пагадзі́цца, ‑гаджуся, ‑годзішся, ‑годзіцца; зак.

1. Выказаць сваю згоду з кім‑, чым‑н.; згадзіцца. Пагадзіцца з прапановай. □ — Так, нялёгкі быў час, — пагадзіўся.. [Понтус], намагаючыся стаць самавітым. Карпаў.

2. Разм. Даць згоду на што‑н., згадзіцца. З Іванам дамовіцца было не цяжка: ён адразу пагадзіўся быць правадніком. Новікаў.

3. Прыйсці да згоды, сысціся на чым‑н. Усе пагадзіліся ісці пехатою. □ Пагадзіліся на тым, што за старшыню будзе Анісім Папок. Сабаленка.

4. Памірыцца з кім‑н. Дзед Купрыян лічыць, што час Аўгініных прочак сышоў. Ёй трэба вярнуцца і пагадзіцца з Васілём. Колас. // Прымірыцца з чым‑н., прывыкнуць да чаго‑н. Камандзір усё не мог пагадзіцца, што людзей яму далі без выбару. Быкаў. Пра стажок ужо меней гаварылі, з горам-бядою пагадзіліся ў хаце. Колас.

5. Разм. Наняцца працаваць на пэўных умовах. Гаспадыня ўжо не рада была і той даплаце, за якую пагадзілася даглядаць Уладзіка. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pflgen

1.

vt дагляда́ць (каго-н.), клапаці́цца (пра каго-н.)

Rat ~ — ра́іцца

Frundschaft mit j-m ~ — сябрава́ць з кім-н.

der Rhe ~ — адпачыва́ць

2.

vi (+ inf з zu) мець звы́чай (рабіць што-н.)

um dese Zeit pflegt er noch zu schlfen — у гэ́ты час ён звыча́йна яшчэ́ спіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пратрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прабыць які‑н. час, трымаючыся за што‑н. Пратрымацца за поручні.

2. Захавацца, не змяніцца на працягу якога‑н. часу. Вось пратрымалася сухмень дзён дзесяць, і лісце на бярозцы пачало жаўцець. Гаўрылкін.

3. Не адступіць, не здацца, утрымаць пазіцыі на працягу якога‑н. часу. Пратрымацца на ўмацаванай пазіцыі. □ Злучэнне пратрымалася да прыцемак. М. Ткачоў.

4. Вытрымаць, устаяць (перад якімі‑н. цяжкасцямі) на працягу якога‑н. часу, да якога‑н. тэрміну. «Яшчэ, яшчэ пратрымацца!» — загадала сама сабе дзяўчынка і чакала, калі ёй стане цёпла. Бураўкін. // Разм. Пражыць. — Жыццё цяпер не тое, дый ты яшчэ, можа, не адзін год пратрымаешся, калі даглядаць. Лупсякоў. Мушу я цяпер прызнацца, Што хацеў бы пратрымацца І яшчэ гадоў дзесятак Ці другі, на добры лад. Гілевіч. // Прабыць дзе‑н., захаваць за сабой месца на працягу якога‑н. часу. Загады, якія .. [Глушко] аддае, правільныя, бо калі б было інакш, то на пасадзе майстра ён не пратрымаўся б і дня. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прывык, ‑ла; зак.

1. Набыць прывычку да чаго‑н.; прывучыцца рабіць што‑н. Прывыкнуць да працы. □ Відаць было, што гэтыя стварэнні [малпы] прывыклі ўжо рабіць рукамі разнастайныя рухі. Маўр. Яго ўсе прывыклі клікаць — Ладымер Паляруш. Чорны. — Абручоў то хопіць, а клёпкі трэба рыхтаваць. — Гутарыць сам-насам .. [бондар] прывык даўно. Чарнышэвіч. // Засвоіць што‑н. як абавязковае, звычайнае. З даўніх год ён прывык да таго, што гаспадаркай займаецца жонка. Бядуля. Рамантык, чалавек адкрытай душы, Алік змалку прывык бачыць у людзях толькі прыгожае, добрае. Дадзіёмаў.

2. Асвоіцца, асвойтацца з кім‑, чым‑н. Першы раз .. [качка] спалохалася, узляцела, а потым прывыкла да Мікіткі. П. Ткачоў. Паступова Якаў прывык да сваёй машыны, стаў добра на ёй ездзіць, толькі даглядаць не надта любіў. Кулакоўскі. Спачатку Саша палохалася [начных птушак], нават ускрыквала ад страху, потым прывыкла і не звяртала ўвагі. Шамякін. // Адчуць сімпатыю, прывязацца да каго‑н. Хлопцы так прывыклі да ветлівай бабулькі, што вельмі часта наведвалі яе. Чарнышэвіч. Выправіўшы Міколу, дзед Лукаш моцна засумаваў. Ён прывык да яго, як да роднага сына. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пясту́н ’спешчаны, раздураны хлопчык’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Варл., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы воўк (у мове паляўнічых)’ (Арх. Федар.; Варл.; віл., смарг., брасл., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы мядзведзь, што застаўся пры матцы’ (Арх. Федар., прыпіска Пяткевіча), ’мядзведзь, які даглядае дзяцей чужой мядзведзіхі’ (Шымк. Собр.), ’аднагадовы мядзведзь, што даглядае за малымі мядзведзянятамі’ (Мядзв.), пестун ’распешчанае дзіця’ (Касп., Бяльк.), укр. песту́н, пісту́н ’выхавальнік; песта’, рус. песту́н ’выхавальнік’, польск. piastun ’служка, што даглядае панскіх дзяцей; выхавальнік’, чэш. pěstoun ’выхавальнік, апякун; настаўнік; захоплены якой-небудзь справай чалавек’, в.-луж. pěston ’абаронца, апякун’, славен. pestȗn ’выхавальнік’, ст.-слав. пестоунъ ’тс’. Прасл. *pestunъ, вытворнае ад *pěstati або *pěstiti (гл. песціць), *pěstovati (гл. пеставаць), далей звязаных з *pěstъ ’таўкач, мяла’, што вобразна перадаюць падкідванне дзіцяці на руках (Варбат, Slavia, 63, 137–139, з літ-рай версій). Пра сувязь з пясць (“часто поднимать ребенка пястью, т. е. нянчить”) гл. Шымкевіч, Покажчик, 228. Гл. таксама Бязлай, 3, 29; Шустар-Шэўц, 2, 1059; ESJSt, 11, 639. Адносна спецыяльнага ўжывання ў мове паляўнічых: “Паводле народнага веравання — старыя ваўкі трымаюць пры сабе леташняе ваўчаня малых ваўчанят даглядаць, якога завуць пястун” (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

overlook

1. [,oʊvərˈlʊk]

v.

1) недагле́дзець, не заўва́жыць (памы́лку)

2) не зварача́ць ува́гі на што, дарава́ць

to overlook an offence — дарава́ць зьнява́гу

3) мець від на што-н. з гары́

This high window overlooks half the city — З гэ́тага высо́кага акна́ віда́ць паўго́раду

4) дагляда́ць што (гаспада́рку); кірава́ць чым

5) глядзе́ць на каго́-што, назіра́ць за кім-чым

2. [ˈoʊvərlʊk]

n.

нагляда́льны пункт

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

maintain

[meɪnˈteɪn]

v.t.

1) ве́сьці, трыма́ць (прадпрые́мства)

2) падтрымо́ўваць, падтры́мваць у́вязь, здаро́ўе і гд)

3) трыма́ць (пара́дак), сачы́ць за пара́дкам

4) утрымо́ўваць, забясьпе́чваць сро́дкамі для існава́ньня; прако́рмліваць

5) дава́ць падтры́мку, абараня́ць (яку́ю-н. ду́мку)

to maintain one’s reputation — абараня́ць сваю́ рэпута́цыю

6) сьцьвярджа́ць, цьве́рдзіць; упэ́ўнена або́ насто́йліва каза́ць

7) дагляда́ць, трыма́ць у пара́дку

This apartment house is maintained very well — Гэ́ты шматкватэ́рны дом ве́льмі до́бра дагле́джаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ёмкі, ‑ая, ‑ае.

1. Якім добра і лёгка карыстацца; зручны. Ёмкі кій. □ Пасля працоўнага дня гэтак прыемна бывае праехаць у ёмкіх санках, на добрым кані! Шамякін.

2. Зграбны, спрытны. На пні прымасціўся Гарвада, Сярэдняга росту, худы, Касцісты і ёмкага складу І з віду яшчэ малады. Колас. Зінчанка — ёмкі хлопец і ўмее даглядаць машыну. Шынклер. // Моцны; лоўкі, меткі. Ёмкі ўдар. □ Ёмкі стрэл, ад якога шумела ў ельніку рэха, агонь, што вырываўся з гільзы, прадавалі нам смеласці. Пташнікаў.

3. Вялікі, ладны. — Папраўляйся, галубок, — разгладжваючы вусы, гаварыў дзед Мікалай. Ён любаваўся, як апетытна Сашка ўплятаў ёмкую лусту хлеба. Даніленка. То была рэчка Вітлянка, з якой я, прыязджаючы сюды ўлетку, не раз цягаў гарбатых ёмкіх акунёў. Хадкевіч. // Моцнага целаскладу; дзябёлы. Андрэй выглядаў ёмкім, прысадзістым, якраз да танка, а мінамётчык — цыбаты, няскладны. Грамовіч. За салдатам у дзвярах паказаліся яшчэ двое, адзін рослы, худы, другі нізкарослы, ёмкі. Дуброўскі.

4. Тое, што і ёмісты; умяшчальны. — Даць больш ёмкія на груз вагоны і мацнейшыя паравозы! Шынклер. — Я вельмі рада, што маю чым падлячыць вас. — [Вольга Віктараўна] налівае ёмкую чарку. — Піце, Андрэй Пятровіч: гэта першы спосаб усцерагчыся ад прастуды. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сачы́ць

1. flgen vi (s) (за кім-н. D), verflgen vt;

сачы́ць вача́мі за кім-н. j-n (A) mit den Augen verflgen;

2. (назіраць за кім-н, чым-н.) bebachten vt; ein uge auf j-n hben; besptzeln vt (шпіёніць);

3. (клапаціцца аб кім-н, чым-н, даглядаць каго-н.) srgen vi (für A), ufpassen vi (auf A), Acht gben* (auf A);

сачы́ць за рабо́тай машы́ны die Arbeit iner Maschne überwchen;

сачы́ць за тым, каб … dafür srgen, dass …;

сачы́ць за сабо́й Wert auf sein Äußeres lgen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Гай1 ’гай’ (БРС, Шат., Нас., Бяльк., Сцяшк., Яшкін, Касп., Грыг., Мядзв., Шн., Бес., Булг.). Агляд значэнняў бел. слова гл. Яшкін, 43–44; Талстой, Геогр., 48–50; ДАБМ, 913. Укр. гай, рус. гай, чэш., славац. háj, польск. gaj, в.-луж. haj, н.-луж. gaj, серб.-харв. га̑ј, славен. gáj. Слав. *gajь. Звычайна тлумачыцца як звязанае са слав. дзеясловам *gojitiдаглядаць, ахоўваць’ (гл. Фасмер, 1, 383, там і агляд іншых версій, якія Фасмер не прымае, здаюцца досыць праўдападобнымі пасля дэталёвага аналізу Талстога, Геогр., 48–56). Талстой лічыць, што, падобна да таго як слова *šuma ’лес’ звязана з *šuměti, слова *gajь роднаснае лексеме *gajiti ’крычаць, шумець’ (там жа, 54–55). Некаторыя спецыфічныя значэнні бел. слова, напр. ’могілкі’ (гл. Яруш.; ДАБМ, 913), тлумачацца з прамежкавага ’гай, асабліва на могілках’ (Гарэц.).

Гай2 ’непрыгодная для апрацоўкі зямля паміж палёў’ (Шатал.: «Мы зовом гаем між полей неудобную землю, де ростэ трава, а лес не ростэ»). Не выклікае сумнення сувязь з гай1 (гл.). Дыяпазон семантыкі славянскай лексемы *gajь вельмі шырокі (параўн. Яшкін, 43–44, і асабліва Талстой, Геогр., 48–54). Талстой (Геогр., 50) спецыяльна адзначае, што ў бел. гаворках gajь мае і спецыфічнае значэнне ’адсутнасць расліннасці’. Гай ’непрыгодная для апрацоўкі зямля паміж палёў’ якраз адносіцца іменна да гэтай катэгорыі семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)