бок, бо́ка і бо́ку, М на баку́, мн. бакі́, бако́ў, м.
1. -а. Правая або левая частка цела.
Адлежаць б.
2. -у. Напрамак у прасторы, месца.
Пайсці ў розныя бакі.
Паўднёвы б. лесу.
3. -у. Прастора злева ці справа ад сярэдзіны.
Па другі бок вуліцы.
4. -у, перан. Становішча па-за галоўнымі падзеямі чаго-н.
З боку лепш відаць.
5. -у. Адна з дзвюх паверхняў чаго-н.
Не дакрылі другі б. страхі.
Добры б. матэрыі.
6. -у, перан. Якія-н. рысы, асаблівасці.
Паказаць сябе з лепшага боку.
7. -у. Чалавек ці група асоб, якія супрацьстаяць іншаму чалавеку або групе.
Спрэчкі бакоў.
8. -у, перан.Пункт гледжання, погляд на што-н.
Абмяркоўвалася тэма з усіх бакоў.
9. -у. Ступень роднасных адносін.
Дзядзька з боку маці.
◊
Бокам вылезці (выйсці) (разм.) — не прайсці дарэмна для каго-н.; адплаціцца.
Бок у бок — побач, адзін пры адным (стаяць, размяшчацца і пад.).
Пад (самым) бокам (разм.) — зусім блізка.
|| памянш.бачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.бакавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Haltm -(e)s, -e
1) апо́ра, падтры́мка;
éinen ~ háben (an D) мець падтры́мку (у асобе каго-н.);
den ~ verlíeren* згубі́ць пункт апо́ры; перан. стра́ціць душэўную раўнава́гу
2) прыпы́нак, прыста́нак;
j-m ~ gebíeten* асадзі́ць [спыні́ць] каго́-н.;
~ máchen прыпыні́цца, спыні́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дзярэ́ўня
1. Вясковы населены пункт, дзе раней не было ні царквы, ні панскіх будынкаў; невялікі нас. п. (Ветк., Маг., Нясв., Шчуч.).
2.Стар. Паселішча ў лесе на высечаным месцы (Люб. ГР, 91).
3. Цэнтр вёскі (Маг., Нясв.).
4. Асобная сялянская сядзіба на водшыбе сяла ці ў лесе (Леант. 78).
□ Дзярэўня — старая частка в. Любаны Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ба́за
(фр. base, ад гр. basis = аснова, фундамент)
1) апорная частка калоны ў збудаванні;
2) аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца, ствараецца што-н. (напр. эканамічная б. краіны);
3) апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія-н. запасы, ёсць спецыяльныя збудаванні і прыстасаванні для абслугоўвання чаго-н. (напр. ваенная б., турысцкая б.);
4) склад тавараў, матэрыялаў;
5) адлегласць паміж восямі ў транспартных сродках;
6) паказчыкі, якія бяруцца за аснову, тыпавы варыянт, норму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пята́, пʼята́ ’задняя частка ступні, пятка’ (ТСБМ, Ласт., Варл., Сцяшк.; ашм., Стан.; віл., Сл. ПЗБ), ’абух у сякеры’, ’задняя частка касы’, ’тупы канец яйца’, ’карма лодкі’ (Варл.; Сцяшк.; навагр., полац., Сл. ПЗБ), пʼета́ ’пятка нагі, пятка ў касе, сасе і інш.; межавы знак на вуглу поля’ (ТС), пя́та ’пятка’ (беласт., Сл. ПЗБ), пʼяда́ ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ), ст.-бел.пята ’месца (пункт), з якога пачынаецца вымярэнне зямлі’; укр.пʼята́ ’пятка’, рус.пята́, польск.pięta, чэш.pata, славац.päta, в.-луж.pjata, н.-луж.pěta, палаб.ṕǫta, славен.pẹ̑ta, серб.-харв.пета, балг.пета́, макед.пета, ст.-слав.пѧта. Прасл.*pęta ’нага, капыт, ступак’, роднаснае літ.péntis ’абух, задняя частка касы і інш.’, лат.piête, pietis ’абух, аснова грабель, заднік, запатылак’, ст.-прус.pentis ’пята’, афг.pūnda ’пята’, што ўзыходзяць да кораня і.-е.*pent‑ ’ісці, хадзіць’ (Скок, 2, 648; Сной₂, 510). Іншая, менш верагодная версія звязвае праславянскае слова з *pęti ’напінаць’ (гл. пяць), *pǫto ’пута’ (гл. пута), параўн. Шустар-Шэўц, 2, 1072; БЕР, 5, 192; ЕСУМ, 4, 651; пад сумненнем Фасмер, 3, 424. Абедзве версіі лічыць прыймальнымі ESJSt, 11, 643. Збліжэнне з польск.piękny (гл. пекны) з больш ранняга pięk(r)ny ’выступаючы, выпуклы’, здавальняючае семантычна, вядзе да сумнеўнай рэканструкцыі *penktā, гл. Банькоўскі, 2, 573.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
item
[ˈaɪtəm]1.
n.
1) прадме́т -у m.; рэч f.
The list contains ten items — У сьпі́се дзе́сяць прадме́таў
2) пункт -у m.; пара́граф -у m., арты́кул -у m. (раху́нку, расхо́ду); пыта́ньне n. (у пара́дку дня); ну́мар (прагра́мы)
to answer a letter item by item — адка́зваць на ліст па пу́нктах
3) газэ́тная за́цемка, навіна́, ве́стка f., паведамле́ньне n.
2.
v.t.
запі́сваць па пу́нктах або́ прадме́тах
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ба́за
(фр. base, ад гр. basis = аснова, фундамент)
1) архіт. апорная частка калоны, збудавання;
2) аснова, тое галоўнае, на чым грунтуецца, ствараецца што-н. (напр. матэрыяльная б., тэарэтычная б.);
3) апорны пункт, месца, дзе засяроджаны якія-н. запасы, ёсць спецыяльныя збудаванні і прыстасаванні для абслугоўвання чаго-н. (напр. ваенная б., турысцкая б.);
4) склад, месца для захоўвання тавараў, матэрыялаў;
5) інф. сукупнасць дадзеных, арганізаваных у памяці камп’ютэра па пэўных правілах.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
dúrchbringen*
1.vt
1) заця́гваць (нітку)
2) праця́гваць (праз што-н.)
3) право́дзіць, праця́гваць (закон);
séine Méinung ~ абарані́ць свой пункт по́гляду;
éinen Schüler durch die Prüfung ~ (з ця́жкасцю) вы́цягнуць ву́чня на экза́мене
4) праманта́чваць (грошы)
2.~, sich перабіва́цца (у жыцці)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАБРУ́ЙСКІ РАЁН,
у Беларусі, на ПнЗ Магілёўскай вобл. Утвораны 4.8.1927. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 29,2 тыс.чал. (1995), гарадскога 7%. Сярэдняя шчыльн. 18 чал./км². Цэнтр — г. Бабруйск; р.п.Глуша, 225 сельскіх нас. пунктаў. 12 сельсаветаў: Бортнікаўскі, Брожскі, Варатынскі, Вішнёўскі, Восаўскі, Гарбацэвіцкі, Гарохаўскі, Кавалёўскі, Слабодкаўскі, Сычкаўскі, Хімоўскі, Цялушскі.
Размешчана б.ч. раёна ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць выш. 150—170 м, самы высокі пункт 183,5 м (каля р.п. Глуша). Карысныя выкапні: торф, гліна, буд. і сілікатныя пяскі; ёсць мінер. крыніцы. Сярэдняя т-растудз. -6,7 °C, ліп. 18,2 °C. Ападкаў 586 мм за год. Вегетацыйны перыяд 193 дні. Рэкі: Бярэзіна, Ала, Бабруйка, Беліца, Брожа, Ваўчанка, Вір і інш., воз. Вяхава. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, тарфяна-балотныя глебы. Лясы займаюць 38%, пераважна хваёвыя і бярозавыя, трапляюцца асіна, дуб, граб і інш. Агульная пл. балотаў 19,2 тыс.га (часткова асушаныя), з іх 17,8 тыс.га нізінныя (балотныя масівы Рэдкі Рог, Ваўчанскае балота, Юрзаўка).
На 1.1.1996 у раёне пад с.-г. Ўгоддзямі 72,2 тыс.га. 9 саўгасаў і 13 калгасаў. Асн. галіны: малочна-мясная жывёлагадоўля, ільнаводства, бульбаводства. Птушкагадоўля. Вырошчваюць збожжавыя культуры, кармавыя, агародніну. Прадпрыемствы па вытв-сці буд. матэрыялаў, дрэваапр., шкляной і харч. прам-сці. На тэр. раёна Бабруйскі доследны лясгас, часткова — Бабруйская паляўнічая гаспадарка. Праходзяць чыгункі Мінск—Бабруйск—Гомель, Бабруйск—г.п. Акцябрскі, аўтадарогі Мінск—Бабруйск—Гомель, Слуцк—Бабруйск—Рагачоў, Магілёў—Бабруйск—Мазыр. Суднаходства па р. Бярэзіна, рачны порт — Бабруйск. У раёне 18 сярэдніх, 4 базавыя, 7 пач. школ, 21 дашкольная ўстанова, 34 клубы, 38 б-к, 6 бальніц, 24 фельч.-ак. пункты. Помнікі архітэктуры: драўляная царква (пач. 20 ст.) у в. Туркоўская Слабада, мураваная царква (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Цялуша, паштовая станцыя сярэдзіны 19 ст. ў в. Барок. Мемарыяльны комплекс у гонар воінаў 1-га Бел. фронту і партызанаў у в. Сычкава. Вылаецца газ. «Трыбуна працы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАВЕ́ЦКІ РАЁН,
у Беларусі, на ПнУ Гродзенскай вобласці. Утвораны 15.1.1940. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 31,0 тыс.чал. (1995); сярэдняя шчыльн. 19 чал./км², гарадскога 29%. Цэнтр — г.п. Астравец, 402 сельскія нас. пункты. 9 сельсаветаў: Астравецкі, Варнянскі, Гервяцкі, Гудагайскі, Кемелішкаўскі, Міхалішкаўскі, Падольскі, Спондаўскі, Трокеніцкі.
Большая частка раёна ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны і паўд.-зах.ч.Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць выш. 140—180 м, найвыш.пункт 301 м (за 6 км на З ад в. Трокенікі). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, гліны. Сярэдняя т-растудз. -5,9 °C, ліп. 17,9 °C. Ападкаў 600 мм за год. Вегетацыйны перыяд 189 дзён. Рэкі: Вілія з прытокамі Ашмянка, Страча, Сарачанка, Газоўка, Балошынка. На ПнСарачанская група азёраў, найб. Тумскае, Вераб’і, Каймін, Туравейскае. Вадасховішчы Альхоўскае і Янаўскае. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя і дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Пад лясамі 46,6% тэр. раёна, найб. масівы на З і Пн; пераважаюць хвойныя пароды, трапляюцца драбналістыя (бяроза, асіна, вольха).
Агульная пасяўная пл. 64,8 тыс.га, з іх асушана 13,8 тыс.га. На 1.1.1995 у раёне 15 калгасаў і 1 саўгас. Развіты малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства. Вырошчваюць збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца), кармавыя культуры, бульбу; з тэхнічных — лён-даўгунец і цукр. буракі. Агародніцтва. Пчалярства. Прадпрыемствы харч. (вытв-сць сухога абястлушчанага малака, масла), дрэваапр. (кардон, піламатэрыялы) прам-сці; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (кафля, цэгла). Торфапрадпрыемствы. Янаўская ГЭС. Раён перасякаюць чыгункі Маладзечна—Вільнюс, аўтадарога Полацк—Вільнюс. У раёне 12 сярэдніх, 12 базавых і 16 пачатковых школ, муз. школа, 22 дашкольныя ўстановы, 39 бібліятэк, 5 бальнічных устаноў, 24 фельчарска-акушэрскія пункты. Помнікі прыроды — геал. агаленне Камарышкі, Варнянскі парк. Помнікі архітэктуры: Міхайлаўскі касцёл (1663) у в. Міхалішкі, Георгіеўскі касцёл (19 ст.) у в. Варона, арх. ансамбль (18—19 ст.) у в. Варняны. Выдаецца раённая газ. «Астравецкая праўда».