падсу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Сунучы, наблізіць да каго‑, чаго‑н.; прысунуць. Ложак стаяў не там, дзе стаіць у хаце звычайна, — яго падсунулі да самага стала. Шамякін.

2. Засунуць пад што‑н. Маці выгнала з хаты парсюка, памыла рукі і падсунула нагою карыта пад лаўку. Галавач.

3. Непрыкметна падлажыць што‑н. Хмара выбраў некалькі паперак і працягнуў Крамнёву.. — Зможаш усё гэта ўмела падсунуць немцам? — спытаў Хмара, калі Крамнёў дачытаў усё да канца. — Пастараюся. Шашкоў. // Разм. Карыстаючыся чыёй‑н. няўважлівасцю, даць што‑н. фальшывае, непатрэбнае, непрыдатнае. — Вы падпісалі пратакол агляду месца здарэння. А там напісана, што пыл не патрывожаны. — Падсунулі, дык і падпісаў не чытаючы, — буркнуў Арэшка. Капусцін. [Упраўляючы:] — Адмаўляйся ад дошак. Там хітрыя ўсе: падсунуць абы-што, а тады скажуць — фонды вы свае выбралі. Беразняк.

4. Разм. Даць хабар. Сёй-той гаварыў, што не хвароба выратавала Драча ад акопаў, а грошы, якія той падсунуў пану доктару. П. Ткачоў.

•••

Камар носа не падсуне гл. камар.

Падсунуць свінню — тое, што і падлажыць свінню (гл. падлажыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце; пр. піў, піла, піло; заг. пі; незак.

1. што і без дап. Глытаць якую‑н. вадкасць. Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. Цётка Тэкля піла маленькімі глыткамі, смакуючы. Корбан. Прыпарвала. Хлопцы знялі шапкі. Хацелася абаім піць. Гартны. // Убіраць у сябе, удыхаць. — Стыне сэрца ад захаплення... Паветра, як малако: п’еш і ўсё мала. Гартны.

2. без дап. Ужываць у вялікай колькасці спіртныя напіткі; праводзіць час, п’ючы гарэлку, віно. Сустракаючыся са сваякамі і знаёмымі, Міхась шмат піў — часта з раніцы да позняй ночы. Сіўцоў.

3. за каго-што. Выпіваць спіртныя напіткі ў гонар каго‑, чаго‑н. Кульнулі чарку за Мальвіну, Другую за гаспадара, І госцю выпала пара, Пілі за славу, за айчыну. Колас.

•••

Не з хараства ваду піць — не самае галоўнае хараство, прыгажосць.

Піць (смактаць, ссаць) кроў — мучыць, прыгнятаць каго‑н., здзекавацца з каго‑н.

Піць мёртвую — піць запоем.

Піць нагбом — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе.

Як піць даць гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bblitzen vi (s);

j-n ~ lssen* фам. даць адпо́р каму́-н. адшы́ць каго́-н.;

er ist (mit sinem Gesch) bgeblitzt яму́ адмо́вілі (у яго́ про́сьбе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Beschid m -(e)s, -

1) адка́з; тлумачэ́нне, указа́нне

2) рашэ́нне; заключэ́нне;

~ wssen* (über A) быць у ку́рсе (пра што-н.);

~ sgen паве́даміць, перада́ць, даць адка́з

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gas n -es, -e газ; вайск. атру́тнае рэ́чыва;

das ~ bstellen адключы́ць газ;

das ~ nstecken уключы́ць газ;

~ gben* аўта, ав. даць газ; перан. паднале́гчы на пра́цу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gtachten n -s, -

1) ду́мка, меркава́нне

2) во́дгук, заключэ́нне, эксперты́за;

ein ~ inholen запрасі́ць заключэ́нне (па якому-н. пытанню);

sein ~ bgeben* даць сваё заключэ́нне, вы́канаць эксперты́зу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verflüchtigen

1. vt хім. выпа́рваць, ператвара́ць у газ

2. ~, sich

1) выпа́рвацца, рассе́йвацца

2) ху́тка прахо́дзіць (пра злосць і г.д.)

3) разм. уцячы́, даць ця́гу

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verpssen vt

1) упуска́ць, прапуска́ць, спазня́цца;

den Zug ~ спазні́цца на цягні́к [по́езд]

2) ме́раць, падганя́ць па ме́рцы (абмундзіраванне);

j-m ine hrfeige ~ даць каму́-н. апляву́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

адпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.

1. што, каму. Даць пісьмовы адказ на запытанне, пісьмо і інш. — А ты, Павел, адпішы Эльзе, перадай прывітанне ад усіх нас. Чарнышэвіч.

2. што, каму. Разм. Перадаць у спадчыну па завяшчанні, апісаць. [Цар:] — Каторы з вас дастане тую свінку.., таму ўсё царства адпішу! Якімовіч.

3. каго. Уст. Зняўшы з уліку, перавесці, перадаць куды‑н. Адпісаць з часці салдата.

4. Уст. Адабраць па вопісу; канфіскаваць. Адпісаць панскую маёмасць у фонд дзяржавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запыта́нне, ‑я, н.

1. Пытанне, зварот да каго‑н., які патрабуе адказу, тлумачэння. Андрэй безнадзейна махнуў рукой і, не чакаючы адказу на сваё запытанне, пайшоў з хаты. Зарэцкі. Бацька быў негаваркі чалавек і на запытанні Антона адказваў з неахвотаю. Васілёнак.

2. Афіцыйны дакумент з просьбай або патрабаванням даць пэўныя звесткі, тлумачэнне і пад.; запыт. Паслаць запытанне. □ Гэта быў адказ па пісьмовае запытанне старшыні калгаса Сушкевіча, калі будзе складзены праект асушэння балот. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)