нямецкі філосаф, заснавальнік т.зв. крытычнай (новай) анталогіі. З 1920 праф. філасофіі ва ун-тах Марбурга, Кёльна, Берліна, Гётынгена. Напачатку быў паслядоўнікам марбургскай школы неакантыянства, потым распрацаваў анталагічную канцэпцыю, якая ўяўляе сабой мадэрнізацыю арыстоцелеўска-схаластычнага вучэння пра быццё («Новыя шляхі анталогіі», 1942), развіў вучэнне пра слаістую структуру быцця як іерархіі 4 якасна розных пластоў: неарганічнага і арганічнага, душэўнага і духоўнага. На аснове сваёй анталогіі пабудаваў натурфіласофію, філасофію аб’ектыўнага духу, этыку разам з тэорыяй «каштоўнасцей», эстэтыку і тэорыю пазнання. У яго філасофіі праяўляюцца рысы ірацыяналізму і агнастыцызму. Асн.творы: «Этыка» (1925), «Да абгрунтавання анталогіі» (1935), «Філасофія прыроды» (1950), «Эстэтыка» (1953).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЮ́К (Вера Ільінічна) (15.7.1904, в. Старасельцы Беластоцкага ваяв., Польшча — 5.12.1986),
майстар маст. саломапляцення; ініцыятар адраджэння традыцый саломкі мастацкай на Беларусі. Працавала на Брэсцкай ф-цы сувеніраў (з 1964). Заснавала там промысел па вырабе маст. і ўжытковых рэчаў з саломкі. Для масавай вытв-сці стварыла шэраг узораў-эталонаў утылітарна-дэкар. вырабаў у спалучэнні з чаротам, ніткамі, дрэвам, скурай (сурвэткі, сумкі, куфэркі і інш.), а таксама дробнай саламянай пластыкі сувенірнага і маст. характару (фігуркі людзей, птушак, жывёл, жанравыя сцэны і інш.). Прадаўжальнікі яе справы — дачка Т.Агафоненка і ўнучка Т.Паўлоўская. Творы захоўваюцца ў бел. і замежных музеях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАФУ́Р ГУЛЯ́М (сапр.Гулямаў Гафур Гулямавіч; 10.5.1903, Ташкент — 10.7.1966),
узбекскі пісьменнік. Нар. паэт Узбекістана (1963). Акад.АН Узбекістана (1943). Друкаваўся з 1923. У творах крытыкаваў перажыткі мінулага ў свядомасці і побыце людзей, сцвярджаў новую сав. рэчаіснасць (зб-кі вершаў «Дынама», 1931; «Іду з Усходу», 1943, Дзярж. прэмія СССР 1946; «Агні Узбекістана», 1947; «Шчасце роднай зямлі», 1951; «Вынік», апубл. 1967, Ленінская прэмія 1970; кн. прозы «Гумарыстычныя апавяданні», 1931; «Хітрыкі шарыяту», 1953 і інш.). На бел. мову творы Гафура Гуляма перакладалі Э.Агняцвет, А.Астрэйка, С.Гаўрусёў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАНСУГУ́РАЎ (Ільяс) (1.5.1894, г.п. Джансугураў, Казахстан — 1937),
казахскі паэт. Вучыўся ў Маск. камуніст. ін-це журналістыкі (1925—28). Рэпрэсіраваны, у 1958 рэабілітаваны. Друкаваўся з 1915. Гіст. мінулае, перамены ў жыцці, побыце, псіхалогіі і свядомасці казахаў — у паэмах «Стэп» (1930), «Кулагер» (1936), рамане «Таварышы» (1933), зб.сатыр. твораў «Права» (1935), п’есах «Турксіб», «Нянавісць», «Ісатай-Махамбет» (усе 1936) і інш. Тонкі гумар, паглыблены лірызм, уменне адлюстроўваць найб. характэрныя сац. з’явы — адметныя асаблівасці яго таленту. Адзін з першых перакладчыкаў на каз. мову твораў Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклаў У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДМУХА́ЙЛА (Іван Сямёнавіч) (н. 23.9.1914, с. Топчына Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1996). Скончыў Днепрапятроўскае маст. вучылішча (1939). Сярод работ у гіст. жанры: «Вызваленне Заходняй Беларусі» (1949), «Першая баразна» (1950), «Вызваленне» (1951) і інш. Аўтар пейзажаў «Беларускія далячыні» (1953), «Ранняя вясна», «Восень» (абедзве 1956), «На ўзлессі» (1965), «Світае» (1970), «Зялёны лог» (1973), «Песня жыцця», «На радзіме Янкі Купалы» (абедзве 1975), «Сказ пра Белавежскую пушчу» (1978, трыпціх), «Азёрны край», «Беларускія пейзажы» (абедзве 1990-я г.) і інш.Творы Д. адметныя тонкім успрыманнем зменлівага жыцця прыроды, яе прыгажосці і непаўторнасці.
малдаўскі паэт. У паэт. зб-ках «Прадказанні» (1965), «Карані» (1966; Рэсп.літ. прэмія імя М.Астроўскага 1966), «Дзеяслоў» (1968), «У хованкі з травой» (1972), паэмах «Наша доля — палёт» (1974), «Гордасць і цярпенне» (1977), «Сэрца і гром» (1981), «Ценявы вянец» (1982) і інш. выявіў сябе як лірык медытатыўнага складу, арганічна звязаны са сваёй эпохай. Эстэтычныя і этычныя прынцыпы Д. ў кнізе публіцыстычных нарысаў і эсэ «Задумлівыя вароты» (1975). На бел. мову творы Д. пераклалі Г.Бураўкін, Т.Бондар, Я.Янішчыц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎГЯ́ЛА (Міхаіл Хрысанфавіч) (21.5.1908, в. Крутое Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1978),
бел. жывапісец. Брат Г.Х.Даўгялы. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Выкладаў у Мінскім пед. тэхнікуме (1930—35). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «У Заходняй Беларусі» (1932), «Стары Мінск» (1945), «Батанічны сад у Мінску» (1949), «Лагойскія далі» (1950), «Збор ураджаю» (1956), «Ля вогнішча на Беразіне» (1970), «Восень. Залаты клён» (1976) і інш. Пісаў таксама нацюрморты, партрэты («Партрэт дачкі з кветкамі», 1957). Творы вызначаюцца шчырасцю пачуцця, завершанасцю жывапіснага вобраза.
Літ.:
Буйвал В. Пясняр роднай прыроды // Кола дзён: Бел.літ.-маст. каляндар, 88. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РГАС (Уладзімір Фёдаравіч) (1835, г. Гродна — 1887),
расійскі ўсходазнавец-арабіст. Скончыў С.-Пецярбургскі ун-т (1858). З 1858 у Парыжы, у 1861—64 у Сірыі і Егіпце вывучаў арабскую мову, л-ру і культуру арабаў. Яго «Справаздача» аб паездцы (1864, рукапіс) — адна з першых у Расіі прац па араб. дыялекталогіі. З 1865 дацэнт, у 1873—85 праф. С.-Пецярбургскага ун-та. Аўтар навук. прац «Нарыс граматычнай сістэмы арабаў» (1873), «Нарыс арабскай літаратуры» (1875), «Арабская хрэстаматыя» (вып. 1—2, 1875—76, разам з В.Р.Розенам), «Слоўнік да «Арабскай хрэстаматыі» і «Карана» (1881). Падрыхтаваў да выдання гіст.творы Абу Ханіфы ад-Дынаверы (выйшлі ў 1888).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНЕ́ДЗІЧ (Мікалай Іванавіч) (13.2.1784, г. Палтава, Украіна — 15.2.1833),
расійскі паэт, перакладчык. Скончыў Харкаўскі калегіум (1800), вучыўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1800 — 02). Чл.-кар. Пецябр. АН з 1826. Уваходзіў у т-ва«Бяседа аматараў рускага слова», зблізіўся з Вольным таварыствам аматараў расійскай славеснасці; падтрымліваў сувязі з дзекабрыстамі. Вольналюбівыя матывы ў вершах «Інтэрнат» (1804), «Перуанец да іспанца» (1805). Аўтар аповесці «Морыц, альбо Ахвяра помсты» (1802), паэмы «Нараджэнне Гамера» (1817), ідыліі «Рыбакі» (1822) і інш. У 1829 апублікаваў поўны пераклад «Іліяды» Гамера, над якім працаваў больш за 20 гадоў. Перакладаў таксама творы Ф.Шылера, Вальтэра, У.Шэкспіра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛОС НИ́ЗА»,
рукапісны літаратурна-грамадскі часопіс. Выдаваўся ў 1911 у г. Капыль (Мінская вобл.) на рус. мове гуртком «Самаразвіццё і самаадукацыя». Захаваліся № 1, 2, 3, 10. У іх супрацоўнічалі З.Жылуновіч (рэдактар першых нумароў, псеўд. Шулятнік, Капылянін), А.Гурло (псеўд. Л.Эхо), Х.Чарнышэвіч (псеўд. Н.Буржэнін), Дз.Чарнушэвіч (псеўд. Ф.Стрэмаў). Змешчаныя ў часопісе літ.творы маюць гісторыка-пазнавальнае значэнне, у іх перададзена імкненне нар. мас да свабоды і сац. справядлівасці. У публіцыст. артыкулах паказвалася сац.-эканам. і паліт. жыццё, крытыкавалася царскае самадзяржаўе. Да № 1—3 выдаваўся літ. дадатак на бел. мове «Вольная думка» (вядомы па ўрыўках).