Пагард. Які мае адносіны да халуя, уласцівы яму. [Камендант:] — Калі не задавішся сам, сабака, .. то нам давядзецца самім апаганіць свае рукі аб тваю халуйскую скуру.Лынькоў.Аўтар выкрывае ганебныя халуйскія рысы ў дачыненні да ляснічага ў некаторых леснікоў, але ўвогуле ён малюе вобразы сялян, як увасабленне розуму, працавітасці, сумленнасці.Клімковіч.// Рабалепны, угодлівы. Яму вельмі хацелася вызначыцца перад акупантамі сваёй паганай вынаходлівасцю і халуйскай адданасцю.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмялі́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да чмяля, уласцівы яму. Чмяліны мёд. □ Маленькіх пчаляроў у Пуцілкавічах было многа. У час сенакосу яны збіралі чмяліныя гнёзды і пераносілі іх у свае берасцяныя вуллі.С. Александровіч.// Такі, як у чмяля (пра гул, голас). Струн гітарных гул чмяліны, Кастаньет бусліны клёкат. Дзве ружовых гітарысткі Абарвалі дзве струны.Панчанка.Манатонны, нудны постук колаў чмяліным гудам поўз у вушы.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
revise[rɪˈvaɪz]v.
1. перагляда́ць, змяня́ць (меркаванне, погляд і да т.п.);
I’ve revised my opinion. Я перадумаў.
2.BrE прагляда́ць, паўтара́ць;
She’s got a lot of revising to do before the exam. Ёй яшчэ трэба многае паўтарыць перад экзаменам.
3. правяра́ць, выпраўля́ць;
revised edition вы́праўленае выда́нне;
She revised her lectures for publication. Яна выправіла свае лекцыі перад іх выданнем.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
age1[eɪdʒ]n.
1. узро́ст;
be/come of age да сягну́ць паўнале́цця;
be under age не дасягну́ць паўнале́цця;
look one’s age выгляда́ць на свае́ гады́/свой узро́ст;
What is his age? Колькі яму гадоў?
2. agesinfml ве́льмі до́ўга;
I waited for ages. Я чакаў вельмі доўга.
3. век; эпо́ха;
the Middle Ages Сярэ́днія вякі́, Сярэдняве́чча
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Fettn -(e)s, -e тлушч; са́ла;
~ ánsetzen тлусце́ць; растаўсце́ць;
von séinem éigenen ~ zéhren пражыва́ць свае́ зберажэ́нні;
das ~ ábtreiben*разм. сагна́ць тлушч;
◊
sein ~ kríegen [wégbekommen*] атрыма́ць наганя́й [прачуха́нку];
das ~ ábschöpfen здыма́ць [зніма́ць] вяршкі́ [смята́нку]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1507—08,
вайна за аб’яднанне ўсх.-слав. зямель у складзе Маскоўскай дзяржавы. У лют. 1507 віленскі сейм прыняў рашэнне аб вяртанні зямель, страчаных у папярэдніх войнах. У крас. 1507 конныя маскоўскія палкі ўчынілі набегі на Полацк і Смаленск; у ліст. 1507 яны асадзілі Крычаў і Мсціслаў. Калі на дапамогу асаджаным стала падыходзіць паспалітае рушэнне ВКЛ, рус. войскі вярнуліся ў свае землі. Другі этап вайны звязаны з Глінскіх мяцяжом 1508. Сабраўшы каля 2 тыс.чал., М.Л.Глінскі заняў Тураў і Мазыр, спрабаваў захапіць Слуцк і інш. гарады. Вял. князь маскоўскі Васіль III накіраваў пад Слуцк на дапамогу Глінскаму войска на чале з В.І.Шамячычам, а палкі Д.Шчэні і Я.Захар’іна — на Смаленск, трэцюю групу войска — на Полацк. Шамячыч і Глінскі аблажылі Мінск, рабілі рэйды аж да Слоніма. Паспалітае рушэнне ВКЛ, аб’яднаўшыся з польск. войскам (усяго 15—16 тыс.чал.), пад камандаваннем К.І.Астрожскага прымусіла Шамячыча і Глінскага адступіць, а маскоўскае войска — зняць аблогу Оршы. Асобныя атрады ВКЛ напалі на Северскую зямлю, занялі Дарагабуж і Таропец. Маскоўскія ваяводы неўзабаве зноў вярнулі гэтыя гарады. Вайна скончылася безвынікова. Пагадненне аб чарговым «вечным міры» замацавала паміж дзяржавамі ранейшыя межы.
аргенцінскі пісьменнік і літ.-знавец. Праф. ун-та ў Буэнас-Айрэсе (1955), гл.арг. Акадэміі л-ры (1962), старшыня арг. Пэн-клуба (1950—53). Творчасць Б. прадвызначыла тэндэнцыі развіцця лац.-амер. нерэалістычнай л-ры. Вядомасць прынеслі апавяданні, навелы, эсэ, адметныя глыбокім філас. падтэкстам, інтэлектуальнай метафарычнасцю, стылістычнай адточанасцю (зб-кі «Сусветная гісторыя знявагі», 1935; «Гісторыя вечнасці», 1936; «Выдумкі», 1944; «Алеф», 1949; «Новыя расследаванні», 1952; «Паведамленне Броўдзі», 1970; «Кніга пясчынак», 1975). У зб-ках вершаў «Тварэц» (1960), «Другі і ранейшы» (1964), «Хвала цемры» (1969), «Золата тыграў» (1972), «Тайнапіс» (1981) працягваў свае эксперыменты з прасторай, часам і культурай. Аўтар літ.-знаўчых і крытычных прац («Паэзія гаўча», 1955, і інш.). Прэмія М.Сервантэса (1979).
Тв.:
Рус.пер. — Проза разных лет. 2 изд. М., 1989;
Избр. стихотворения. М., 1993.
Літ.:
Тертерян И. Человек, мир, культура в творчестве Хорхе Луиса Борхеса // Борхес Х.Л. Проза разных лет. Пер. с исп. 2 изд. М., 1989;
Левин Ю.И. Повествовательная структура как генератор смысла: текст в тексте у Х.Л.Борхеса // Текст в тексте: Тр. по знаковым системам XIV. Тарту, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІ́НСТВА І БАРАЦЬБА́ ПРОЦІЛЕ́ГЛАСЦЯЎ,
адзін з асн. законаў дыялектыкі, што раскрывае ўнутраную крыніцу і рухаючыя сілы развіцця. Выяўляе пэўныя дачыненні паміж бакамі, момантамі, тэндэнцыямі ўнутры любой з’явы, якія знаходзяцца ў адносінах узаемасувязі, узаемадапаўнення, узаемадапускання, узаемаразумення, узаемаадмаўлення. Такія адносіны паміж процілегласцямі, што адначасова характарызуюцца ўзаемадапаўненнем і ўзаемаадмаўленнем, наз. супярэчнасцю. Калі б процілегласці толькі ўзаемавыключалі адна адну, але не знаходзіліся ў арганічным адзінстве, такія адносіны маглі б служыць толькі кароткачасовым імпульсам, штуршком да змены. Калі паміж імі існавала б толькі адзінства, гармонія і не было ўзаемавыключэння, не было б і стымулу, імкнення да развіцця. Але паколькі процілегласці адначасова ўзаемавыключаюць і ўзаемадапускаюць адна адну, ствараецца ўнутранае напружанне, стан неспакою, пры якім узаемавыключальныя бакі не могуць разысціся і вымушаны ўзаемадзейнічаць, што стварае пастаянны імпульс развіцця. Адносіны процілегласцяў у супярэчанні не статычныя, а дынамічныя і імкнуцца рэалізавацца, выйсці за свае межы, перайсці ў новую якасць, што і з’яўляецца пастаянна дзеючай крыніцай развіцця. Узаемадапусканне і ўзаемавыключэнне процілегласцяў з’яўляюцца неабходнай умовай супярэчнасці, але формы ўзаемадапускання і ўзаемавыключэння могуць быць розныя на розных этапах развіцця супярэчнасці.
Літ.:
Материалистическая диалектика как общая теория развития. М., 1987;
Горбач В.И. Проблемы диалектических противоречий. М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЧАНСКАЯ БІТВА 1812 Адбылася ў ходзе вайны 1812 31 ліп.
(12 жн.) каля вёсак Гарадзечна і Паддубна (цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.) паміж рус. 3-й Зах. арміяй А.П.Тармасава і напалеонаўскімі карпусамі (аўстрыйскім К.Ф.Шварцэнберга і 7-м саксонскім Ж.Л.Рэнье). 25 ліп. (6 жн.) Шварцэнберг атрымаў загад Напалеона ўзначаліць усе войскі на паўд. напрамку і адкінуць рускіх на Валынь. У баях 27 ліп. (8 жн.) пад в. Сягневічы і 29 ліп. (10 жн.) у Пружанах аўстрыйцы і саксонцы разбілі рускія авангарды і выйшлі да Гарадзечна, куды 30 ліп. (11 жн.) падышла ўся армія Тармасава. На працягу дня 31 ліп. (12 жн.) рускія (каля 20 тыс.чал.),
заняўшы абарону на правым беразе ручая Гарадзечна, стрымлівалі атакі аўстра-саксонскага войска (каля 38 тыс.чал.). Увечары, калі Шварцэнберг перакінуў на правы фланг свежую кав. брыгаду, рускія пачалі адыход. Звесткі пра страты супярэчлівыя: кожны бок свае страты акрэслівае прыблізна ў 1,5 тыс.чал., а страты праціўніка ў 3—5 тыс. У выніку Гарадзечанскай бітвы рус. армія цалкам пакінула тэр. Гродзенскай губ. У памяць бітвы каля в. Паддубна ў 1912 пабудавана капліца (разбурана ў Вял.Айч. вайну), у 1962 пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ПІС ТЭЛЕВІЗІЙНЫХ СІГНА́ЛАЎ,
запіс відарысаў (напр., тэлепраграм) з мэтай іх захоўвання і наступнага ўзнаўлення. Бывае аналагавы і лічбавы (найб. дасканалы). У адрозненне ад фота- і кіназдымкі пры З.т.с. відарыс напачатку пераўтвараецца ў паслядоўнасць эл. сігналаў (відэасігналаў), якія фіксуюцца на носьбіце запісу. Адрозніваюць магн. (найб. пашыраны), аптычны, магн.-аптычны, эл.-статычны, мех. З.т.с.; пры запісе ў памяць ЭВМ выкарыстоўваюцца накапляльнікі даных.
Магн. З.т.с. падобны на магнітны запіс гуку і ажыццяўляецца на магн. стужцы (або дыску) з дапамогай відэамагнітафона. Адрозніваецца магчымасцю шматразовага выкарыстання носьбіта, дазваляе электронны мантаж фрагментаў відэаінфармацыі і інш. Пры аптычным і магн.-аптычным З.т.с. на носьбіт запісу ўздзейнічае светлавы прамень (звычайна лазерны), у выніку чаго асобныя ўчасткі носьбіта мяняюць свае аптычныя характарыстыкі (напр., каэф. адбіцця, пераламлення ці паглынання святла; гл.Аптычны дыск). Пры эл.-статычным З.т.с. на сігналаграме фіксуецца размеркаванне эл. зарадаў (патэнцыяльны рэльеф) на паверхні носьбіта (дыска). Дыскі выкарыстоўваюцца толькі для ўзнаўлення інфармацыі (як грампласцінкі) з дапамогай ёмістаснага пераўтваральніка. Мех. З.т.с. падобны на мех.гуказапіс; яго носьбіт — метал. ці пластмасавы дыск, на паверхні якога сігналаграма фіксуецца ў выглядзе спіральнай канаўкі, шырыня (ці глыбіня) якой мяняецца ў адпаведнасці з параметрамі відэасігналаў.