Засн. ў 1944 у г. Навагрудак Гродзенскай вобл. як райпрамкамбінат, з 1960 з-д «Металіст», з 1966 сучасная назва, з 1994 адкрытаеакц.т-ва. У 1967 уведзены ў дзеянне цэх прылад і рэканструяваны механазборачны, у 1971 рэканструяваны цэх газавых балонаў. У 1976 асвоены выпуск парашковых вогнетушыцеляў для аўтамабіляў. З 1977 працуе цэх па вытв-сці камплектаў вузлоў і дэталей. Асн. прадукцыя (1999): газавыя балоны, апаратура (вентылі, рэдуктары, клапаны), вогнетушыцелі, газабалонныя сістэмы для аўтамабіляў, газавыя воданагравальныя калонкі і быт. прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАРО́ДНАЯ ГАЗЕ́ТА»,
грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 2.10.1990 у Мінску на бел. і рус. мовах штодзённа. Заснавальнік — адкрытаеакц.т-ва «Народная газета». Асвятляе пытанні грамадска-паліт., міжнар. жыцця, праблемы эканомікі, культуры, навукі, дзейнасць органаў заканадаўчай і выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь. Шмат увагі аддае пытанням маралі і права, адносінам чалавека і грамадства. Публікуе заканадаўчыя акты, матэрыялы інфармацыйна-аналітычныя, па пытаннях эканомікі, адукацыі, культуры і гісторыі Беларусі, экалогіі, сац. праблемах, спорце і інш. Дае магчымасць выказацца людзям розных паліт. поглядаў, перакананняў. Шырока выкарыстоўвае лісты чытачоў, пазаштатных аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЁВА,
даўняе жаночае паясное адзенне ўсходніх славян. Вядомы П. расхінная (3 сшытыя суконныя ці паўсуконныя полкі, сабраныя зверху на шнуры, якім мацавалася на таліі, крыссе адкрытае спераду ці збоку) і закрытая, або глухая (4 цалкам сшытыя полкі, адна з якіх не аздобленая). На мяжы рассялення беларусаў, рускіх і ўкраінцаў насілі П. з 2 полак, сшытых прыкладна на 2/3 даўжыні. На Беларусі найб. тыповыя клятчастыя сінія, чырвоныя, чорныя П. неглюбскага строю, аздобленыя ўзорамі квадратаў, ромбаў, крыжыкаў і інш. Бытавала да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ КАНСЕ́РВАВЫ ЗАВО́Д Пабудаваны ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1946 як гар. харчкамбінат. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю піўцэх, у 1960 — кансервавы цэх, у 1962 — цэх безалкагольных напіткаў. У 1972—1976 кансервавы камбінат. Уключаў Драгічынскі крухмала-сокавы, Парэцкі крухмальны, Пагост-Загародскі кансервавы з-ды, якія выйшлі з саставу ў 1993—95. З 1976 сучасная назва, з 1997 адкрытаеакц.т-ва. З 2000 вядзецца рэканструкцыя. Асн. прадукцыя (2001): пладова-агароднінныя кансервы (сокі, соусы, павідла, салаты і інш.), кісялі, экстракты, безалкагольныя напіткі на натур. аснове, у т. л. квасы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́лынь ’верхавая вада’, по́лань ’тоня’ (докш., Сл. ПЗБ). Да по́лы (гл.), першапачаткова полае (адкрытае, пустое) месца, параўн. по́лоць палянка’ (ЛА, 1), ’лапіна сярод поля, лесу’ (Сл. ПЗБ), поло́ня ’паляна’ (Клім.), ’месца, дзе не ўзышло пасеянае’ (Сл. Брэс.), гл. яшчэ палонка. Словаўтварэнне, як голы — галынь ’паляна’ (ЛА, 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байда́н ’зямля, пакінутая для пашы’ (Нас.), ’адкрытае месца’ (Касп.), ’месца на сенажаці, дзе расце толькі маленькі густы сівец, а іншая трава не расце’ (докш., Янк. Мат.), ’будан, выган’. Рус.дыял.байда́н ’пустэча, незабудаванае месца; узвышша; карагод, вясёлая гульня на паветры’. Ужо Даль лічыў, што гэта, магчыма, змена слова майдан. Гэта версія пераконвае. Гук б‑ на месцы м‑ можа быць вытлумачаны фанетыкай цюркскіх моў (у некаторых мовах пачатковае м‑ пераходзіць у б‑). Адносна значэння параўн. шырокую семантыку слова майда́н, якая амаль поўнасцю супадае ў гэтых словах. Параўн. і рус.дыял.буйда́н (тульск.), буя́н ’адкрытае з усіх бакоў, узвышанае месца, базарная плошча; амбар’, якое Трубачоў, Дополн., 1, 257 (пад буя́н), таксама лічыць цюрк. варыянтам слова майда́н. Параўн. буда́н.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́тлішча ’месца жыхарства, сяліба’, ’род, сям’я’ (ТСБМ, Яшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.), ’выкачанае месца’ (Шат., Ян.), ’адкрытае бяздонне на балоце’ (ТС). Не выключана, што котлішча ў значэнні ’выкачанае месца’ толькі амонім іншага паходжання (да каціць). Котлішча ў значэнні ’сяліба, род’ і г. д. генетычна звязана з котла (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПАТЭ́ЦЫЙ (ад грэч. apothēkion сховішча),
адкрытае пладовае цела некаторых сумчатых грыбоў (дыскаміцэтаў) і дыскаміцэтных лішайнікаў. Звычайна мае сподка-, чаша-, дыскападобную і інш. формы, зрэдку мае выгляд шапачкі на ножцы (напр., у смаржкоў). Верхні гіменіяльны слой (гіменій) афарбаваны ў розныя колеры і складаецца з парафізаў, сярод якіх знаходзяцца сумкі са спорамі. Гіменій звычайна падсцілае тонкі слой пераплеценых гіфаў (субгіменій, або гіпатэцый). У лішайнікаў у апатэцый часта ўключаецца ганідыяльны слой водарасцяў. Асаблівасці будовы і колеру апатэцыю — важная сістэматычная прыкмета для вызначэння таксонаў у мікалогіі.
Апатэцый сумчатага грыба з дыскаміцэтаў: 1 — гіфы; 2 — сумкі са спорамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПВЕ́ЛІНГ (ад англ. up наверх + well хлынуць),
падыманне водаў з глыбіняў у верхнія слаі акіяна, мора. Выклікаецца ўстойлівымі вятрамі, што зганяюць паверхневыя воды ў адкрытае мора, на месца якіх падымаюцца воды слаёў, што ляжаць ніжэй, а таксама пасатнымі і ўсх. памежнымі цячэннямі ў Атлантычным, Ціхім і інш. акіянах. Асабліва актыўны ў прыбярэжных зонах, дзе вада падымаецца з глыбіняў 100—300 м. Агульная пл. пастаяннага апвелінгу складае 1 млн.км² пры сярэдняй вертыкальнай скорасці падняцця водаў 1 м/сут. З цыркуляцыяй акіянскіх водаў у працэсе апвелінгу звязваюць утварэнне некаторых радовішчаў карысных выкапняў (напр., фасфарытаў), размяшчэнне багатых прамысл. раёнаў акіяна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НА (лацінскае arena літаральна пясок),
1) у Старажытным Рыме круглая або авальная пасыпаная пяском пляцоўка ў цэнтры амфітэатра. Выкарыстоўвалася для паказу баёў гладыятараў і дзікіх звяроў, конных спаборніцтваў і інш. Ад гледачоў аддзялялася вадзяным ровам ці спецыяльнай агароджай.
2) У цыркавых будынках арэна (манеж) — месца паказу, ігравая пляцоўка, на якой дэманструюцца цыркавыя нумары. Зрэдку выкарыстоўвалася для эксперыментальных тэатральных паказаў.
3) Адкрытае або закрытае збудаванне для правядзення спартыўных спаборніцтваў, музычных і эстрадных фестываляў і іншых масавых мерапрыемстваў.
Арэна амфітэатра ў г. Арль (Францыя). 2 ст.Арэна крытага катка ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага ў Мінску.