанне з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тала ’пута’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад пу́таць (гл.) — ’тое, чым путаюць’; параўн. рус. путло (ад пу́то, Праабражэнскі, 2, 155; Фасмер, 3, 412).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ральба́ ’ворыва’ (Выг.), ’узаранае поле’ (слаўг., Яшк.). Ад ралі́ць (гл.) пры дапамозе суф. -ба, што стварае назоўнік з характарыстыкай пэўнага дзеяння, параўн. пасьба, сяўба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубле́й ’ненажэрны чалавек’ (ТС). Экспрэсіўны назоўнік ад рубаць ’есці’ (гл.) як мане́й ’хлус’, целяпе́й ’маруда’; ‑л‑ магло з’явіцца ў выніку кантамінацыі рубаю і *рублю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стар ‘старое, былое’ (Нас.), ‘старасць’ (Нас., Стан.), ‘старое месцажыхарства’ (Касп.). Адпрыметнікавы назоўнік, гл. стары. Сюды ж, відаць, і дзеяслоў старава́ць ‘гутарыць, размаўляць’ (Нас., Скарбы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́йма ’пасма’ (Шат.), ’жменя’ (Нар. сл., віц.), паймачка ’пучок ільну’ (Сл. ПЗБ). Рус. сімб. пиймо ’звязка нітак’. Аддзеяслоўны назоўнік ад pojęti, pojьmę (гл. узяць, вазьму).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тва́рба ’духмянае рэчыва для прыманкі пчол’ (Мат. Гом.), тво́рба ’прынада для пчол’ (ПСл), тво́рба́ ’тс’ (ТС). Аддзеяслоўны назоўнік з суф. -ба ад тварыць2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тварэ́нне ’стварэнне; твор’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), творэ́нне ’тс’: bożaje tworèńnie (Пятк. 2), творыенʼе ’тс’ (Вруб.). Аддзеяслоўны назоўнік ад тварыць1; параўн. стварэнне, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)