ро́спач, ‑ы, ж.

Стан, пачуццё крайняй безнадзейнасці, упадку духу, выкліканы якім‑н. няшчасцем, непрыемнасцю і пад. Ніколі не трэба кідацца ў роспач, а цярпліва і настойліва дамагацца свайго. Асіпенка. [Пятро:] — Рыба сплыла... Увесь улоў. Вось я і крычу ад роспачы! Ваданосаў. — Трэцяя брыгада нашу жняярку забрала! — з роспаччу крыкнула Вольга. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Арабей.

2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Мядзёлка.

[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спазне́нне, ‑я, н.

Парушэнне тэрміну выканання, здзяйснення чаго‑н., больш позняя яўка каго‑н.; выкананне чаго‑н. у больш позні час. Лабановіч увайшоў у клас з некаторым спазненнем, мяркуючы, што, можа, яшчэ прыйдуць вучні. Колас. [Васю] вось і пра веснавую сяўбу трэба дбаць, каб, хоць і са спазненнем, управіцца з ёю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіра́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Памянш.-ласк. да спіраль (у 1, 2 знач.). Спрытна хадзіў у яго руках рубанак, і тонкая стружка, завіваючыся ў залацістыя пад сонцам спіралькі, з ціхім шолахам ападала на дол. Лынькоў. З гэтых дроцікаў трэба было скруціць спіральку і пакласці на рэйку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярпо́к, ‑пка, м.

Памянш.-ласк. да серп. [Сільчанка:] — Не ўсё ж лета, Ніна, мы будзем .. сядзець. Трэба будзе ўзяцца і за касу і за сярпок. Мележ. На дварэ сцямнела. Сярпок месяца заблішчаў на небе, весела заміргалі зоркі. Чарнышэвіч.

•••

Сярпкі Гіпакрата — крывалінейная фігура, абмежаваная дугамі дзвюх акружнасцей, апісаных на трох баках прамавугольнага трохвугольніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уво́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Незак. да увесціся.

2. Уст. Ісці ў царкву з дзіцём на ўводзіны (у 3 знач.). Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «уводзіцца» каля сёмухі, каму каля Пятра, каму на каляды, а хто яшчэ і зусім не вытрымаў свой тэрмін. Колас.

3. Зал. да уводзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

due2 [dju:] adj.

1. нале́жны; адпаве́дны;

with due attention з нале́жнай ува́гай;

after due con sideration пасля́ нале́жнага разгля́ду

2. чака́ны; які́ павінен адбы́цца;

The train is due in five minutes. Цягнік прыбудзе праз пяць хвілін;

Your subscription is due. Вам трэба зрабіць унёсак.

in due course у сваю́ чаргу́, сваі́м пара́дкам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вячэ́рнікі ’госці нявесты, вясельны поезд’ (Касп.). Рус. смал. вечерник ’удзельнік вяселля’, вечерники ’радня, сваякі нявесты, якія адвозяць пасцель і падарункі’ (СРНГ). Рус. і бел. ад вечерние ’тс’. Параўн. смал. вечерние ’госці, якія праводзілі жаніха і нявесту да царквы’ і г. д. (СРНГ). Апошняе ў выніку субстантывацыі або ад выразу тыпу «вячэрнія госці». Трэба адзначыць, што і разглядаемае слова магло таксама ўтварыцца ў выніку семантычнай кандэнсацыі выразу «вячэрнія госці».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́мзаль ’смуглы’ (Жд. 2). Дакладвае значэнне слова невядома (параўн. прыклад, які прыводзіцца ў слоўніку Жыдовіч: «Вой я ш як гамзаль чорная, мне і загараць ня трэба»). Лексема гамза́ль ’быстры, тупы штуршок’, якая прыводзіцца ў Насовіча, не падыходзіць па семантыцы. Калі няма сувязі з адным са значэнняў дзеясловаў га́мзаць, гамза́ць, то, магчыма, запазычанне. Параўн. (але гэта вельмі няпэўная дагадка) укр. гамсе́л ’іранічная назва, якую даюць жыхарам Таўрычаскай губерні’ (Грынч.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́рзаць ’плесці (лапці, каробку), не надта ўмеючы’ (Янк. III, Гарэц., Нар. словатв.), ’вязаць, блытаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з балт., параўн. літ. ker̃zinti, kerzénti ’марудна рухацца’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 183–184; Лаўчутэ, Балтизмы, 67). Трэба адзначыць, што літоўскія прыклады семантычна вельмі далёкія. Больш рэальна ў якасці першакрыніцы слова з невядомага субстратнага ўсходнебалтыйскага дыялекту. Магчыма, тут атрымалася кантамінацыя з іншымі назвамі пляцення лапцяў. Параўн. абарсаць, варсаць, бэрсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)