nibble

[ˈnɪbəl]

1.

v.

1) абгрыза́ць, шчыпа́ць, скуба́ць (траву́)

2) клява́ць, то́ркаць (пра ры́бу)

3) е́сьці мале́нькімі кава́лачкамі або́ ма́ла

4) атакава́ць, дро́бязна крытыкава́ць

2.

n.

1) куса́ньне, абгрыза́ньне n.

2) адку́шаны кава́лачак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

splinter

[ˈsplɪntər]

1.

n.

стрэ́мка f.; дро́бны во́стры кава́лачак, аско́лак -ка m.

The mirror broke into splinters — Лю́стра разьбілася на дро́бныя кава́лачкі

2.

v.t.

расьсяка́ць, расшчапля́ць, кало́ць (дро́вы)

3.

v.i.

адступа́цца, адшчапля́цца, аддзяля́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пло́мба

(польск. plomba < фр. plomb, ад лац. plumbum = свінец)

1) кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу з выціснутай на ім пячаткай, які прывешваецца да замкнутых дзвярэй, прыбораў, апаратаў і інш.;

2) рэчыва, якім запаўняюць карыёзнае дупло ў зубе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Тампо́н ’стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. тампо́н, польск. tampon, з франц. tampon ’корак, затычка; тампон’; яно з’яўляецца назалізаванай формай слова tapon ’жмут адзення, бялізны’, якое, у сваю чаргу, уяўляе сабой утварэнне з суфіксам ‑on ад франк. *tappo, што роднаснае ст.-в.-ням. zapho ’затычка’, ням. Zapfen ’тс’, ст.-англ. tœppa і англ. tap ’тс’ (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неразбо́рлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, што цяжка разабраць, прачытаць. Алесь падаў сакратару ліст — кавалачак паперы ў клетку, спісаны крывым, неразборлівым почыркам. Галавач. Высокі, белабрысы камендант доўга гартаў акты, углядаўся ў неразборлівыя каракулі падпісаў. Асіпенка. // Незразумелы, няясны. Гутарка прысутных злівалася ў неразборлівы гоман. Пестрак. З вагона, у тлуме галасоў, пачуўся неразборлівы адказ. Пальчэўскі.

2. Які не вызначаецца разборлівасцю, патрабавальнасцю. Неразборлівае карыстанне сродкамі выражэння [у паэме] прывяла да пэўнай аднастайнасці, рытмічнай і маляўнічай. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скра́вак ‘акравак, беражок’ (Ласт.), ‘абрэзак’ (віл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ‘скосак’ (Мат. Гом.), ‘малы кусочак хлеба’ (навагр., Нар. сл.). Параўн. польск. skrawek ‘тс’, якое ад skraw ‘асколак, трэска’ < skrawać (Варш. сл.). Слова чаргаваннем галосных звязана з кро́іць, кро́ю (гл.), аналагічна да польск. stawać : stojać, napować : napajać і г. д. (Брукнер, 268), што можа сведчыць пра запазычанне. Аднак значэнне ‘малы кавалачак хлеба’ збліжае слова з акрае́ц, акра́йчык ‘тс’, скра́йка ‘тс’. Гл. скрайчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pat

[pæt]

1.

v., -tt -

1) пля́скаць (кава́лак це́ста і пад.)

2) ля́паць (па плячы́), гла́дзіць

pat a dog — пагла́дзіць саба́ку

2.

n.

1) паля́пваньне, гла́джаньне n.

2) малы́ кава́лачак (асабл. ма́сла)

- pat on the back

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Невялічкая дошчачка або кавалачак кардону, на якіх адзначаны вага, цана, месца прызначэння тавару, багажу. На кожнай рэчы вісела бірка з цаною.

2. перан. Характарыстыка (звычайна адмоўная), якая даецца каму‑н. па шаблону. [Стэфа Міхасю:] — Не ведаеш зусім чалавека і адразу — бірку яму. Нельга так да людзей. Савіцкі.

3. Уст. Зашпілька ў выглядзе кавалачкі дрэва замест гузіка.

4. Уст. Палачка, на якой нарэзамі вёўся ўлік чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Brcken m -s, - кава́лачак; кро́шка;

ein paar ~ Deutsch павярхо́ўныя ве́ды няме́цкай мо́вы;

das ist ein hrter ~ гэ́та нялёгкая спра́ва;

j-m inen schwren ~ ufbrummen узвалі́ць на каго́-н. ця́жкую спра́ву

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

taste1 [teɪst] n.

1. смак;

sweet to the taste сало́дкі на смак;

it’s to my taste гэ́та мне да сма́ку

2. кава́лачак; глыто́к;

He had a taste of freedom. Ён адчуў смак волі.

3. густ, схі́льнасць;

a man of taste чалаве́к з гу́стам;

tastes differ пра гу́сты не спрача́юцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)