Peculium re, non verbis augetis

Маёмасць павялічваецца справай, а не словамі.

Имущество увеличивается делом, а не словами.

бел. Меней гавары ‒ болей рабі. Лес не сякуць языкамі. Салаўя байкамі не кормяць. Ласка ‒ не каляска, сеўшы, не паедзеш.

рус. Из одних слов шубы не сошьёшь. От красивых слов не прибавляется масла в каше. Разговором каши не сваришь.

фр. Belles paroles ne font bouillir la marmite (Хорошие слова не заставят кипеть котёл).

англ. Bare words buy no barley (Пустыми словами ячменя не купишь).

нем. Schöne Worte machen den Kohl nicht fett (Прекрасные слова не делают капусту/щи жирной/-ными). Schöne Worte füllen den Sack nicht (Прекрасные слова не наполняют мешок).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

cut2 [kʌt] v. (cut)

1. рэ́заць; разраза́ць; зраза́ць

2. парэ́заць

3. прарэ́звацца (пра зубы);

He is cutting a tooth. У яго прарэзваецца зуб.

4. стры́гчы, падстрыга́ць

5. сячы́ (лес)

6. касі́ць (траву); жаць

7. скарача́ць (выдаткі); зніжа́ць, паніжа́ць (цэны);

cut the cost of production зніжа́ць сабеко́шт праду́кцыі

8. BrE, infml прапуска́ць, прагу́льваць (заняткі)

9. здыма́ць (калоду карт)

cut across [ˌkʌtəˈkrɒs] phr. v.

1. прайсці́ праз што-н.;

cut across the fields прайсці́ найкараце́йшым шля́хам; прайсці́ праз палі́, перасячы́ по́ле

2. перашкаджа́ць

3. супярэ́чыць чаму́-н.

cut down [ˌkʌtˈdaʊn] phr. v.

1. вы́таргаваць, перакана́ць пані́зіць цану́

2. высяка́ць, зраза́ць, валі́ць (лес, дрэвы)

3. (on) скарача́ць/змянша́ць ужыва́нне (чаго-н.)

cut off [ˌkʌtˈɒf] phr. v.

1. адраза́ць; адсяка́ць

2. перарыва́ць, адключа́ць;

They cut off our water/electricity. У нас адключылі ваду/электрычнасць.

cut out [ˌkʌtˈaʊt] phr. v. выраза́ць, вырэ́зваць;

cut out a dress кро́іць суке́нку;

cut out smoking кі́даць палі́ць/куры́ць;

Cut it out! infml Кінь(це)!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

skirt

[skɜ:rt]

1.

n.

1) спадні́ца f.

2) мяжа́ f., ускра́й -ю m.

on the skirts of the wood — на ўзьле́сьсі

2.

v.i.

1) межава́цца, быць на ўскра́і

2) быць на мяжы́, уздо́ўж мяжы́, ускра́й

3.

v.t.

абыхо́дзіць або́ аб’яжджа́ць бо́кам або́ ўскра́й

The boys skirted the forest — Хлапцы́ абыйшлі́ бо́кам лес

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

акружы́ць, акружу, акружыш, акружыць; зак., каго-што.

1. Стаць, размясціцца вакол каго‑, чаго‑н., утварыўшы круг або замкнёную лінію. Дзяўчаты акружылі ложак настаўніцы. Брыль. // Быць, аказацца размешчаным вакол каго‑, чаго‑н. Лес акружыў поле.

2. Абвесці, абнесці чым‑н.; размясціць што-небудзь вакол чаго‑н.; акаймаваць. Акружыць горад валам. □ Каб не смелі яблыньку Паламаць вятры, Мы акружым дрэўцамі У радочкі тры. Тарас.

3. Абысці кругом, узяць у кальцо, пазбавіўшы магчымасці выхаду, адступленне; асадзіць. Акружыць ворага. □ Тым часам генерал Бялоў даў загад, каб частка людзей пеша акружыла горад. Мікуліч. Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот.

4. перан. Стварыць для каго‑н. кампанію, акружэнне, прыблізіўшы да яго патрэбных, жаданых людзей. Акружыць дзіця нянькамі. Акружыць блізкімі. // Стварыць вакол каго‑н. пэўную атмасферу; устанавіць пэўныя адносіны да каго‑н. Акружыць увагай і клопатам, Акружыць пашанай жанчыну-маці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбнале́ссе Дробны лес; месца, якое парасло маладым лесам (Слаўг., Шчуч.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пусто́ша Запушчанае, занядбанае поле або лес (Зах. Бел. Др.-Падб.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

разбі́ць, разаб’ю́, разаб’е́ш, разаб’е́; разаб’ём, разаб’яце́, разаб’ю́ць; разбі́ў, -бі́ла; разбі́; разбі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. Пашкодзіць ударам, параніць.

Р. галаву.

3. перан. Загубіць, разбурыць.

Р. мары і надзеі.

Р. чужое шчасце.

4. каго-што. Раздзяліць на часткі, на групы; размеркаваць.

Р. лес на ўчасткі.

Р. атрад на групы.

5. каго-што. Перамагчы, нанесці паражэнне.

Р. ворага.

6. перан. Даказаць памылковасць, беспадстаўнасць, неабгрунтаванасць каго-, чаго-н.

Р. праціўнікаў новай ідэі.

7. Паставіць, раскінуць (палатку і пад.).

Р. лагер.

8. Распланаваўшы, пасадзіць што-н.

Р. парк.

9. што. Растрэсці, разварушыць, раскінуць.

Р. сена.

Р. гной на полі.

|| незак. разбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбіва́нне, -я, н. і разбі́ўка, -і, ДМ -біўцы, ж. (да 4, 7—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́н1 прысл. ’прэч’ (БРС, КТС, Касп., Бяльк., КЭС). Рус. вон, ст.-слав. вънъ, балг. вън, макед. вон ’звонку’, серб.-харв. ва̏н, слав. vèn, чэш. ven, славац. von, ст.-польск. wen, в.-луж. won, н.-луж. wen. Роднаснымі з’яўляюцца ст.-інд. vánamлес’, ст.-інд. месн. скл. адз. л. vánē ’ў лесе’. Параўн. аналагічныя літ. laũkan ’прэч, вон’, laukè ’звонку’, якія паходзяць з laũkas ’поле’ (Гл. Зубаты, Studie, 2, 196–198; Гуйер, Введение, 101; Фасмер, 1, 225). Прасл. vъnъ першапачаткова, напэўна, уяўляла сабой він. скл. назоўніка; яно з’явілася яшчэ ў той час, калі дом і вёску акружаў лес, і абазначала паняцце, процілеглае паняццю ’дома, у хаце’ (Шанскі, 1, В, 158; Махэк₂, 683). Іншыя гіпотэзы менш пераканаўчыя; Траўтман (360) узводзіць вънъ да ст.-прус. wins ’паветра’, winna ’вонкі’, winnen він. скл. адз. л. ’пагода’, аналагічныя лат. ârā ’вон, вонкі’, літ. óras ’паветра, пагода’. Як заўважае Фасмер (там жа), у такім выпадку было б цяжка вытлумачыць рус. дыял. сво́ну ’звонку’. Прэльвіц (40), а таксама Сразнеўскі (1, 391) параўноўваюць з грэч. ἄνευ ’без, акрамя, удалечыні’, ст.-інд. anō ’не’, гоц. inu ’без’, ст.-в.-ням. āno, н.-в.-ням. ohne ’без’.

Во́н2, вона́ (займ.) ’ён, яна’ (Нас.), вонэ́ ’яны’ (Шатал.). Ад onъ з пратэт. в. Гл. ён.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гай1 ’гай’ (БРС, Шат., Нас., Бяльк., Сцяшк., Яшкін, Касп., Грыг., Мядзв., Шн., Бес., Булг.). Агляд значэнняў бел. слова гл. Яшкін, 43–44; Талстой, Геогр., 48–50; ДАБМ, 913. Укр. гай, рус. гай, чэш., славац. háj, польск. gaj, в.-луж. haj, н.-луж. gaj, серб.-харв. га̑ј, славен. gáj. Слав. *gajь. Звычайна тлумачыцца як звязанае са слав. дзеясловам *gojiti ’даглядаць, ахоўваць’ (гл. Фасмер, 1, 383, там і агляд іншых версій, якія Фасмер не прымае, здаюцца досыць праўдападобнымі пасля дэталёвага аналізу Талстога, Геогр., 48–56). Талстой лічыць, што, падобна да таго як слова *šumaлес’ звязана з *šuměti, слова *gajь роднаснае лексеме *gajiti ’крычаць, шумець’ (там жа, 54–55). Некаторыя спецыфічныя значэнні бел. слова, напр. ’могілкі’ (гл. Яруш.; ДАБМ, 913), тлумачацца з прамежкавага ’гай, асабліва на могілках’ (Гарэц.).

Гай2 ’непрыгодная для апрацоўкі зямля паміж палёў’ (Шатал.: «Мы зовом гаем між полей неудобную землю, де ростэ трава, а лес не ростэ»). Не выклікае сумнення сувязь з гай1 (гл.). Дыяпазон семантыкі славянскай лексемы *gajь вельмі шырокі (параўн. Яшкін, 43–44, і асабліва Талстой, Геогр., 48–54). Талстой (Геогр., 50) спецыяльна адзначае, што ў бел. гаворках gajь мае і спецыфічнае значэнне ’адсутнасць расліннасці’. Гай ’непрыгодная для апрацоўкі зямля паміж палёў’ якраз адносіцца іменна да гэтай катэгорыі семантычнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

далягля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Уяўная лінія, мяжа паміж небам і зямной ці воднай паверхняй; гарызонт. Сонца сваім ніжнім краем кранулася чорнай рысы далягляду, пачало апускацца за лес. Краўчанка. // Частка неба над лініяй гарызонта; небасхіл. Палаў далягляд палярнага сонца, якое так і не ўзышло. Шамякін. // Прастор, які можна акінуць вокам. Далягляд пашырыўся: справа была відаць амаль палова горада, а з боку яго — на жытнёвых палетках каціліся няспынныя хвалі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)