КА́ЛНІНЬШ (Альберт Пятровіч) (н. 30.9.1928, Мінск),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1958). Працаваў у БелНДІдзіпрасельбудзе (да 1988; з 1976 кіраўнік арх.майстэрні). Асн. работы: генплан і праект дэталёвай планіроўкі г. Чавусы (1963—67), праекты планіроўкі і забудовы вёсак Леніна Горацкага (1965—75), Сяменча Жыткавіцкага (1970—78), Сноў Нясвіжскага (1970—80), Расна Камянецкага (1975—80) р-наў; комплексны праект в. Усакіна Клічаўскага і пас. Жамчужны Баранавіцкага (абодва 1979—85) р-наў; мемарыял Вязень-Сялец у Клічаўскім р-не (1985). Аўтар тэарэт. работ па пытаннях архітэктуры і капітальнага буд-ва на вёсцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПА́ЛА (Kampala),
горад, сталіца Уганды, адм. ц.Цэнтр. правінцыі. Знаходзіцца каля паўн. ўзбярэжжа воз. Вікторыя. 945 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, металаапр., дрэваапр., тэкст., аўтарамонтныя майстэрні. Ун-т. Музей Уганды (у т. л. унікальная калекцыя афр.муз. інструментаў). Цэнтр археал. даследаванняў. Нац. тэатр.
Засн. ў 1890 англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала — антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася стараж. сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандл.цэнтр. З 1906 мела гарадскі, з 1949 муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКІ ІНСТРУМЕНТА́ЛЬНЫ ЗАВО́Д «СІТА́МА».
Знаходзіцца ў г. Кобрын Брэсцкай вобл. Створаны ў 1960 на базе слясарнай майстэрні (1924), лесапільнага з-да (1940), кузні, ліцейнай і мех. майстэрняў (1946—50) райпрамкамбіната. У 1961—65 рэканструяваны, пабудаваны гал.вытв. корпус па выпуску слясарна-мантажнага інструменту і быт. памяшканні. З 1968 Кобрынскае інстр.ВА. З 1986 з-д у складзе Бел.інстр.ВА. Сучасная назва з 1996. Асн. прадукцыя (1998): ключы гаечныя двухбаковыя, тарцовыя, малаткі і зубілы слясарныя, нажніцы для рэзкі ліставога металу, рамкі нажовачныя, адвёрткі, клупы для наразання разьбы на трубах, клеймы лічбавыя і літарныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛІ (Мікалай Джэмсавіч) (Якаўлевіч; 17.8.1894, Масква — 3.12.1966),
расійскі архітэктар. Правадз.чл. Акадэміі архітэктуры СССР (з 1950) і Акадэміі буд-ва і архітэктуры СССР (з 1957). Скончыў Вышэйшыя маст.-тэхн. майстэрні ў Маскве (1922). У 1920—41 выкладаў у маскоўскіх вышэйшым тэхн. вучылішчы імя Баўмана, арх. ін-це. Сярод работ: асн. збудаванні Днепрагэса (у сааўт.) і жылыя кварталы ў г. Запарожжа (1927—31) на Украіне, станцыі метро «Кіраўская» (1935) і «Павялецкая-кальцавая» (1949) у Маскве, праекты аднаўлення гарадоў Цвер (1945), Рыга (1946) і інш. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (1947—54).
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыла Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1949), з 1962 выкладала ў ім. У 1975—80 кіраўнік (з Л.Куліджанавым) рэжысёрска-акцёрскай майстэрні. З 1949 на кінастудыі імя Горкага ў Маскве. Творчасць вылучаецца ўменнем перадаваць псіхал. клімат часу, гібкасцю і разнастайнасцю маст. прыёмаў. Паставіла кінафільмы «Памяць сэрца» (1958), «Еўдакія» (1961), «Ім скараецца неба» (1963), «З ранку» (1966), «Тры таполі на Плюшчысе» (1968); тэлефільмы «Семнаццаць імгненняў вясны» (паводле Ю.Сямёнава, 12 серый, 1973), «Мы, што ніжэй падпісаліся» (паводле А.Гельмана, 1980); муз. фільм «Карнавал» (1982). Дзярж. прэмія Расіі 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТА́ЦКІ ФОНД БЕЛАРУ́СІ,
грамадская арганізацыя, якая існавала ў 1944—90 пры Саюзе мастакоў Беларусі. Прапагандаваў творы мастацтва, наладжваў выстаўкі, конкурсы, заказы на стварэнне твораў выяўл. мастацтва, вёў работу з нар. майстрамі, не аб’яднанымі ў маст. саюзы, арцелі і промыслы, займаўся пытаннямі буд-ва і арэнды майстэрняў, маст.вытв. прадпрыемстваў. Меў Мінскі маст.-вытв. камбінат, Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва, маст.-вытв.майстэрні ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, салоны-магазіны. У 1990 маст. фонд Беларусі і Саюз мастакоў Беларусі рэарганізаваны ў адзіную структурную арганізацыю Саюз мастакоў Беларусі (з 1995 Беларускі саюз мастакоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ ДЫВАНО́ВАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Засн. ў 1752 у прадмесці Нясвіжа Альбе ўладальнікам горада М.К.Радзівілам Рыбанькам як мастацкая майстэрня. У ёй працавала некалькі ткачых (тапісерак) мясц. паходжання. Кожная з іх мела па 4—5 памочніц-дзяўчат, якія пасля навучання таксама станавіліся майстрыхамі. Мяркуецца, што майстэрня была арганізавана для выканання разам з аналагічнай у Мірскім замку (адкрыта ў 1747) задуманай Рыбанькам серыі шпалераў са сцэнамі з гісторыі роду Радзівілаў. У 1757 яшчэ адна майстэрня створана ў Камянцы. У 1762 усе майстэрні пераведзены ў Карэлічы, дзе праца над шпалерамі прадоўжана (гл.Карэліцкія шпалеры).
Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1940 як міжраённыя майстэрні капітальнага рамонту. У Вял.Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1947. У 1958 ператворана ў аўтарамонтны з-д, у 1959 у экскаватарарамонтны; з 1995 арэнднае прадпрыемства «Гідрасельмаш», з 1999 — сучасная назва. Асн. прадукцыя (2000): с.-г. тэхніка (камбінаваныя глебаапр. агрэгаты, касілкі і інш.) і запасныя часткі да яе; кавальскія вентылятары, гідраўл. шасцяронныя помпы, тавары нар. ужытку (ледабуры, прыстасаванне для дэмантажу шын, бетонамяшалкі і інш.). Ажыццяўляе рамонт гідраўл. помпаў і размеркавальнікаў, павузлавы рамонт экскаватараў.
славенскі архітэктар; заснавальнік славенскай арх. школы 20 ст. Вучыўся ў Вене ў АМ і ў майстэрні О.Вагнера. З 1911 выкладаў у маст.-прамысл. школе, АМ у Празе, з 1920 ва ун-це ў Любляне. Эвалюцыяніраваў ад стылю мадэрн да нац. рамантызму і функцыяналізму. Асн. работы: «Захерлаў дом» (1903—05) і царква св. Духа (1911) у Вене, універсітэцкая б-ка ў Любляне (1936—40); рэканструкцыя раёна Градчаны ў Празе (1920—39), пл. Рэвалюцыі, набярэжных рэк Градашчыца і Любляніца (з 1920) у Любляне.
1. Даць каму‑н. месца для жылля; усяліць. Пасяліць студэнтаў у інтэрнат. Пасяліць сям’ю ў новым доме. □ — Людзей у нас поўна. Але вы не бойцеся, я вас пасялю ўдвух у трэці пакой. Мы яго на ўсякі выпадак трымаем у рэзерве.Сабаленка.
2.перан. Выклікаць (якое‑н. пачуццё, адчуванне і пад.). Цяпер Веру быццам падмянілі. Сяброўкі таксама прыціхлі. Гора Веры пасяліла ў майстэрні сумную цішыню.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)