ЛУЦЭ́ВІЧ (Уладзіслава Францаўна) (25.12.1891, в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 25.2.1960),
бел.літ.-знавец і культ. дзеяч. Засл. дз. культ. Беларусі (1959). Жонка Я.Купалы. Скончыла Віленскую гімназію (1906), пед. курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацельніцай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да суда). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала бел. л-ру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Я.Купалу. З 1919 у Мінску, працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацельніцай і педагогам-метадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 1944—60 дырэктар Літ. музея Я.Купалы. Складальнік зб-каў матэрыялаў пра жыццё і творчасць Я.Купалы «Янка Купала» (1952, з В.Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н.Г.Кудраўцавай). Аўтар артыкулаў і ўспамінаў пра Я.Купалу, успамінаў пра З.Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны спеўнік» (1928, з А.Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала нар. казкі.
Тв.:
Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Там жа. 1946. № 11—12;
3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.
Літ.:
Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12;
Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Там жа. 1982. № 7;
Тарасава Т. Песня вернасці // Дзень паэзіі—82. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
выда́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. выдаць (у 4, 5 знач.).
2. Твор друку, які мае спецыфічныя асаблівасці ў знешнім афармленні, у падборы матэрыялаў і можа быць аднесены да пэўнага тыпу. Акадэмічнае, перыядычнае выданне.
3. Сукупнасць экземпляраў якога‑н. твора, надрукаванага з аднаго набору. Пятае выданне твораў У.І. Леніна.
•••
Афіцыйнае выданне — выданне, якое ажыццяўляецца ад імя ўрада ці кіраўніцтва якой‑н. грамадскай арганізацыі і мае заканадаўчы, нарматыўны або дырэктыўны характар.
На выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж. Дзве слаўныя дачкі ў Маланні. Прыгожыя, абедзве на выданні.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смуро́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Непрыемны, агідны пах. У бочцы было гулка, душна ад пары і нейкага густога смуроду.Самуйлёнак.У бруднай і цеснай майстэрні стаяў страшэнны смурод ад скур і дзёгцю.С. Александровіч.//перан. Пра якую‑н. абстаноўку, асяроддзе, што выклікаюць агіду. [Лабановіч:] — Што прайшло, таго не вернеш, і няма тут чаго каяцца. Добра ўжо і тое, што хоць пачулі смурод местачковага балота... Тфу, паскудства!Колас.
2.Разм.пагард. Пра чалавека. [Зыгмусь:] І давядзі справу да канца так, каб праз некалькі дзён гэты стары смурод узяў цябе замуж.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зберагчы, хаваючы, абараняючы ад каго‑, чаго‑н. [Лабыш:] Я хацеў уберагчы цябе ад розных басякоў і жулікаў і выдаць замуж за чалавека, вартага цябе.Козел.У голасе старога Глушака Ганне пачуўся папрок: не ўберагла [дзіця]!Мележ.[Вера] ў любімай сваёй вопратцы — у адзенні колеру бэж і ў жакетцы з карычневага футра, якія яна ўберагла ад рынку.Мікуліч.// Ахаваць (ад чаго‑н. непрыемнага, небяспечнага, непажаданага). [Галя:] — А на тых жа курортах, кажуць, столькі спакус, што хто яго ведае, ці ўберажэ сябе.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mąż
м.
1. муж; супруг;
wyjść za mąż — выйсці замуж;
2. дзеяч, асоба;
mąż stanu — дзяржаўны дзеяч;
mąż zaufania — давераная асоба;
jak jeden mąż — усе як адзін
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)