1. Які мае адносіны да мастацкай літаратуры. Літаратурная спадчына. Літаратурны твор.// Які мае адносіны да вывучэння літаратуры, літаратур. Літаратурны гурток. Літаратурны інстытут.// Які мае адносіны да якога‑н. твора мастацкай літаратуры, узяты з якога‑н. твора мастацкай літаратуры. Літаратурны вобраз. Літаратурны герой.
2. Які звязаны са стварэннем мастацкіх, крытычных і публіцыстычных твораў. Літаратурная праца. □ Літаратурная дзейнасць Змітрака Бядулі пачалася ў пачатку дваццатага стагоддзя.Каваленка.
3. Які мае адносіны да літаратараў; пісьменніцкі. Літаратурнае асяроддзе.
4. Які адпавядае нормам, замацаваным у пісьменнасці, літаратуры. Літаратурны стыль. Літаратурнае вымаўленне.
•••
Літаратурнае чытаннегл. чытанне.
Літаратурная мовагл. мова.
Літаратурны фондгл. фонд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размо́ва, ‑ы, ж.
1. Слоўны абмен звесткамі, думкамі; гаворка. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі.Колас.Школа, аб піянерах якой пойдзе наша размова, стаіць непадалёку ад паравознага дэпо станцыі Орша.Шыловіч.//толькімн. (размо́вы, ‑моў). Чуткі, пагалоскі. — Раскажы, Яўхім, урэшце, пра гэты камень падрабязней. Пра яго ходзіць многа размоў.Пестрак.Што б там людзі ні гаварылі і як яго [Касмача] ні абзывалі, а ён рабіў сваю справу. Размовы — не перуны, двор не запаляць.М. Ткачоў.
2.Разм. Мова, гаворка, вымаўленне. Па яго размове я зразумеў, што гэта цыган.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Турні́р ‘спаборніцтва рыцараў у Сярэднявеччы, цяпер звычайна спартыўнае спаборніцтва’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рускую мову (турни́р ‘тс’) з нова-в.-ням.Turnier, якое са ст.-франц.to(u)rnei ‘тс’ ад torner ‘абарачацца’ < лац.tornāre ‘паварочваючы, тачыць выраб на варштаце’ (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 683–684). Ст.-бел.турнея ‘турнір, спаборніцтва’ (XVI ст.), пазней таксама ‘беспарадак, разлад’ (ГСБМ), узыходзіць да ст.-франц.tourneoi ‘рыцарскія спаборніцтвы паводле дакладных правілаў’, а ст.-бел.турнай ‘тс’ (XVI ст.) — з чэш.turnaj ‘спаборніцтва рыцараў’, якое праз ст.-в.-ням. (turnei — баварскае вымаўленне‑aj) прыйшло са ст.-франц.tournoi (праванс.tornei) ‘тс’ < torner ‘абарачацца, вярцецца’ (Булыка, Лекс. запазыч., 119; Голуб-Ліер, 494; Махэк₂, 661; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нячы́сты
1.únrein, nicht rein, únsauber, únreinlich; schmútzig (брудны);
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ве́ча ’веча, сход, на якім вырашаліся грамадскія і дзяржаўныя пытанні ў некаторых гарадах старажытнай Русі’ (КТС, БРС, Яруш.). Укр.віче, рус.вече, пск., наўг.веча́ ’тс’, пск.веча́ть ’крычаць’; ’выдаваць глухі гук’, ст.-рус.вѣче ’веча’; ’тайнае зборышча, загавор’; ’прамова, угаворванне, саромленне, павучанне, прыгавор’, арханг.вечь ’галашэнне’; ’сход’, польск.wiec ’веча, мітынг’, wiecować ’кіраваць’, ст.-чэш.věce, славен.věča ’вясковы суд, судовая справа’; ’падатак’, серб.-харв.ве́ће ’веча, нарада, савет’, ст.-слав.вѣще ’нарада’. Прасл.věti̯o, да веціць (гл.); параўн. яшчэ ст.-рус.вѣтъ ’нарада’, ст.-чэш. аорыст věce ’сказаў’ і ст.-прус.wayte ’вымаўленне’, waitāt ’гаварыць’. Гл. Міклашыч, 387; Праабражэнскі, 1, 109; Траўтман, Altpreuß., 353; Траўтман, 339; Фасмер, 1, 308; Брукнер, 614; Голуб-Копечны, 414; Махэк₂, 687; Шанскі, 1, В, 81; КЭСРЯ, 78.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няпра́вільны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае якім‑н. правілам, нормам. Няправільнае развіццё арганізма. Няправільнае вымаўленне. □ — Мы вельмі рады, — сказаў.. [Бесо] няправільнай расійскай мовай.Самуйлёнак.// Які не адпавядае правілам сіметрыі. Няправільныя рысы твару.
2. Які не адпавядае ісціне; няверны, памылковы. Суддзя звыкла папярэджвае [сведак] аб адказнасці за няправільныя паказанні.Дадзіёмаў.[Люба:] — А няхай бы вы, будучы ў Мінску, зайшлі да .. [Стафанковіча] і сказалі, што млын кепска меле. [Млынар:] — Гэты абармот даў мне няправільны адрас, і я яго не знайшоў.Чорны.
3. Не такі, як трэба; несправядлівы. Няправільная палітыка. □ [Якуб:] — Па-баявому, па-ваеннаму так... Калі ты атрымаў няправільны, на твой погляд, баявы загад, ты мусіш перш яго выканаць, а потым абскардзіць...Зарэцкі.
•••
Няправільны дзеяслоўгл. дзеяслоў.
Няправільны дробгл. дроб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
speech[spi:tʃ]n.
1. мо́ва, маўле́нне; мо́ўная дзе́йнасць;
a figure of speechling. фігу́ра мо́вы;
a part of speechling. часці́на мо́вы;
be slow of speech гавары́ць паво́льна;
speech habits маўле́нчыя на́выкі;
express thoughts by spe ech выка́зваць ду́мкі ўслы́х;
He was startled beyond speech. Ён анямеў ад здзіўлення.
2. гаво́рка, вымаўле́нне;
colloquial speech гутарко́вая мо́ва;
free speech бесцырымо́нная гу́тарка;
London spe ech ло́нданскі дыяле́кт;
He is Irish by his speech. Ён ірландзец, пра што сведчыць яго вымаўленне.
3. (on/about) прамо́ва, выступле́нне, спіч;
an opening/a closing speech усту́пная/заклю́чная прамо́ва;
freedom of speech свабо́да сло́ва;
a speech of welcome прывіта́льная прамо́ва;
make/deliver/give a speech выступа́ць з прамо́ваю
4. размо́ва;
give speech to one’s feelings знайсці́ сло́вы для выка́звання сваі́х пачу́ццяў
♦
speech is silver, silen ce is golden сло́ва – срэ́бра, маўча́нне – зо́лата
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
нечи́стый
1.прил. нячы́сты; (грязный) бру́дны;
нечи́стое бельё нячы́стая бялі́зна;
нечи́стая поро́да нячы́стая паро́да;
нечи́стое произноше́ние нячы́стае вымаўле́нне;
нечи́стая рабо́та нячы́стая рабо́та;
нечи́стое де́ло нячы́стая (бру́дная) спра́ва;
нечи́стая со́весть нячы́стае сумле́нне;
2.сущ., миф. нячы́сты, -тага м.;
◊
быть нечи́стым на́ руку быць нячы́стым на руку́;
нечи́стая си́ла нячы́стая сі́ла.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Га́гыль ’нячысцік, нячыстая сіла’ (Бяльк.). Мяркуем, што можна гэта слова параўнаць з укр.а́гел ’сатана, д’ябал’ (Грынч.), таксама га́гел (апошняе на Сумшчыне, гл. Дарашэнка, ДБ, 9, 106) і далей з рус. царкоўным а́ггел ’злы дух, д’ябал, сатана’ (Даль). Усё паходзіць, мяркуем, з грэч.ἄγγελοβ ’пасланец (> ангел)’ (вымаўляецца: ангелос). У адрозненне ад слова ангел (гл.) тут замацавалася вымаўленне паводле графікі, напісання (магчыма, для дыферэнцыяцыі гэтых двух аднолькавых па паходжанню слоў). Сатана (як і бог) мае сваіх пасланцоў, ангелаў. Па хрысціянскай рэлігіі ангелы, якія праграшылі, знаходзяцца пад узначальваннем сатаны і служаць яму пасланцамі. Параўн. у ст.-рус. помніках: «оуготованыи огнь диѧволоу и ангеломъ ѥго» (Сразн., І, 22). Гл. таксама ў ст.-укр. помніках: «Мѣлъ злым Аггелъ розмову з першою родителкою нашею» (Цімчанка, 7). Адсюль а́ггел (а́гел) (< ангел) ’пасланец д’ябла’ > ’злы дух, д’ябал’. У бел. развіўся пратэтычны гук г‑ (га́гыль < а́гыль < а́гел). Не пераконвае Рудніцкі (521), які думае пра табуістычную дэфармацыю слова ангел.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
э1, нескл., н.
1. Трыццатая літара беларускага алфавіта. Малое э. Вялікае Э.
2. Галосны нелабіялізаваны гук пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму.
1. Выражае з дапамогай інтанацыі розныя пачуцці, перажыванні: здзіўленне, прыкрасць, адчай і пад. «Э, глупства!» — сказаў я сам сабе.Колас.[Загурскі:] — Э-э-э, браце ты мой, той не салдат, хто не марыць быць генералам.Асіпенка.
2. Выражае нязгоду, пярэчанне субяседніку. — Э, дарагі, — жалкуючы, адказаў адзін з мужчын, — не па дарозе нам.Краўчанка.[Бацька:] — Э, не! Пакуль не збяруцца ўсе, не пакажу.Кандрусевіч.
3. Выражае затрымку ў гутарцы ад нечаканасці, здзіўлення і пад. Выбіраецца на сходзе брыгадзір ці жывёлавод — чалавек міжволі ў мінулае кідае: — Э, а з якога ён роду? Як яго бацька ці дзед некалі дбаў?Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)