ЭТЫМАЛО́ГІЯ (грэч. etymologia ад etymon ісціна, сапраўднае значэнне слова + ...логія),
раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне значымых адзінак мовы (слоў, марфем, устойлівых спалучэнняў, выразаў) шляхам узнаўлення першапачатковых фармальных і семантычных сувязей паміж імі, страчаных або аслабленых у працэсе развіцця асобных моў. Гэта дасягаецца праз ідэнтыфікацыю (атаясамліванне) моўных адзінак ці іх частак пры параўнанні на падставе параўнальна-гіст. метаду. Пры ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюць фанет., словаўтваральны, семантычны, культ.-гіст. і інш. крытэрыі. Фанет. крытэрый грунтуецца на веданні дакладных гукавых адпаведнікаў у роднасных мовах (гл.Роднасць моў), што дазваляе атаясамліваць знешне непадобныя моўныя адзінкі, напр., бел. «бераг» і польск brzeg. Словаўтваральны ўстанаўлівае вытворную аснову этымалагічна няяснага слова шляхам уключэння яго ў вядомы словаўтваральны рад (мадэль), напр., паходжанне тэрміна «бі́ла» (язык звана, дэталь у кроснах і інш.) ад «біць» пацвярджаецца радам утварэнняў: «шы́ла» (ад «шыць»), мы́ла (ад «мыць») і г.д. Семантычны ўлічвае тыповыя змены значэнняў унутры адной ці ў розных мовах, параўн., бел. «гара» і балг. гора́ (лес, звычайна на гарах). Звесткі з этнаграфіі, гісторыі, міфалогіі выкарыстоўваюцца ў якасці культ.-гіст. крытэрыя пры этымалагізацыі асобных слоў, устойлівых выразаў, моўных клішэ, рытуальных формул і інш.Напр., дыялектнае слова «ластавінне» (вяснушкі) паходзіць са стараж. уяўленняў, згодна з якімі разбурэнне гнязда ластаўкі прыводзіла да з’яўлення вяснушак на твары таго, хто гэта зрабіў. Пры этымалагізацыі ў залежнасці ад старажытнасці слова ў якасці параўнальнага матэрыялу прыцягваюцца факты адной мовы (найб. каштоўнасць маюць паказанні дыялектаў, паколькі ў іх часцей, чым у літ. мове, захоўваюцца архаічныя формы і значэнні), групы ці ўсёй сям’і роднасных моў, а таксама факты няроднасных моў (для вызначэння крыніц запазычанняў, калек і тыпалагічных паралелей). Пры ігнараванні ці няведанні навук. крытэрыяў этымалагізацыі паходжанне моўных адзінак тлумачыцца на падставе іх выпадковага знешняга падабенства [напр., дыялектнае слова «не́лень» (від дуба, які позна распускаецца) звязваюць з паняццем «лянівы» (параўн.інш. назву — лянівы дуб), на самай справе паходзіць ад «ліняць», пра што сведчыць інш. дыялектная назва «не́лін» (від дуба, на якім доўга трымаецца лісце); гл.Народная этымалогія].
На ранніх этапах развіцця Э. для выяўлення першапачатковага значэння дапускаліся адвольныя збліжэнні падобных слоў. Навук. характар Э. набыла толькі ў межах параўнальна-гістарычнага мовазнаўства. асабліва калі з’явіліся першыя этымалагічныя слоўнікі. У этымалагічных слоўніках часта прыводзяцца толькі гіпатэтычныя меркаванні (паколькі для ўстанаўлення паходжання пэўных слоў і выразаў не заўсёды ёсць гістарычна засведчаныя факты). У асобных выпадках такіх этымалагічных версій можа быць некалькі. пры поўнай іх адсутнасці канстатуецца няяснасць паходжання слова. У галіне бел. Э. працавалі Я.Ф.Карскі, Р.А.Ільінскі. М.О.Коген. Л.М.Цвяткоў. П.А.Бузук і інш. Праблемы Э. распрацоўваюцца ў Ін-це мовазнаўства Нац.АН Беларусі і ВНУ рэспублікі.
Літ.:
Булахаў М.Г. З этымалагічных назіранняў Я.Ф.Карскага // Весн. БДУ. Сер. 4. 1971. № 1;
Аха́яць2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяць ’лаяць, зневажаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сухапёрам ’мыць бялізну пры дапамозе праніка’ (мядз., Нар. сл.), сухопі́рам ’праць бялізну, не замачваючы яе’ (пін., З нар. сл.), сухо́пірна ’тс’ (Варл.), адсюль, відаць, і сухо́перна ’нечакана’: баба сухоперна памерла (Касп.), г. зн. не хварэючы. Укр.сухо́перкі ’аб мыцці бялізны без замочвання’, сухо́перний ’памыты такім спосабам’. Да сухі і праць, гл. У першым слове ё < е з формы прэзенса з пераходам у о пад націскам; у другім слове ‑і‑ падаўжэнне ‑ь‑ з формы *pьrati (Варбат, Морфон., 60–61).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
naczynie
naczyni|e
н.
1. пасудзіна; судзіна;
~a kuchenne — кухонны посуд; посуд;
zmywać ~a — мыць посуд;
2.анат. сасуд;
~a krwionośne — крывяносныя сасуды
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
scrub
I[skrʌb]1.
v.t. (-bb-)
шарава́ць, мыцьабо́ чы́сьціць, шару́ючы
2.
n.
шарава́ньне n.
II[skrʌb]1.
n.
1) нізкаро́слыя дрэ́вы або́ кусты́
2) нізкаро́слы чалаве́к або́ жывёліна
3) Sport. рэзэ́рва f., запа́с -у m.
2.
adj.
малы́, благі́, слабы́; го́ршы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Жмы́хаць ’мыць бялізну’ (расон., Шатал.), жма́хаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.дыял.жмы́хать ’тс’, укр.жминка́ти, жма́кати ’тс’, славац.žmýkať ’тс’, славен.žmikati ’сціскваць (у тым ліку вінаград, сыр, бялізну)’, žmúlja ’пральная дошка’. Ад. прасл.*žьm‑ (гл. жаць2) з суфіксамі ‑уха‑, ‑аха‑ (Слаўскі, SR, 1, 76) ці ‑ука‑ ўтварыліся дзеясловы з абазначэннем дэфарміруючага сцісквання; магчыма, менавіта на гэта ўказваў экспрэсіўны суфікс. Параўн. рус.жмакать ’неахайна сціскваць’, серб.-харв.жми̏кати ’выціскваць’ і інш. У гаворках адбывалася семантычная спецыялізацыя: пераход да ’праць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ШПАЛЕ́РЫ (ням. Spalier ад італьян. spalliera),
1) насценныя гладкатканыя дываны, выкананыя ў тэхніцы т.зв. рэпсавага ўточнага перапляцення. Выява ўтвараецца чаргаваннем рознакаляровых нітак утку (шэрсць, шоўк. часам залатыя ці сярэбраныя ніткі), якія перадаюць паступовую змену тону або рэльефнасці і, шчыльна закрываючы нефарбаваную аснову (шэрсць, лён), ствараюць характэрную рубчастую фактуру. Ш. ўзнаўляюць узор або карціну ў натуральную велічыню з кардону, які найчасцей выконваўся паводле мініяцюр, гравюр ці карцін вядомых мастакоў.
Вытокі ткацкай тэхнікі Ш. у маст. тканінах Стараж. Грэцыі, Месапатаміі, копцкіх тканінах 3—12 ст. У Зах. Еўропе Ш. вядомы з канца 11 ст. Дасягнулі росквіту ў 2-й пал. 14 ст. ў творах майстроў Парыжа, Араса, Турнэ і Бруселя, калі геам., расл. і геральдычныя матывы змяніліся сюжэтнымі выявамі рэліг., міфалагічнай, гісторыка-рамант. тэматыкі, серыямі, прысвечанымі ўшанаванню каралеўскіх і магнацкіх родаў: «Апакаліпсіс» (ткач Н.Батай, мастак Ж.Бандоль, 1377—80), серыя «Дзевяць герояў» (каля 1385, усе парыжская школа), «Дама з аднарогам», «Паляванне на аднарога», «Тры каранаванні» (усе канец 16 ст., брусельская школа) і інш. У 17 ст. агульнаеўрап. вядомасць набылі вырабы каралеўскай мануфактуры габеленаў у Парыжы (серыі «Гісторыя Аляксандра», «Гісторыя караля», «Месяцы», «Каралеўскія дамы» і інш.), пасля чаго да 19 ст. ўсе Ш. сталі называць габеленамі. Сярод мастакоў, якія выконвалі эскізы і кардоны для Ш., П. да Картона, Н.Пусэн, П.П.Рубенс і інш.
На Беларусі Ш. выраблялі ў канцы 17—1-й пал. 19 ст. на ткацкіх мануфактурах (тапіцэрыях) кн. Радзівілаў у Бяла-Падлясцы (цяпер Польшча), Нясвіжы (Мінская вобл.), Альбе (цяпер у межах Нясвіжа), Міры (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.), Карэлічах (гл.Карэліцкія шпалеры), кн. Агінскіх у Слоніме (Гродзенская вобл.; 12 Ш. з выявамі ант. статуй, у т. л. «Флейтыст», «Амфітрыта», «Вакханка», «Геркулес»), на каралеўскіх мануфактурах А.Тызенгаўза ў Гродне. У сучасным габеленавым ткацтве да традыц. гладкатканай тэхнікі і кампазіцыйнай пабудовы Ш. звярталіся Л.Пятруль, Ф.Шунейка і інш. 2) Рулонная папера (узорыстая ці аднатонная) для абклейкі сцен, столі і інш. Працэсы вытв-сці: выраб друкавальнай формы (клішэ), друкаванне малюнка на машыне, сушка і перамотка. Адрозніваюць Ш. звычайныя, вільгацеўстойлівыя (якія можна мыць) і гукапаглынальныя (варсаваныя). На Беларусі вырабляюцца на Мінскай шпалернай фабрыцы, Гомельскім акцыянерным таварыстве «Гомельшпалеры».
3) У садова-паркавым мастацтве рады дрэў, кустоў абапал дарогі ці дарожкі, якія ўтвараюць алеі. Выкарыстоўваюцца пераважна пры стварэнні рэгулярных кампазіцый. Алеі маглі мець выгляд калідораў з высокімі зялёнымі сценамі, у якіх праразаліся «дзверы» і «вокны». Падобныя сцены могуць акаймоўваць прамавугольнікі баскетаў, аддзяляюць партэры ад бакавых алей, служаць фонам, на якім размяшчаюцца скульптуры. Жывую агароджу робяць з граба, ліпы, бука ляснога, а таксама з некаторых высокарастучых кустоў. На Беларусі Ш. вядомы ў парках вёсак Воўчын Камянецкага р-на Брэсцкай вобл., Дзярэчын Зэльвенскага, г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-наў Гродзенскай вобл., вёсак Бачэйкава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., Альба Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. і інш. Ш. наз. таксама рашотку-апору для прымацавання павойных раслін.
4) Рады, шарэнгі войск па абодва бакі руху каго-н. або чаго-небудзь.
Літ.:
Трызна Дз.С. Беларускія дываны і габелены. Мн., 1981.
С.У.Пешын, В.Р.Анціпаў.
Шпалеры «Юнакі, якія кідаюць ружы свінням і зерне галубам». Фрагмент. Францыя. Пач. 16 ст.Шпалеры «Бітва пад Славечнай» (фрагмент). Карэлічы. 2-я пал. 18 ст.Шпалеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
säubernvt
1) чы́сціць, мыць, прыбіра́ць
2) (von D) перан. ачышча́ць, вызваля́ць (што-н. ад чаго-н., ад каго-н.);
das Land vom Féinde ~ ачы́сціць краі́ну ад во́рага
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Мыт1, мы́та ’падатак за правоз тавараў цераз граніцу ці на тэрыторыі дзяржавы’ (ТСБМ, Гарб., Гарэц., Груш., Др.-Падб., Касп.). Укр.мито, рус.мыто, ст.-рус.мытъ, мыто, польск., н.- і в.-луж.myto, чэш., славац.mýto, славен.míto, серб.-харв.ми́то, ми̑т; макед., балг.мито, ст.-слав.мыто. Прасл.myto. Запазычана са ст.-в.-ням.mûta ’пошліна; мыта’ (Міклашыч, 208; Уленбек, AfslPh, 15, 489; Фасмер, 3, 26; Скок, 2, 434; Атрэмбскі, Sprache, 12, 1966, 61–62; Германовіч, Лекс. і грам., 3). Сюды ж мы́тнік ’служачы мытніцы, чыноўнік’ (ТСБМ, Груш.).
Мыт2 ’глыбокае месца ў рацэ з вірам’ (паўн.-усх., КЭС). Да мыць (гл.): ад дзеепрыметніка ⁺мытъ ’вымытае вадою месца’.
Мыт3, мыту́ха ’панос у парасят’ (драг., З нар. сл.), ’панос’ (усх., КЭС; Грыг., Касп.), ’дызентэрыя’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), магчыма, ’хвароба скаціны’ (Анік.). Вярэніч (Бел.-рус. ізал., 25) адносіць сюды і мыт ’інспекцыйная хвароба коней: запаленне слізістай абалонкі насаглоткі і падсківічных залоз’ (ТСБМ; стаўбц., валож., КЭС), укр.мит ’тс’, рус.калуж.мыти́ца ’тс’. Рус.мыт ’панос’ (паўсюдна) Фасмер (3, 25) супастаўляе са ст.-інд.mū́tram ’мача’ і выводзіць з мыть ’мыць’. Параўн. таксама і польск.mycić się, nicić się ’хварэць на панос’.