Асмалі́ць ’абпаліць’ (Яруш.). Пачаткова ’пакрыць смалой’, а потым, у сувязі з тым што пры гэтым дрэва часта трымаюць на адкрытым агні, пераносна на іншыя прадметы — напр. парсюка ці гусь. Пераход вядомы і ў іншых славянскіх мовах. Адсюль: асма́лак ’галавешка’, асмалёнкі ’бульба з прыгаркай’ (Сцяц.); асмалёнак ’пра смуглага чорнавалосага чалавека’ (Сцяц.) адлюстроўвае яшчэ сувязь з чорным колерам смалы і абсмаленых прадметаў. Магчыма, што ва ўзнікненні слоў асмалёнкі і асмалёнак ёсць сувязь з коранем смаг‑ (параўн. смажыць), а сувязь з смала — вынік пазнейшай народнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балабо́ніць. Рус.балабо́нить ’балбатаць’, балабо́н ’пустаслоў’, укр.балабо́нити ’званіць’, балабо́н ’званок’, чэш.blaboniti і да т. п. Слав. гукапераймальнае ўтварэнне: *bolbon‑, *balabon‑. Што ўсх.-слав. формы не абавязкова выводзяцца з *bolbon‑ (як чэш.blaboniti), сведчыць укр. мова, дзе маем балаб‑ (а не болоб‑). У праформах bolb‑on‑, *balab‑on‑on‑ дзеяслоўны суфікс, што часта выступае паралельна ‑ъt‑, ‑ot‑ (параўн. укр.стукоті́ти ’стукаць’, стуконі́ти ’тс’; балабо́ніць — балбата́ць). Параўн. Бернекер, 69; Праабражэнскі, 1, 13; Пагодзін, РФВ, 39, 2; Махэк₁, 33; Фасмер, 1, 111–112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́чань, печэня, часта ў мн. л.: печане́, пе́чані, пе́чэні ’печань’ (ТСБМ, КЭС, Касп., ТС, Бяльк., Сл. ПЗБ), пе́чэнне ’пячонкі’ (Растарг.). Укр.пече́ня ’смажаніна’, ст.-польск.pieczenia, а з XVIII — pieczeń ’тс’, славац.pečeň, ’пячонка’, pečeňa ’смажаніна’. Прасл.*pečenь ’печанае, смажанае мяса’ (Слаўскі, SP, К 128), з якога пазней развілося ’смажаная печань’ > ’печань’ (Махэк₂, 441; Брукнер, 406; Фасмер, 3, 255–256). Да пячы́ (гл.). Сюды ж: пячэ́ня, пэче́ня ’смажаніна’ (мін., Дзмітр.: Шпіл.; Бес.; Нас.), пічанёўка ’кілбаса, начыненая фаршам з унутранасцей’ (полац., Нар. сл.).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
currency[ˈkʌrənsi]n.
1. валю́та; гро́шы;
foreign currency заме́жная валю́та;
gold curren cy залата́я валю́та;
hard currency канверсі́йная валю́та;
paper currency папяро́выя гро́шы;
soft currency неканверсі́йная валю́та;
currency exchange абме́н валю́ты
2. грашо́вы абаро́т
3. ужыва́льнасць, ужы́тнасць;
give currency to smth. распаўсю́джваць што-н.;
This word is in common currency. Гэтае слова вельмі часта ўжываецца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Pelle sub agnina latitat mens saepe lupina
Пад авечай шкурай хаваецца часта воўчая душа.
Под овечьей шкурой прячется часто волчья душа.
бел. Перабраўся воўк у аўчыну. Авечка, а з клыкамі. Анёлам ляцеў, а чортам сеў.
рус. Волк в овечьей шкуре. Гладка шёрстка, да коготок востёр. Глядит лисой, а пахнет волком.
фр. Le loup qui s’est fait agneau (Волк прикинулся овцой). Faire l’agneau (Прикинуться овечкой).
англ. Wolf in sheep’s clothing (Волк в овечьей шкуре).
нем. Ein Wolf im Schafspelz (Волк в шкуре овцы).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
БРАНЗАЛЕ́Т (ад франц. brancelet запясце),
упрыгожанне для рук (у некаторых народаў і ног) пераважка кольцападобнай формы. З глыбокай старажытнасці бранзалет выкарыстоўвалі як амулет, упрыгожанне, узнагароду; баявыя бранзалеты засцерагалі рукі ад халоднай зброі. Выраблялі з розных металаў, косці, бурштыну, каменю. На Беларусі вядомы касцяныя і рагавыя бранзалеты эпохі неаліту, бронзавыя і медныя бронзавага веку, сярэбраныя, бронзавыя, медныя і жалезныя багата арнаментаваныя жал. веку мясц. вытв-сці. З развіццём гарадоў бранзалеты выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі эмалямі, чарненнем, філігранню, зярненнем, каштоўнымі камянямі, інкрустацыяй; з 11 ст. з’яўляюцца рознакаляровыя шкляныя бранзалеты. Сучасныя бранзалеты вырабляюць з металаў, дрэва, скуры, саломкі, пластмасы, часта паводле стараж. узораў.
Бранзалеты: залаты (1) з Мінскага замчышча, сярэбраны (2) з Гродна (абодва 12 ст.), сучасныя з саломкі (3).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАРАДЖА́ЛЬНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі, якія складаюць вонкавую частку будынкаў ці падзяляюць іх на асобныя памяшканні. Засцерагаюць будынкі ад вільгаці, ветру, шуму, т-ры. Часта адначасова выконваюць функцыі нясучых канструкцый. Адрозніваюць вертыкальныя (сцены, перагародкі) і гарызантальныя (перакрыцці, пакрыцці, дахі).
Паводле канструкцыі агараджальныя канструкцыі бываюць: маналітныя, зборныя і зборна-маналітныя; простыя (аднаслойныя) і комплексныя (мнагаслойныя); з дробных (пліт, шчытоў, насцілаў) і буйнапамерных (буйнаблочныя, буйнапанельныя і каркасна-панельныя) элементаў. Робяць з бетону, жалезабетону, армацэменту, сталі, алюмініевых сплаваў, цэглы, каменю, драўніны, шкла, пластмасаў, паветранепранікальных тканін і плёнак і інш.Асн. патрабаванні да агараджальных канструкцый — мех. трываласць, жорсткасць, вільгаце-, вогне- і марозаўстойлівасць, даўгавечнасць, арх. выразнасць. Удасканаленне агараджальных канструкцый ідзе ў бок змяншэння іх масы і кошту, паляпшэння цеплафіз. уласцівасцяў і канструкцыйных вырашэнняў, павышэння ступені заводскай гатоўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЛЯПІ́ХА (Hippophae),
род кустовых і дрэвавых раслін сям. лохавых. Вядомы 3 віды, пашыраныя ў Еўразіі. На Беларусі ў канцы 19 ст. інтрадукавана абляпіха крушынападобная (H. rhamnoides), звычайная ў аматарскіх насаджэннях.
Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, выш. 0,1—7, зрэдку да 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жан.), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны. Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жн.—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей. Дэкар. расліны, як лек. сродак выкарыстоўваюць абляпіхавы алей.
Абляпіха крушынападобная: 1 — парасткі жаночай расліны (а — з суквеццямі, б — з пладамі); 2 — парасткі мужчынскай расліны (а — з суквеццямі, б — прырост бягучага года).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБО́РА,
1) традыцыйная гаспадарчая пабудова на Беларусі для кароў. У 16—пач. 20 ст. будавалі з бярвення ці дыляў («у вянок», «замётам у шулы»), часам сцены плялі з лазовых дубцоў і абмазвалі глінай. У сял. гаспадарках абора — вял.хлеў. У фальварках і маёнтках аборы будавалі звычайна на 4—8 памяшканняў (кожнае мела асобныя вароты), згрупаваных прамавугольнікам вакол двара і звязаных адно з адным у суцэльную забудову. Такі комплекс часта злучаўся варотамі з падвор’ем, гумнішчам. У аборах вылучаліся памяшканні для цельных кароў, маладняку, маглі ўваходзіць таксама птушнікі, стайні, жылыя і гасп. будынкі для парабкоў.
2) Загароджаная частка двара для дзённага ўтрымання хатняй жывёлы (дзяннік).
3) Загон для жывёлы на выпасах.
4) Вяровачка з пянькі, лёну ці раменны пасак для прымацоўвання лапця і анучы.