пралапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.
1. Праляцець лапочучы, з шумам. Раптам пралапатаў крыламі нейкі вялізны птах, і мы аж скалануліся ад нечаканасці. Каліна.
2. што. Прагаварыць, сказаць што‑н. хутка, не зусім выразна. — От уліплі, дык уліплі! — пралапатаў адзін з .. [салдат]. Гурскі.
3. Лапатаць некаторы час (гл. лапатаць у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.
1. Старанна змазаць, намазаць. Прамазаць усе часткі машыны.
2. і без дап. Мазаць некаторы час.
3. Разм. Прамахнуцца, не трапіць у цэль (страляючы, гуляючы ў якія‑н. гульні і пад.). Коршак спакойна праплыў над сядзібай. Усе правялі яго вачамі. Яраш пашкадаваў: — Прамазаў Віктар. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Моцна спацець; выдзеліць многа поту. — Ты дужа не раскрывайся, — сказаў Мар’ян. — Табе трэба як след прапацець. Васілёнак.
2. Стаць вільготным ад поту; насыціцца потам. Шапка прапацела. Кашуля прапацела.
3. перан. Разм. Патраціць некаторы час на цяжкую работу, справу і пад. Прапацець над чарцяжом дацямна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацвісці́, ‑цвіце; зак.
1. Зацвісці, пакрыцца цвіллю — пра ўсё, многае. — Бабка, глядзі, хлеб пацвіў! — у сваю чаргу паказваю я зеленаватую цвіль на .. скарынцы. Каліна.
2. Цвісці некаторы час (пра кветкі, дрэвы і пад.). — Пра атаву напомніць прасіла?.. — Голас дзеда цячэ ў цемнаце. — Маладую даўно пакасілі, А старая... Няхай пацвіце! Янішчыц.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоціцца; зак.
Разм.
1. Калаціцца некаторы час. Маёр курыць цыгарэту, і яму падсунуў пачак, але Андрэй не ўзяў. Яму крыху моташна. Пакуль везлі сюды — перакалаціўся. Арабей. — Як настане дзень, — гаварыла Гануля, — дык уся перакалоцішся. Як толькі скажуць: «немцы»!, хапаеш дзяцей і ў лес. Гурскі.
2. Перастаць, скончыць калаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог. С. Александровіч. Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка. Машара. — Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку]. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
1. Апрацаваць валакно часаннем. Прачасаць лён.
2. перан. Пільна агледзець ці абстраляць якую‑н. мясцовасць, ловячы каго‑н., шукаючы чаго‑н. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў прачасаць усе лясы, аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. Ноччу пры святле ракет гітлераўцы яшчэ раз прачасалі ўчастак паўднёвых варот, але, як і першы раз, нічога не выявілі. Лупсякоў.
3. і без дап. Часаць 1 некаторы час. Прачасаць лён цэлы тыдзень.
прачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.
1. Спец. Зрабіць, выраўняць што‑н. часаннем 2. Аляксей узяў з рук маладога цесляра сякеру. Прачасаў метры два з аднаго боку і адагнуўся. Пальчэўскі.
2. і без дап. Часаць 2 некаторы час. Прачасаць увесь дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
certain [ˈsɜ:tn] adj.
1. : be certain (of/about) быць упэ́ўненым, не мець сумне́нняў;
Are you certain of/about that? Вы/ты ў гэтым упэўнены?;
He is certain to come. Ён абавязкова прыйдзе.
2. пэ́ўны; акрэ́слены; вы́значаны;
for a certain reason па пэ́ўнай прычы́не;
on certain conditions пры пэ́ўных абста́вінах;
to a certain extent у пэ́ўнай ступе́ні
3. некато́ры, не́йкі;
a certain person адзі́н, не́йкі чалаве́к;
There was a certain coldness in her attitude towards me. У яе адносінах да мяне адчувалася нейкая халоднасць.
♦
for certain напэ́ўна
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
jakiś
нейкі; які-небудзь; якісьці; якісь;
dzwonił jakiś Pan Kowalski — тэлефанаваў нейкі Кавальскі;
był jakiś przygnębiony — ён быў нейкі прыгнечаны;
przez jakiś czas — нейкі (некаторы) час; на працягу (цягам) нейкага часу;
za jakąś godzinę — прыблізна праз гадзіну
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пакрыві́ць, ‑крыўлю, ‑крывіш, ‑крывіць; зак., каго-што.
Зрабіць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліць. Пакрывіць раму. □ Ні вецер .. [стог] не пакрывіць, ні завіруха, і не пацячэ ён нідзе. Кулакоўскі. // На некаторы час скрывіць у грымасе твар, рот, губы ад незадавальнення ці якога‑н. іншага пачуцця. Эма, ухмыльнуўшыся, пакрывіла вусны: — І зусім тут нічога цікавага... Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)